Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓

Венесуэла зараз

1. Лідар апазіцыі Хуан Гуаіда абвясціў сябе новым прэзідэнтам краіны. Абаснаваўся ў амбасадзе Калумбіі – там ягоны штаб.
2. На вуліцах масавыя мітынгі, Мадура загадаў лаяльным яму войскам страляць па дэманстрантах. Ужо 6 загінулых.
3. У Венесуэле адключылі інтэрнэт.
4. ЗША, Канада, Бразілія, Уругвай, Чылі, Перу, Парагвай, Эквадор, Коста-Рыка прызнаюць Гуаіда.
5. У Лукі мінус адзін сябра.

Наша Ніва – дно

Вельмі не хочацца каментаваць жоўтую прэсу, але калі так склалася, што яе чытае вялікая колькасць адэкватных людзей, то прыйдзецца.

Падлічым, колькі журналісцкіх і агульначалавечых этычных нормаў парушыла НН у гэтым матэрыяле:

1. У сцвярджальным тоне заявіла аб тым, хто зрабіў гэтае графіці: “аказваецца, 22 снежня 2018 года Паліенка і Чуліцкі намалявалі графіці з тэкстам”.

АКАЗВАЕЦЦА! Аказваецца Наша Ніва – дно. Прызнала людзей вінаватымі раней чым гэта зрабіў суд. Я ўжо маўчу пра тое, якую шкоду прынясе гэта, калі абодва адмаўляюць сваю віну (а я ўпэўнены што менавіта гэта яны і робяць).

2. Выдала інфармацыю, якую не ведала і не магла ведаць: “Анархісты былі ў масках, аднак праваахоўнікі здолелі ідэнтыфікаваць іх.”

Што, сур’ёзна? Вы з “праваахоўнікамІ” размаўлялі? А што калі АКАЖАЦЦА што гэта не яны малявалі?

3. Ахарактэрызавалі Паліенку ў 2х словах: “былы нацбол”: “Былы нацбол Дзмітрый Паліенка выйшаў на свабоду ў канцы 2018 года”.

Чаму не індывідуальны прадпрымальнік? Не “былы палітзняволены”? Не “актывіст анархісцкага руху?”. Не, менавіта былы нацбол. Так вастрэй, так саркастычней. Прагляды-прагляды-прагляды.

Гледзячы на тое як апошнія 2 гады НН піша аб анархістах, прыходжу да канчатковага выніку што гэта – іх рэдакцыйная палітыка. Абвінавачваць перш за пракуратуру, выносіць ацэначныя суджэнні і кляйміць людзей максімальна нягеглымі біркамі.
Пытанне, прынялі такую рэдакцыйную палітыку па сваёй волі, ці яна навязаная ім пагонамі, для мяне застаецца адкрытым.

 

Найміты РФ у Судане

Геаграфія імперскай прысутнасці Расіі папоўнілася яшчэ адной краінай – Суданам.
Падлічым? Украіна, Сірыя, Прыднестроўе, Паўднёвая Асеція, ЦАР, Лівія, зараз яшчэ і Судан.
 
У свой час СССР надарвалася якраз з прычыны жадання засунуць свой чырвоны лыч у як мага большую колькасць кропак свету. Па ўсім бачна, што гісторыя можа паўтарыцца.
 
 

Сеймур Мамедгусейнаў на свабодзе!

Ура! Ура! Ура! Гэта – перамога журналістаў і праваабаронцаў, але перш за ўсе – перамога самога Сеймура. 10 месяцаў зняволення – алё ён адваяваў сваё права быць чалавекам, а не ГУБАЗаўскім інфараматарам. З такіх трэба браць прыклад.

 

Мужчынай быць сорамна?

Кампанія Gilette выкаціла рэкламны ролік супраць “таксічнай маскуліннасці” з галоўным пасылам “Мужчыны могуць быць лепей!” На працягу роліка мужчыны дэманструюць “кепскія” паводзіны: бьюцца, заляцаюцца да жанчын, глядзяць сексісцкую рэкламу па тэлевізару. Але Джылет верыць, што не такія ўжо мы і безнадзейныя ёлупні, і з нас можа атрымацца нешта лепшае. І мужчыны пачынаюць выпраўляцца. Мірацца, не б’юцца і больш не пяляцца на дзяўчын у кароткіх шортах.

 

https://youtu.be/koPmuEyP3a0

Пасля прагляду роліка я не задаўся пытаннем: чаму карпарацыя Gilette вырашыла што можа вызнача вучыць мужчын, як яны мусяць сябе паводзіць? Я не задаўся пытаннем: хто яны такія каб вырашаць, якая маскуліннасць таксічная, а якая – дазволеная? Я не задаўся пытаннем: што дрэннага ў тым каб мужчыны глядзелі на жанчын? Я не задаўся пытаннем: навошта мужчынам старана прывіваюць комплекс віны за маскуліннасць?

Я задаўся іншым пытаннем. Суаднясенне лайкаў\дызлайкаў да гэтага відэа ужо ўчора было 1\5. 100 тысяч дызлайкаў супраць 20 тысячы лайкаў. Скажыце, новыя культурныя нормы па перакройцы гендерных адрозненняў – наступаюць самі, як аб’ектыўны сацыякультурны працэс, ці ўсе ж з’яўляюцца вынікам штучнай мэтанакіраванай працы?

Пад відэа было шмат добрых каментаў. Я знайшоў лепшы, на мой погляд:

“So if we make negative generalizeations about women it’s sexism. But we make them about men it’s fine, because men should be ashamed for just being born ”

п.с. я з радасцю раскрытыкую аналагічную рэкламу, у якойм жанчынам будуць даводзіць што яны абавязааныя быць услужлівымі хатнімі гаспадынямі. Вось толькі такое не выпускаюць. Цікава, чаму?

Павука затрымалі

Блогера Андрэя Павука затрымалі за спробу пагутарыць з мясцовай уладай. “Слугі народу”, ага.

Беларуси просто не будет

Последний вскукарек Киселёва о том что “Беларуси просто не будет” навёл на мысль, что ничто так не укрепляет у людей осознание того, что от России нужно держаться подальше, как такие высказывание. Парадоксально, но чем больше их будет, тем меньше (в долгосрочной перспективе) русская угроза.

“Слушай, чмо, пидар, у тебя своей истории нет и языка нет и нация ваша выдумана. Давай объединяться! Подожди, как это не хочешь? Мы же братья!”

Скрины в тему.

Данілы Сердзіча, 12

Канфлікт вакол будынку па Данілы Сердзіча, 12 – проста квінтэссэнцыя паліцэйскай дзяржавы. Знеслі дзіцячы садок і вырубілі дрэвы, каб пабудаваць пракуратуру і гарадскі аддзел міліцыі – з двумя трэнажорнымі заламі і пакоем для настольнага тэнісу (для супрацоўнікаў), камерамі для затрыманых умяшчальнасцю да 100 чалавек (для народца).
Частку зялёных насаждэнняў жыхары змаглі абараніць: не далі спілаваць дрэвы, проста абняўшы іх. Барацьба працягваецца. Прыемна было чуць, што казаў мясцовы жыхар: “туды прыходзілі анархісты, малявалі графіці, раілі рубіць чыноўнікаў а не дрэвы”. Кажа, цалкам падтрымливае такія дзеянні 🙂

А мне ўчора, як заўжды, прыйшлося адваёўваць у ментоў і сакратаркі сваё права фатаграфаваць у будынку суда (чытайце рэпартаж з суду у НЧ)

 

Яшчэ раз паразмаўляў з Аланам Смітам аб калоніі №3

Кой-што здівіла нават мяне. Насамрэч сітуацыя робіцца не лепш, а горш.

“Вы, канешне, ведаеце, што ў турме нямала геяў. Зрэшты, іх толькі называюць «геямі», насамрэч многія з іх такімі не з’яўляюцца. Гэтых людзей гвалтуюць. Некаторыя з іх нават збягаюць у лякарню, каб не быць згвалтаванымі. Я размаўляў з адной доктаркай, яна пацвердзіла — гэта адбываецца. Паклікаў начальніка атраду, і перад ім сказаў: у гэтай турме гвалтуюць, і вы нічога з гэтым не робіце. Хто б яны ні былі, вы не маеце права даваць іншым вязням гвалтаваць іх. Пры гэтым згвалтаваннямі займаюцца не толькі вязні…”

 

Шоў-спектакль з калабарантамі

 

Некалькі дзён таму на ютубе з’явілася відэа “Беларусь в составе России? Соцопрос. Что белорусы думают об этом?”. І яно б, пэўна, прайшло міма маёй увагі, каб незалежніцкія рэсурсы не сталі яго актыўна піярыць, у тым ліку ў алармісцкім ключы: “СМОТРИТЕ ЧТО ДУМАЮТ ЛЮДИ, УЖАС, КУДА МЫ КАТИМСЯ!”. У выніку яно за 3 дні сабрало 1 млн 11 тыс праглядаў.

Відэа яўляе сабой апытанку на вуліцах Мінска, у якой людзі, асабліва моладзь, масава выказваецца ў падтрымку далучэння Беларусі да Расіі. Само відэа я тут намерана не стаўлю, каб не піярыць. Пакінем за дужкамі, што яно не мае нічога агульнага з сацыялогіяй. Галоўнае, яно з’яўляецца чарговым эпізодам інфармацыйнай вайны, якраз у тым стылі, пра які я пісаў раней. Гэтае відэа – не шчырая спроба разабрацца і нават не спроба другараднага ютубера хайпануць на гучнай тэме. Гэта мэтанакіраваная інфармацыйная аперацыя РФ. Абгрунтоўваю чаму:

1. Тэндэнцыйная падборка рэспандэнтаў. Стваральнікі імкнуліся паказаць, што людзі РОЗНЫХ узростаў – за аб’яднанне з РФ. Намерана пададзена некалькі галасоў супраць, каб не выглядала як яўны фэйк. Не, вядома, у Беларусі хапае ватнікаў. Але ніколі не паверу, што на вуліцах Мінска іх будзе так шмат. Агульнавядомы факт, што людзей саўковага складу болей у правінцыі. Дык вось, глядзіце на апытанку, якую зрабіў Андрэй Павук на вуліцах г.п. Акцябрскі . Нават там пераважная большасць – за незалежнасць. З чаго раптам у Мінску галасоў на карысць аб’яднання з РФ будзе болей, чым у Акцябрскім?

2. Сама пастаноўка пытання: “Далучыцца да Расіі лепей у палітычным ці эканамічным плане?” – апрыёры мае на ўвазе, што аб’яднанне нясе адразу НЕКАЛЬКІ станоўчых наступстваў, прытым у розных сферах.

3. Дробязь, але тым не меней. Звярнуў тэгі, якія прастаўленыя ў відэа: “#беларусь #россия #путин”. Пуцін. А чаму ж не Лукашэнка, калі відэа пра Беларусь і Расію?

4. У каментарыях – поўчышчы крэмлеботаў. Нават улічваючы правакацыйнасць відэа – ЗАНАДТА шмат праглядаў (для беларускага кантэнту 1,011 млн за 3 дні гэта нерэальная лічба). Відавочная накрутка альбо мэтанакіраваны піяр. І сапраўды, відэа хутка было раскідана па ватных форумах і пабліках. Лахтінскія тролі яўна былі адпраўленыя туды з метадычкай і заданнем.

5. І, зрэшты, звярнем увагу на сам канал, што за гэта запосціў. Каналу каля чатырох год. Абсалютна ўсе відэа да гэтага – забаўляльны кантэнт. Агляды на матацыклы, падарожжы, “Как КРУТО снимать видео на мобильный телефон”, “БЕШЕНЫЙ ДЕД МОРОЗ ДЕЛАЕТ ДВИЖ В ГОРОДЕ” і таму падобнае. І тут раптоўна аўтару канала, 22-гадоваму Степану Пракопчыку з Ліды, навучэнцу палітэхнічнага інстытуту ў Гданьску, робіцца вельмі цікавая вострапалітычная тэматыка.
Вы скажаце – ну, магчыма, хлопец вырашыў хайпануць, падняць сабе праглядаў на папулярнай тэме. Выдатна, але ж дзе ён быў, калі ішлі дармаедскія пратэсты, калі людзей хапалі за флэшмобы за гарадавога, калі ў Брэсце людзі выходзілі супраць акумулятарнага заводу? Сумяшчальныя – для беларускай аўдыторыі – падзеі. Аднак іх ён праігнараваў. Тэма ж уз’яднання з Расіяй яго “зацікавіла” менавіта зараз.

Што яшчэ больш цікава, пагугліўшы, знайшоў яго сумеснае відэа гэтага Пракопчыка (зробленае за 3 тыдні да апытанкі ў Беларусі) з іншым трэвэл-влогерам. Удвох яны ходзяць па вуліцах Гданьску і пытаюцца палякаў, што тыя думаюць аб украінцах. Пры гэтым задаючы правакатыўныя пытанні і падбіраючы максімальна вострыя адказы. Дзіўна, яшчэ адзін трэвэл-блогер, які РАПТОЎНА зацікавіўся палітыкай! Адзначу, гэтая правакацыя таксама была названая словам “соцопрос”.
Для тых хто не ў тэме, паясню: ўяўная “варажнеча” палякаў і украінцаў – адна з любімых тэмаў ватнай прапаганды. Воінаў гібрыднага фронту ўжо не раз лавілі на правакацыях з мэтай распаліць межнацыянальную нянавісць у гэтым напрамку.

Сумуючы ўсе вышэй сказанае, што бачу я: крэмлёўскія паліттэхнолагі, у рамках інфармацыйнай вайны падкацілі да другараднага відэаблогера з прапановай, ад якой ён не змог адмовіцца. Зрабі тое і тое. У нас свой інтарэс, а табе – хайп, падпісчыкі і грошы. Мэта – трымаць ідэю “уз’яднання” у фокусе грамадскай думкі, працягваць прапіхіваць міф аб тым што бОльшая частка беларусаў гэтага жадае.

Самае кепскае што кручок праглынулі незалежныя СМІ. Таму будзьце ўважлівыя, захоўвайце спакой і памятайце, што лёс Беларусі ў рэшце рэшт вырашае не пуцін і лука, а мы самі.