Подобно героине интервью, Оксане Мороз, именно в вопросе интерсекционального подхода и борьбы за права меньшинств я занимаю центристскую позицию. Антинаучными и несправедливыми считаю заявления левых интерсекционалистов о том, что все белые должны каяться за колонизацию и рабство, все мужчины – за тысячелетия патриархата, а свободу слова можно и нужно ограничивать – ведь она может ранить чувства травмированных!
Но в то же время утверждения праваков о том, что, дескать, никто не притесняет ЛГБТ, а расизм полностью изжит и поэтому давайте-ка просто закроем глаза на этих людей и их проблемы, тоже в корне неверно. Не будем забывать что то относительное равноправие женщин\небелых\ЛГБТ, которое сейчас есть в Европе стало результатом жестокой и отчаянной борьбы с консервативным большинством и элитами, а не было даровано сверху.
“Те люди, которые травмированы, также должны понимать, что не все должны уважать их внутреннюю кунсткамеру. Не все знают, что они травмированы. И, возможно, иногда имеет смысл очень четко оговорить персональные границы, не претендуя на то, что эти персональные границы будут распространяться на всех и всё. Я могу не любить анекдоты про жидов, но это не значит, что их не должно существовать во всем мире. И я понимаю, что я не центр вселенной, мои личные особенности не должны наступать на горло чьей-то песне”. – очень здравая позиция, я считаю.
Comments Off on Очень интересное видео на модную нынче тему коллективной травмы, коллективной ответственности и политики идентичности
А ці ведалі вы, што “Маці-328” працуюць на дзвюх працах, каб мець магчымасць плаціць за адвакатаў і рабіць перадачы ў зоны? Альбо што са спецдакладчыцай ААН удзельніцам руху было сустрэцца прасцей, чым з кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта?
Аб гэтым, а таксама аб палітычных і эканамічных вымярэннях “барацьбы з наркотыкамі” ў Беларусі – у новым падкасце. Размаўляем з удзельніцай руху “Дзеці-328” Святланай, пляменнік якой адбывае 10-гадовы тэрмін па стаўшым ужо народным артыкуле 328 КК РБ.
Ужо паслязаўтра – падкаст #RadioRadix са Святланай, удзельніцай руху “Дзеці-328”. Гадзінная размова аб тым, як жанчыны змагаюцца за сваіх дзяцей, адабраных дзяржавай.
Спорт загартоўвае волю, умацоўвае цела і дапамагае захаваць здароўе. А гэта якраз тое, што заўсёды трэба анархісту і экстрмэмісту. Я займаюся рознымі відамі спорта (пераважна баевымі адзінаборствамі) з 7 год. З 17-ці – больш-менш сур’езна. Так што мне ёсць што расказаць на гэтую тэму. Хочаце яшчэ падобных відэа? Напішыце ў каментарах!
На апошнім стрыме мяне прасілі каб рабіў болей аглядаў анімэ. Я б з радасцю, але нажаль няма столькі часу, каб глядзець анімэ ў жаданай колькасці 🙂
Апошняе што я зацаніў – вышэйназваны серыял. Сюжэт – дужа нешаблонны. 16-гадовы хікан з Японіі выпадкова гіне на вуліцы. Трапляючы ў загробны мір, сустракае багіню, якая прапануе яго перарадзіць і адправіць у іншы сусвет. З сабой ён можа ўзяць толькі адну рэч. У якасці гэтай рэчы ён абірае ўзяць… тую самую багіню. Яны адпраўляюцца ў сусвет, які па факту зьяўляецца RPG-шкай і там пачынаюцца іхнія прыгоды.
Можа і не самае глыбокадумнае анімэ якое я глядзеў, але дакладна самае вясёлае. Два сезоны паглядзеў на адным дыханні.
А трапіўся мне на вочы серыял, таму што яго пераклаў AniBel. Вельмі раю зацаніць, выдатна разгружае мозг 🙂
Comments Off on Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! (Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo!, альбо проста Канасуба), 2016
Ужо некалькі чалавек запыталіся мяне чаму, на мой погляд, так жорстка прэсуюць відэаблогера Шэрага Ката, які, дарэчы, з’яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх палітычных блогераў (спецыялізуецца на стрымах). Усіх цікавіць, чаму дачапіліся менавіта да яго.
Нагадаю тым хто не ведае, нядаўна відэаблогеру ўляпілі яшчэ 15 сутак арышту за ўдзел у акцыях супраць незалежнасці такім чынам Дзмітры Казлоў адбудзе за кратамі ДВА МЕСЯЦЫ. За адміністратыўкі. І наперадзе ў яго яшчэ два суды.
Дарэчы, усё абсалютна па законе. Так, у нас закон фармальна не забараняе судзіць чалавека і трымаць за кратамі па адміністрацыйных справах хоць усё жыццё, калі трэба. І я думаю, гэта элегантны выхад для ўлады па ізаляцыі і запужванню іншадумцаў: і палітвязня фармальна няма (бо няма крыміналкі і прысуду) і чалавек ізаляваны. І хутчэй за ўсё такое будзе практыкавацца і надалей.
У прэсінгу ж менавіта Шэрага Ката я бачу адразу некалькі прычынаў.
Па-першае чалавек адносна малавядомы. У яго няма родных, жыве адзін. Не мае пасадаў у НДА і незалежных СМІ. Таму мянтамі ён разглядаецца, як лёгкая мішэнь. Яны любяць прэсаваць самых, як ім падаецца, безабаронных.
Па-другое, гэта правінцыя. У Воршы нават тэхнічна прасцей правярнуць гэтыя трукі: калі па заканчэнні тэрміну цябе адразу пад канвоем вязуць у суд і даюць яшчэ 15 сутак. Меней актывістаў, амаль няма рэпарцёраў – такія дзеянні мянтоў “пралазяць” і выклікаюць адносна мала супрацьдзеяння.
Па-трэцяе, я думаю, такі прэсінг – гэта знак іншым. Вось што будзе з вамі, калі будзеце лезці і стрыміць дзе ні попадзя. Улада ўжо ўцяміла, што блогерская супольнасць па сваіх здольнасцях распаўсюджваць непадцэнзурную інфармацыю наблізілася да буйных СМІ і, што самае важная, ахапіла новую аўдыторыю – па-за межамі тых, хто ўжо «акучаны» Белсатам, Свабодай і інш.. Гэта ўяўляе для іх небяспеку. Таму мянтам вельмі важна запрэсаваць гэтыя расткі непадкантрольнай інформактыўнасці ў выглядзе блогераў, асабліва з рэгіёнаў.
Дарэчы, такая тактыка карных ворганаў можа справакаваць такую з’яву як ананімны відэаблогінг. Людзі будуць піліць відэа ў масках і старацца па максімуме не свяціцца, аднак працягнуць казаць аб тым што набалела. Працэс з’яўлення новых грамадскіх лідараў не спыніць, бо на іх відавочна ёсць запыт.
Зараз далейшыя паводзіны мянтоў у многім залежаць ад паводзінаў Дзмітрыя. Яны далі Дзмітрыю бясплатны піяр і ўчынылі даволі жорсткі прэсінг. Калі ён выстаіць і працягне займацца тым, чым і раней, можна лічыць, што яны абламалі аб яго зубы. У адваротным выпадку пабачаць: “ага, схема працуе, зараз мы ўсіх гэтаксама ж!”.
“Эволюция человечества свидетельствует о том, что за исключением ряда примитивных обществ социум строится по принципу управления и эксплуатации большинства его членов незначительным меньшинством. Управление большинством осуществляется посредством применения силы, однако одного этого фактора недостаточно. Сознание большинства должно быть заполнено в основном вымыслами и заблуждениями, в результате чего оно по собственной воле соглашается подчиняться меньшинству”.
Эрих Фромм.
Хочу лишь добавить, что все социумы, построенные по принципам равенства (Махновщина, Парижская коммуна, коммуны Арагона и т.п.) были рано или поздно (обычно рано) уничтожены вооруженной силой господ. Ведь такие примеры того, что можно по-другому для них смертельно опасны.
Аднойчы са здзіўленнем заўважыў, што анімэшнікі вельмі любяць хвастацца між сабой колькасцю прагледжаных тайтлаў (фільмаў і серыялаў). Стала цікава, як яны іх падлічваюць? Запісваюць, ці шо? Ці запамінаюць? У працэсе вывучэння гэтага пытання знайшоў сайт https://myanimelist.net
Там можна ўносіць прагледжаныя тайтлы, тыя, якія глядзіш, якія плануеш паглядзець, якія кінуў і гэтак далей 🙂 Карыстайцеся на здароўе, каму трэба.
Так, а ў мяне усяго 16, так што пакуль не відаць мне высокага месца ў анімэшнай іерархіі )))