Entries Tagged 'Аб усім' ↓

Дыктатар (The Dictator) 2012

Ад душы пасмяяўся, што са мной бывае рэдка пры праглядзе камедый. Вельмі шмат непаліткарэктнага гумару, дзіўна яшчэ што не забаранілі ў Еўропе.
 

kinopoisk.ru

Пракаментаваў для сайта палітвязні.інфо эпізод з вярбоўкай Бобрыка

Асноўнае:

0. Вербавалі яго хутчэй за ўсе не следчыя а КДБшнікі, і не важна, што гэта адбывалася ў будынку СК.

1. Кейс Бобрыка гэта толькі адна з многіх вярбовак, паспяховых і не, і аб якіх мы пакуль не ведаем. Думаю, працу праводзілі амаль з кожным з затрыманых, проста большасць маўчыць.

2. Вярбоўка журналістаў для стукацтва – толькі частка агульнай стратэгіі па пастаноўцы недзяржаўных СМІ пад кантроль. КДБ хоча, каб усе незалежныя СМІ былі як “Ежедневнік” і “Белгазета”.

3. Прэсынг СМІ – падрыхтоўка да магчымага сацыяльнага выбуху.

Больш разгорнута – па спасылцы.

 

Зямля і (ня)воля

Рух “За свабоду!” сёння прэзентаваў свой законапраект па змене зямельнага заканадаўства. Я схадзіў, папрысутнічаў – глядзіце рэпартаж ніжэй.

Што даведаўся:

– Маніпуляцыі з зямельнымі ўчасткамі – вялікі сектар прыбытку і ўзбагачэння для мясцовых начальнікаў.

– Дзяржаве прынцыпова важна мець вырашальны голас і фактычную ўласнасць на зямлю.

– Свабодная прыватызацыя зямлі падарве ўстоі аўтарытарнай дзяржавы, таму пры сенняшней уладзе дапушчаная не будзе.

 

Прачытаў і вам раю

Чым боль знаёмлюся з міфалогіямі і рэлігіямі сусвету тым больш пераконваюся што ўспрымаць іх варта не як зборнік казак а як жывое сведчанне аб чалавечай гісторыі. Часам перакручанае, часткова фантазійнае, але ж сведчанне. Калі ў людзей не было кніжак, яны запісвалі інфармацыю ў міфах.
 
Увогуле класна, што апошнія 5-10 год выходзяць суперскія кніжкі аб беларускай гісторыі. Акрамя гэтых аўтараў хачу адзначыць А.Тараса і В.Дзяружынскага. Іх чытаць заўжды цікава.
 
А вось з прыкольнага. Парацэльс са сваім гамункулам адпачывае.
 
“Вобраз хатніка ў выгядзе змяі стаў крыніцай для ўзнікнення такога міфалагічнаха персанажа, як клетнік. Гэты незвычайны дамавік жыў у клеці (істопцы) і быў таксама падобны да вялізнага вужа, але меў вогненную прыроду; “увесь нібыта залаты, гарыць як агонь”. А крылы такога хатніка рабілі яго падобным на лятучага цмока. […] Але, каб у гаспадара з’явіўся такі памочнік, яго трэба было вывесці штучна. Працэс вырошчвання клетніка складаны. Спачатку гаспадар хаты павінен быў некалькі тыдняў выношваць у сябе пад пахай яйка сямігадовага чорнага пеўня. Пасля таго, як з яйка вылупівалася маленькае вужаня, яго было неабходна штодзень карміць несалёнай яешняй. У адваротным выпадку клетнік мог адпомсціць пажарам хаты”.

У ЗША могуць адмяніць конкурсы прыгажосці

І гэта добра, бо такія конкурсы – нейкі перажытак прыгонных часоў. Сам факт таго што журы ацэньвае чалавека, як жывёлу на кірмашу, гэта абраза элементарнай годнасці. Гэта прыніжальна і абразліва, бо чалавека не варта звадзіць да ягонай знешнасці.
Акрамя таго, гэтыя конкурсы – навязванне стандартаў знешнасці, якія выгадныя індустрыі прыгажосці. Гэта мільярды долараў, заработаныя на жанчынах, якія імкнуцца ў гэтыя стандарты патрапіць.
Ды і неразумна спаборнічаць у тым што дадзена табе прыродай і што ты амаль ніяк не можаш палепшыць уласнымі высілкамі.

Тым часам у СІрыі ляснуўся чаргова расійскі самалёт, на борце якога было 14 чалавек. Увага: ён быў збіты супрацьпаветранай абаронай Асадітаў, якія спрабавалі адбіцца ад ізраільскага авіяналёта.

Добрага ранку!

 

ГУБАЗіК – узаконеная банда.

 
Сябры, звярніце ўвагу на гэтую гісторыю. Калі мы не зможам дапамагчы чалавеку – грош нам цана.
 
 

Усё ж такі вельмі часта вестернізацыя нясе дабро і пазітыў.

 
 

Паразважаў наконт апошніх пратэстаў у Расіі. Коратка: есць прызнакі таго, што бунт маладзёнаў будзе перарастаць межы і рамкі, усталяваныя яму Аляксеем Навальным.

У ЗША, аказваецца, есць свой аналаг прэміі імя Францішка Аляхновіча: Prison writing awards. І ўзнагароджвае ею, не многа не мала амерыканскі ПЕН-цэнтр. Гэта прыкладна як Саюз пісьменнікаў Беларусі даваў бы прэмію Аліневічу за “Еду ў Магадан”.