Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓
December 20th, 2017 — Бягучыя навіны
“— В СТ-4 были допросы через каждые 2−3 дня — выводили в оперкабинет и били ногами. Антон Михалыч, Мурашко Сергей. Меня избивали, я мочился кровью. Для меня создали камеру № 15, так называемая пресс-хата. Там сидел так называемый Лапко и, по-моему, Мурачев Саша — тоже избивали. Ну как бы работники СТ-4 и опер их попросили, так понимаю. И я много что писал…”
https://news.tut.by/society/573431.html
Сапраўды, аператыўнікі на турме №4 не грэбуюць прымаць асабісты ўдзел у збіцці тых, каго лічаць патрэбным. Часам для гэтага прыцягваюць “резерв” – масачнікаў у чорнай форме. Што характэрна, падследчых бьюць нашмат часцей, чым “крытчыкаў” (асуджаных, якіх перавялі на турэмны рэжым).
Аднойчы, будучы ў камеры №20 я сам стаў “сведкам” падобнага. У некалькіх кроках ад маей камеры “масачнік” патрабаваў ад падследчага хлопца, каб той, стоячы ля сцяны, вывярнуў далоні вонку. Той адмовіўся і ў выніку яго некалькі раз ударылі, а пасля павалаклі на “сборку” (гэта месца, куды прывозяць новапрыбыўшых арыштантаў. Усё гэта было добра чуваць. Па турэмнай традыцыі, калі пачынаецца такое, увесь прадол мусіць пачаць барабаніць у дзверы і ствараць шум – каб спыніць “беспредел”. Але ў той раз паднялі кіпіш толькі я і крытчыца Ірка, што сядзела побач у адзіночцы…
Увогуле на прадоле стараюцца не біць – там стаяць камеры. Таксама стараюцца не біць тых, у каго есць родныя, здольныя заступіцца, камерсантаў, палітычных. Затое адрываюцца на сіротах, прафесійных злачынцах, якія сядзяць усё жыццё, на разумова адсталых (да, есць там і такія). Тое, што “чорных рыэлтараў” збівалі ў турме, кажа аб тым, што аператыўнікі ставіліся да іх як да ўжо расстраляных. Труп скаргу не напіша.
December 12th, 2017 — Бягучыя навіны
Быў у мяне яшчэ ў падлеткавыя часы прыяцель, які сядзеў на “спецах” у Магілёве. Казаў наўпрост: 12-14 гадовых хлапцоў білі за ўсё запар. За курэнне, за неправільную размову з адміністрацыяй, за невыкананне рэжыму, за крымінальны жаргон. Білі па некалькі чалавек аднаго. Праяўлялі фантазію – білі рознымі прадметамі, выдумвалі прыніжальныя пакаранні.
Так, і ўся адміністрацыя на спецПТУ – мусара ў адстаўцы ці на пенсіі. Але я не думаю што вас гэта здзівіць.
https://novychas.by/hramadstva/kirauniki-mahiljouskaj-specvuczelni-zorstka-zbili
November 7th, 2017 — Аб усім, Бягучыя навіны
Фрэндстужка пераполненая пастамі пра Кастрычніцкую рэвалюцыю. Пераважна, канешне, негатыўныя. “Дзень дурняў”, “Дзень катаў”, “чырвоныя пачвары ўсе сапсавалі” (а было так добра да гэтага, да?), і гэтак далей.
Пры гэтым ва ўсіх іх я бачу адну і тую ж памылку: звядзенне здарэнняў кастрычніка 1917 да захопу ўлады бальшавікамі. Гэта ў карані няверна.
Акрамя знакамітага захопу Зімняга палацу, скідання буржуазнага Часовага ўраду і фармальнага ўсталявання улады саветаў бальшавікамі, па ўсей Расеі пачаліся зусім іншыя, куды больш сур’езныя і радыкальныя змены. Гэта стварэнне на месцах органаў самакіравання: саветаў (пазней, у 1920-х яны стануць апірышчам антыбальшавісцкіх паўстанняў, падняўшы лозунг “За советы без коммунистов!”), гэта экспрапрыяцыя сялянамі зямлі ў памешчыкаў, гэта захопы заводаў працоўнымі з адначасовымі спробамі наладзіць вытворчасць самастойна, без удзелу начальнікаў і кіруючай рукі ўласнікаў. Гэта кароткі, але інтэнсіўны уздым свабоды для міліёнаў людзей, што жылі пад ярмом рабства стагоддзямі, гэта пад’ем жывой рэвалюцыйнай творчасці мас.
Звадзіць кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года да пераходу ўлады ад буржуазных начальнікаў да працоўна-сялянскіх, гэтаксама як рабіць прыгнечаныя, галодныя масы, якія, урэшце, здолелі паўстаць, адказнымі за голад 1920-х, тэрор 1930-х, вайну і дэпартацыі 1940-х – недапушчальнае спрашчэнне і нават маніпуляцыя. Гэта тое ж самае што рабіць Французскую рэвалюцыю адказнай за сотні тысяч загінулых у Напалеонаўскіх войнах, рабіць Майдан 2014-га адказным за расейскую інтэрвенцыю ў Данбас. Паўстанне прыгнечаных заўседы апраўдана. А ў кастрычніку 1917-га яно мела месца.
Злом ці дабром была кастрычніцкая рэвалюцыя? Лічу, яна спалучыла ў сябе адно і другое. Экспрапрыяцыя сродкаў вытворчасці ва ўласнікаў і зямлі ў памешчыкаў, узбраенне працоўных, стварэнне саветаў простых людзей замест органаў улады для багацеяў – безумоўна, дабро. Любая дыктатура, насаджэнне ўлады бальшавісцкай партыі, ліквідацыя бальшавікамі народнай дэмакратыі – безумоўна, зло.
Таму няхай кастрычніцкая рэвалюцыя стане для нас урокам – жорсткім і цяжкім – таго, як трэба рабіць рэвалюцыі, каб яны не спарадзілі новых гаспадароў замест старых.
Дык ці свята для мяне 7 лістапада? Канешне, свята. У гэты дзень спаўняецца 129 год вялікаму анархісту, ваеначальніку, паўстанцу Нестару Іванавічу Махно. Светлая памяць яму і ўсім рэвалюцыянерам, якія не размянялі ідэі свабоды і роўнасці на ўладу і лычкі самазваных правадыроў.

October 11th, 2017 — Бягучыя навіны, Палітыка
Петру Рябову дали 6 суток ареста за “мелкое хулиганство”.
Вглядитесь в этого человека. Типичный мелкий хулиган. Наверняка размахивал руками, хватал милиционеров за форменную одежду, и выкрикивал нецензурные ругательства (“либертарный социализм!”, “постструктуралистская философия!”, “модернистский мета-нарратив!”).
А если серьезно, то такие как он для государства опасней чем тысяча хулиганов. Лекции и работы Рябова заставляют людей думать и критически мыслить. А что может быть страшнее для власть имущих? Оттого и такая реакция.
Петра Рябова осудили на 6 суток
October 4th, 2017 — Аб усім, Бягучыя навіны
“Перад службай да мяне падышлі некалькі чалавек, сказалі: «Мы з «пакрыўджаных». Як нам сябе паводзіць?». Я сказаў: вы ж ведаеце закон, станавіцеся ў канец чаргі, каб нікога не бянтэжыць, і ўсё.”
“Галоўнае трымаць іерархію — гэтыя «апушчаныя» звычайна ўсё ведаюць і самі ідуць да мошчаў ці чашы альбо на споведзь апошнімі.”
Потым той жа святар ніжэй кажа, што “перад Богам усе роўныя”, але пасля гэтых цытат гучыць не надта пераканаўча.
Як тут не ўзгадаць ніцшаўскае “гледзячы на тое, як яны вераць у Бога, хочацца ўвераваць у чорта”. Як бачым, светапогляд у мусароў і ў папоў прыкладна аднолькавы. Галоўнае трымаць іерархію. Не дзіва, працуюць у адной звязке.
October 2nd, 2017 — Аналітыка, Бягучыя навіны, Палітыка
Почему я поддерживаю независимость Каталонии
На то есть минимум 5 основных причин:
1. Большинство жителей Каталонии хочет жить в Каталонии а не в Испании. Это их воля. Никто, а особенно испанское государство не вправе эту волю нарушать, даже если она сто раз противоречит конституции.
2. Дробление государств – это децентрализация и перераспределение власти. Это вполне отвечает принципу федерализма – одного из столпов анархизма. Любая децентрализация полезна для демократии, так как приближает центры принятия решений к людям, упрощает людям давление на власть. Да, пускай в случае с Испанией и Каталонией перераспределение власти происходит лишь в небольшой ступени. Но все равно это – шаг вперед по сравнению с крупными централизованными национальными государствами, где в процессе принятия решений “теряются” интересы не только индивидов но и целых сообществ.
3. Отделение Каталонии стоит рассматривать в свете того, что Испания еще в недавнем прошлом была колониальной имперей. Нахождение в ее составе Каталонии, как и Эускади (Страны басков) таким образом, видится как колониальный атавизм. И тогда отделение Каталонии есть ничто иное как эпизод антиимпериалистической борьбы, а значит, оправдано и справедливо по умолчанию.
4. Этический аспект: реакция испанского государства. На стремление людей оно ответило репрессиями, избиениями и резиновыми пулями. А когда в людей стреляют за их волеизъявление, мораль и справедливость обязывают меня быть на их стороне.
5. И, кроме всего прочего, я ориентируюсь на мнение испанских соратников, которые живут там и знают контекст. Крупнейшая анархистская организация Испании: CNT, поддержала независимость Каталонии. Анархо-синдикалистский профсоюз «Генеральная Конфедерация Рабочих» (CGT) призвал ко всеобщей забастовке. К ним стоит прислушаться.
Уже не раз видал во френдленте параллели сегодняшней ситуации с ДНР\ЛНР. Но они не выдерживают никакой критики. Во-первых, ни Донецк ни Луганск никогда не представляли собой уникальной этно-культурной общности, и близко не имели независмости в прошлом. Их идентичность – это мертворожденный ребенок, созданный усилиями путинских пропагандистов и идеологов за несколько месяцев.
Во-вторых, для получения “независимости” ДНР\ЛНР воспользовались услугами иноземных захватчиков, региональной империи, тем самым вмиг перестав быть историческим субъектом и _добровольно_ став орудием в их руках. Поэтому ситуации в корне разные.
Ну и, конечно, хочу подчеркнуть, что я не являюсь сторонником государств: любых, зависимых или независимых. Без всякого сомнения, независимой Каталонией будут управлять люди с деньгами и связями, живущие на нетрудовые доходы. И поэтому происходящее там нельзя идеализировать. Это не социальная революция и не радикальный прогресс. Но именно такие события понемногу приближают и одно и второе. И потому достойны критической поддержки.
September 27th, 2017 — Бягучыя навіны
Смелый поступок и смелая женщина, хорошо что и самого Буданова черти в аду закидывают коктейлями молотова ежедневно.

September 27th, 2017 — Бягучыя навіны
УЖО СЁННЯ, 17.00
Прэс-канферэнцыя пацярпелых з нагоды ўчорашніх ператрусаў. Прыходзьце паслухаць, прыходзьце падтрымаць.
https://novychas.by/palityka/represii-suprac-aktyvistau-i-padrabjaznasci-peratr
September 26th, 2017 — Бягучыя навіны, Палітыка
Шкада толькі мізэрная частка камента ўвайшла ў матэрыял. Я лічу, што справа аб спаленым білборде – толькі нагода для прэсінгу. Мусара выдатна ведаюць, што тыя, у каго сення рабіліся вобшукі, не маюць да гэтага ніякага дачынення. Сапраўдных прычын хвалі вобшукаў две:
1. Трэба запалохаць анархістаў, якія не прымаюць удзела ў акцыянізме і падпалах. Прадэманстраваць, што “вы ўсе пад калпаком, незалежна ад таго, чым займаецеся”. Прэсануць людзей за ўдзел у трывалых і паспяховых анарха-ініцыятывах.
2. Нанесці прэвентыўны ўдар перад магчымай восеньскай хвалей пратэстаў.
Яшчэ журналісты запыталіся ў мяне “ну і што будзе далей”? Ды нічога не будзе. Рэпрэсіямі нас не запужаць, да іх даўно прывыклі. Будзем рабіць сваю справу, як і рабілі.
https://euroradio.fm/peratrus-u-dyrektarki-ekadom-geta-kab-anarhisty-ne-rasslablyalisya
September 18th, 2017 — Аб усім, Бягучыя навіны
А я працягваю юрыдычную цягамоціну з нагоды збіцця і затрымання 25-га сакавіка. Нядаўна атрымаў вельмі нечаканы дакумент. Як вы ведаеце, Следчы камітэт мне адмовіў у узбуджэнні крымінальнай справы на АМАПаўцаў. А пракуратура, вось, гэтую адмову адмяніла. Такім чынам, праверка працягваецца.
Канешне асаблівых ілюзій, што быкоў прыцягнуць да адказнасці, у мяне няма, але цікава, як сістэма спрабуе стварыць ілюзію аб’ектыўнасці і законнасці, нібыта розныя яе рукі дзейнічаюць незалежна. Паглядзім што будзе.
