Сёння адбыўся разгляд касацыі па адной з маіх справаў за “Дэманстрацыю нацысцкай сімволікі”. Той, дзе я крытыкую людзей, што стаяць побач з нацысцкімі сцягамі (https://vk.com/wall-136549508_1270).
Суддзя, прозвішча якога я нават не запомніў (і, ведаеце, не вельмі шкадую) пачаў паседжанне, дажоўваючы свой абед. Коратка зачытаў сутнасць маёй скаргі, уважліва выслухаў мяне і зышоў у “савяшчацельную комнату”.
На суддзе стаічна адсядзелі два мента з Фрунзенскага РУУС. Цікава, што б было калі б я не прыйшоў: тусаваліся б утрох з суддзей )))
Вынік прадказальны: рашэнне суда без зменаў.
Паралельна даведаўся, што мая апошняя справа за “экстрэмізм укантакце” была заведзеная за надпіс “АСАВ” і ўжо пайшла ў суд. Так што хутка трэба чакаць павестку.
Усе гэта разам, і суддзя (адзін у адзін персанаж казкі “Тры таўстуны”), які жаваў абед, і два мента, і прадказальны вырак, і пасмурны дзень навеяла нейкую журбу.