Жандарм… свету?

Толькі нядаўна пісаў аб узмацненні расійскай ваеннай прысутнасці ў Афрыцы. Зараз рускія сунуліся яшчэ і братушек-венесуэльцаў ратаваць ад піндосаў. Ну-ну…
 
Звярніце ўвагу, які гістарычны круг робіць імперская Расія. У 19-м стагоддзі яе называлі “жандармам Еўропы”, якая тады цярпела рэвалюцыйныя перамены. Сапраўды, усе стагоддзе Расія душыла рэвалюцыйныя паўстанні і антыманархічныя бунты: у Польшчы, Румыніі, Венгрыі і інш. Зараз яна – жандарм краін Трэцяга свету, ратуе дыктатараў і маньякаў ва ўладзе: Асада ў Сірыі, Амара аль-Башыра ў Судане, Мадура ў Венесуэле.
У кароткатэрміновай перспектыве я бачу магчымую грамадзянскую вайну ў Венесуэле. У доўгатэрміновай – акрамя большай часткі мусульман планеты, Расію пачне ненавідзець яшчэ і важкая частка Паўднёвай Амерыкі.