Пракуратура падала голас

А я працягваю юрыдычную цягамоціну з нагоды збіцця і затрымання 25-га сакавіка. Нядаўна атрымаў вельмі нечаканы дакумент. Як вы ведаеце, Следчы камітэт мне адмовіў у узбуджэнні крымінальнай справы на АМАПаўцаў. А пракуратура, вось, гэтую адмову адмяніла. Такім чынам, праверка працягваецца.
 
Канешне асаблівых ілюзій, што быкоў прыцягнуць да адказнасці, у мяне няма, але цікава, як сістэма спрабуе стварыць ілюзію аб’ектыўнасці і законнасці, нібыта розныя яе рукі дзейнічаюць незалежна. Паглядзім што будзе.