Мяне даволі цяжка захапіць нейкім фільмам, ды так, каб хацелася паглядзець яго на адным дыханні. Але “Гатэль гранд Будапешт” гэта змог. Тут і альтэрнатыўная гісторыя, і дэтэктыў, і тонкі гумар і востры сюжэт – усё ў адным. Фільм вельмі непадобны на 99% іншага кіно. Вельмі раю!