Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓
Солидарность
February 13th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Стаўбцы
February 13th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны
Назіранне за судом па Справе БелТА
February 12th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
Суд над Золатавай і Тутбаем – сапраўдны цырк. БелТА, якая прасіла закрыць судовае паседжанне з-за “сакрэтнай інфармацыі” рассылала паролі факсам, акрамя таго, не забараняла перадаваць іх трэцім асобам. Золатава не прызнае віну – рэспект.
170 чалавек у судзе – добры вынік. Нават на “Справе прафсаюзаў” столькі не было. Гэта паказчык таго, што грамадзянская супольнасць, хай і дыхае на ладан, але жывая.
Адна толькі фраза ў інтэрвью Марыны Золатавай рэзанула вока: “я настроеная на лепшае”. Лепшае гораше зараз мала залежыць ад яе, а залежыць найперш ад палітычнай волі кіраўніка рэпрэсіўнага апарату. Разлічваць на ягоную літасць\здаровы сэнс – вельмі недальнабачна. Калі трапляеш пад жорнавы рэпрэсіўнай машыны – трэба заўседы настройвацца на горшае. Інакш турма стане маральнай катастрофай. Калі ж настроіўся на горшае – цябе нічым не зламаць.
February 9th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Палітыка
Заўважылі, што нешта Шуневіч перастаў мільгацець са скандальнымі заявамі? Мусіць, выклікалі на дыван і растлумачылі, хто ў краіне галоўны ньюсмейкер.
Небывалы градус абарзенія
February 7th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
http://bit.ly/2UNKVm1 – жэсць.
Вы яшчэ запатрабуйце ў студэнтаў спавядацца перад участковым перад сесіяй на прадмет наяўнасці непажаданых думак у галаве.
Начосы ўсё робяць для таго, каб слова “экстрэмізм” пачало асацыявацца з супрацівам іх скоцкай сістэме і набывала пазітыўную канатацыю.
А тым хто пайшоў у адмову – рэспект! Усе б так рабілі і мы б жылі ў іншай краіне.
:)
February 3rd, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны, Гумар, Палітыка
Ноўт Asus Zenbook – 500 еўра
Інтэрнэт ад Байфлай – 15 еўра
Другі тыдзень назіраць за гістэрыкай рускамірцаў – бясцэнна!
January 30th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны
Зміцера Паліенку не сталі судзіць сёння. Замест гэтага вырашылі яшчэ суткі “памарынаваць” у ІЧУ.
Весткі з суду
January 29th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка
Сёння адбыўся разгляд касацыі па адной з маіх справаў за “Дэманстрацыю нацысцкай сімволікі”. Той, дзе я крытыкую людзей, што стаяць побач з нацысцкімі сцягамі (https://vk.com/wall-136549508_1270).
Суддзя, прозвішча якога я нават не запомніў (і, ведаеце, не вельмі шкадую) пачаў паседжанне, дажоўваючы свой абед. Коратка зачытаў сутнасць маёй скаргі, уважліва выслухаў мяне і зышоў у “савяшчацельную комнату”.
На суддзе стаічна адсядзелі два мента з Фрунзенскага РУУС. Цікава, што б было калі б я не прыйшоў: тусаваліся б утрох з суддзей )))
Вынік прадказальны: рашэнне суда без зменаў.
Паралельна даведаўся, што мая апошняя справа за “экстрэмізм укантакце” была заведзеная за надпіс “АСАВ” і ўжо пайшла ў суд. Так што хутка трэба чакаць павестку.
Усе гэта разам, і суддзя (адзін у адзін персанаж казкі “Тры таўстуны”), які жаваў абед, і два мента, і прадказальны вырак, і пасмурны дзень навеяла нейкую журбу.
January 26th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны
Завялі новую адміністратыўку, на гэты раз за “размещение экстремистских материалов в социальной сети Вконтакте”.
Разлік на тое што СМІ надакучыць аб гэтым пісаць і на сістэматычны пераслед перастануць звяртаць увагу.
Калі суд, пакуль невядома, падрабязнасці пазней.
Жандарм… свету?
January 26th, 2019 — Бягучыя навіны, Палітыка