Магілёўская крытая ізноў адрознілася

“— В СТ-4 были допросы через каждые 2−3 дня — выводили в оперкабинет и били ногами. Антон Михалыч, Мурашко Сергей. Меня избивали, я мочился кровью. Для меня создали камеру № 15, так называемая пресс-хата. Там сидел так называемый Лапко и, по-моему, Мурачев Саша — тоже избивали. Ну как бы работники СТ-4 и опер их попросили, так понимаю. И я много что писал…”

https://news.tut.by/society/573431.html

Сапраўды, аператыўнікі на турме №4 не грэбуюць прымаць асабісты ўдзел у збіцці тых, каго лічаць патрэбным. Часам для гэтага прыцягваюць “резерв” – масачнікаў у чорнай форме. Што характэрна, падследчых бьюць нашмат часцей, чым “крытчыкаў” (асуджаных, якіх перавялі на турэмны рэжым).

Аднойчы, будучы ў камеры №20 я сам стаў “сведкам” падобнага. У некалькіх кроках ад маей камеры “масачнік” патрабаваў ад падследчага хлопца, каб той, стоячы ля сцяны, вывярнуў далоні вонку. Той адмовіўся і ў выніку яго некалькі раз ударылі, а пасля павалаклі на “сборку” (гэта месца, куды прывозяць новапрыбыўшых арыштантаў. Усё гэта было добра чуваць. Па турэмнай традыцыі, калі пачынаецца такое, увесь прадол мусіць пачаць барабаніць у дзверы і ствараць шум – каб спыніць “беспредел”. Але ў той раз паднялі кіпіш толькі я і крытчыца Ірка, што сядзела побач у адзіночцы…

Увогуле на прадоле стараюцца не біць – там стаяць камеры. Таксама стараюцца не біць тых, у каго есць родныя, здольныя заступіцца, камерсантаў, палітычных. Затое адрываюцца на сіротах, прафесійных злачынцах, якія сядзяць усё жыццё, на разумова адсталых (да, есць там і такія). Тое, што “чорных рыэлтараў” збівалі ў турме, кажа аб тым, што аператыўнікі ставіліся да іх як да ўжо расстраляных. Труп скаргу не напіша.