Стаўбцы

О, вось і “ужэстачэнне” пайшло. Пішуць, што ў Стоўпцах дзяцей не выпускаюць са школы да бацькоў, а па ўсей краіне ў навучальных установах “узмоцняць меры бяспекі”.
 
Як быццам праблема была ў гэтым…
 
Але ў нас уся вертыкаль, зверху да нізу працуе па прынцыпе палачнай дысцыпліны. На любую праблему есць долькі адзно рашэнне: забараніць. Іншых адказаў нашая сістэма не ведае і ведаць не можа. Гэта ў іх у менталітэце, у светапоглядзе, у крыві.
 
Учора ж у адміністрацыі прэзідэнта заявілі доўгачаканае: “гэта ўсё вашыя інтарэты і кампухцеры!”
 
Дарэчы, такога кшталту эксцэсы, як забойствы, тэракты і крывавыя паўстанні, часцей за ўсе адбываюцца менавіта ў нягнуткіх аўтарытарных сістэмах. Бо пружыну нельга сціскаць да бясконцасці.