Entries Tagged 'Аб усім' ↓

ЗА ЩО?

Прыкол, у рэйтынгу тэрарыстычнай пагрозы амерыканскія спецслужбы анархістаў паставілі на ганаровае трэцяе месца.

Так і хочацца закрычаць: ЗА ЩО???

Калі вы чулі апошні раз пра тэракт, здзейснены анархістамі ў ЗША?

Пандэмія: трэнды і прагнозы

Пандэмія: трэнды і прагнозы

Пакуль Беларусь толькі рыхтуецца да піка захворванняў, у краінах, дзе пандэмія віравала наймацней, пік ужо відавочна пройдзены.

Зараз у Францыі, Італіі, Гішпаніі (гэта адны з найбольш пацярпелых краінаў Еўропы), у сярэднім памірае 100-200 чалавек на суткі – гэта паказчык пачатку сакавіка. Лічба няўхільна зніжаецца.

Менавіта таму і пачалі здымаць абмежаванні.

Думаю, можна прагназаваць што да канца чэрвеня у пераважнай большасці краінаў эпідэмія альбо сыйдзе цалкам альбо сціснецца да ўзроўню небяспекі звычайнага сезоннага грыпу.

Шведская мадэль (адсутнасць каранціну але максімальныя медыка-санітарныя меры), хто б што не казаў, апраўдвае сябе. Лічбы ў Швецыі далёкія ад завоблачных. Па ўсёй верагоднасці, смяротнасць там плюс-мінус такая ж самая, як у краінах, якія ўвялі жорсткі каранцін. Уся розніца ў тым, што там яна адбываецца больш рэзка – а ў «каранцінных» краінах размазаная ў часе.

Відавочна таксама, што найвышэйшая смяротнасць – у краінах з неаліберальнай мадэллю медыцыны. Гэта калі медыцынская галіна робіцца такой жа галіной эканомікі як, напрыклад, рэстаранны бізнес, і ледзь не цалкам аддаецца на ўтрыманне прыватнікаў. То бок уся медыцына ў краіне пераўтвараецца ў шэраг фірмаў, якія вымушаныя гэтаксама ж канкураваць між сабой на рынку (нават калі яны дзяржаўныя), як і любыя іншыя прадпрыемствы.

Дык вось у краінах, дзе медыцына менавіта такая – смяротнасць была найбольшая. Гэта Францыя, Гішпанія, Вялікабрытанія, ЗША (хаця апошнія яшчэ трымаюцца за кошт моцнай дзяржаўнай падтрымкі медыцыны падчас пандэміі).

А вось Швецыя і Германія справіліся выдатна – паглядзіце і ацаніце маштабы самі. Турцыя, якая на самым пачатку эпідэміі нацыяналізавала УСЮ медыцынскую галіну мае вельмі малую смяротнасць адносна колькасці насельніцтва.

Думаю, гэтая пандэмія многаму навучыць не толькі грамадства але і ўрады і капіталістаў – бо зразумела, што аналагічны вірус можа прыляцець з любой краіны свету ў любы момант, і нават закрытыя межы не выратуюць. Думаю, як бізнес так і дзяржава будуць шукаць усе магчымыя меры каб у будучыні перажываць эпідэміі, не спыняючы эканоміку. Гэта можа быць пагалоўная вакцынацыя людзей ад усіх магчымых вірусаў, перафарматаванне медыцынскай галіны пад магчымыя эпідэміі, масавы ўвод у дзеянне экспрэс-тэстаў, і, вядома, перавод на ўдалёнку ўсяго, што мажліва перавесці. Магчыма, таксама, паскарэнне аўтаматызацыі працы.

Вядома, зробяць гэта толькі тыя краіны, у якіх на гэта будуць грошы. Так што пандэмія паглыбіць маёмасную няроўнасць не толькі ўнутры грамадства але і на глабальным узроўні – між краінамі свету.

п.с. калі што, я не выступаю за нацыяналізацыю і адзяржаўлеванне эканомікі – я выступаю за тое, каб медыцына была агульнай і бясплатнай.

Пентагон афіцыйна апублікаваў два відэа з НЛА

На здымках вайсковыя лётчыкі зафіксавалі перасоўванні паветраных апаратаў, паходжанне якіх невядомае.

Заўсёды абураўся рэакцыі скептыкаў, якія не прызнаюць існавання з’яваў, якія (пакуль) не можа патлумачыць навука. Нямала часу правёў у спрэчках з такімі, у тым ліку па тэме НЛА . Ім кажаш: вось сведчанні відавочцаў, яны кажуць – “галюцынацыі”, вось відэаздымкі, яны кажуць – “мантаж”. Цэлыя лекцыі вучоных былі прысвечанымі таму, што ўсе НЛА гэта альбо дыскавідныя аблокі, альбо Вянера, альбо метэарыты, альбо спадарожнікі, альбо проста плод фантазіі відавочцы. Заўсёды здзіўляўся такому інтэлектуальнаму кансерватызму: не прызнаваць існавання таго, што не можаш вытлумачыць тут і зараз. Спроба штучна абмежаваць сваю карціну свету (калі мы не можам вытлумачыць гэтую з’яву, то яе і не існуе), як мне падаецца, растуць з уяўлення, што мы пра гэты сусвет ведаем не ўсё, то амаль усё. Замест таго каб сказаць: “ну так, ёсць такая фігня, аднак мы не ведаем што гэта такое”, казаць, што не, гэта ўсе вакол памыляюцца, гэтай фігні не існуе! Даволі самаўпэўнена, як па мне.

Канешне, не выклікае спрэчак, што многае з таго, што лічаць НЛА насамарэч – вытлумачальныя з’явы (памятаем, што ўсплеск паведамленняў пра НЛА адбыўся роўна пасля выхаду фантастычных фільмаў пра іншапланецян), таксама не лічу што НЛА абавязкова ёсць прышэльцы з космасу (ёсць мноства тэорый: аб’екты з паралельнага свету, вандроўнікі ў часе і г.д.). Аднак думаю што нам усім прыйшоў час зразумець, што мы пазналі толькі мізэрную частку рэчаіснасці. І калі ўжо такія кансерватыўныя інстытуцыі, як Пентагон прызнаюць існаванне невытлумачальных, з незямнымі характарыстыкамі лятаючых аб’ектаў,, то трэба перастаць ставіцца да навакольнага свету з такой снабісцкай самаўпэўненасцю.

п.с. адзін з відавочцаў таго НЛА, пілот Дэвід Фравар, упэўненена заяўляе: “той аб’ект ня з нашага свету”.

п.п.с. Міністэрства абароны ЗША прызнала існаванне сакрэтнай праграмы па вывучэнню НЛА, якая скончылася 8 год таму.

п.п.п.с. Крыс Мелан, адзін з дарадцаў па бяспецы ў адміністрацыі Клінтана і Буша заявіў, што тэме НЛА не хапае даследванняў, бо “ніхто не хоча быць “хлопцам, апантаным прышэльцамі” (the alien guy) сярод бюракратаў нацыянальнай бяспецы, ніхто не хоча, каб яго высмеялі за прыцягванне ўвагі да тэмы” – вельмі прыкры прыклад таго, як інтэлектуальны кансерватызм і канфармізм тармозіць прагрэс і навуку.

Гайд па анархістах

Справаздача нізавой дапамогі

Маштабы ўзаемадапамогі растуць. Сродкі абароны і медтэхніка ідуць не толькі ў абласныя цэнтры, але і ў маленькія гарады. Чытайце справаздачу аб подвігах грамадзянскай супольнасці ў барацьбе з эпідэміей за мінулы тыдзень. Ад улётак на дзвярах крамаў да двух тонаў дізраствора – уся дапамога патрэбная, усе высілкі важныя!

ГЛЯДЗЕЦЬ

Гатэль гранд Будапешт. рэж. Уэс Андерсан. 2014

Мяне даволі цяжка захапіць нейкім фільмам, ды так, каб хацелася паглядзець яго на адным дыханні. Але “Гатэль гранд Будапешт” гэта змог.  Тут і альтэрнатыўная гісторыя, і дэтэктыў, і тонкі гумар і востры сюжэт – усё ў адным.  Фільм вельмі непадобны на 99% іншага кіно. Вельмі раю!

 

Выдатнае антыімперыялістычнае відэа на две хвіліны

Коратка аб тым, як мы ўзнаўляем імперскі дыскурс, самі таго не заўважаючы.

Народны Рэпарцёр – аб нараджаючымся валанцёрскім руху у Беларусі.

Так трымаць!

Колькі людзей загіне ад каронавірусу?

Даследванне аб прагнозных паказчыках развіцця каронавіруснай эпідэміі у Беларусі. Чувакі з East Center пабудавалі матэматычную мадэль. Згодна з ей у Беларусі ад эпідэміі да канца года памрэ ад 16 да 32 тысяч чалавек.

Калі дзяржава прама зараз увядзе татальныя каранцінныя меры: 1,6 тысяч.

Здаецца гэта меней, чым у Італіі (там 16 тысяч памерла за месяц), але калі падумаеш, што ўгэты лік можаш увайсці ты ці твае блізкія, робіцца троху няўтульна.

 

Як натрэніраваць волю?

#radixbel

Ну што, засумавалі па маім спартовым відосам :)? Адкрыю вам сакрэт: з дапамогай практыкаванняў можна натрэніраваць не толькі мышцы, але і сілу волі. Было б жаданне! Якім чынам: расказваю ў 8-хвілінным відэа. І калі жаданне зрабіць сябе мацнейшым у вас ёсць, то відэа дакладна будзе вам карысным.