Entries Tagged 'Аб усім' ↓
January 26th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны
January 24th, 2019 — Аб усім
У Беларусі ўжо наспявае цэлы жанр журналістыкі: пісаць аб людзях у турме. Склаў для kyky.org свой асабісты топ кніжак, прачытаных у тыя гады, калі вольны час не было куды дзяваць.
Учора позна ўвечары знялі з аўтобусу Вільня-Мінск
January 20th, 2019 — Аб усім, Палітыка
Калі на пагранічным пасту супрацоўніца пачала занадта доўга вярцець мой пашпарт, я зразумеў да чаго ўсе ідзе. Пазваніла па ўнутранаму тэлефону, сказаўшы што па мне ЕСТЬ ВОПРОСЫ. Вызвалі старэйшага змены, ён адвеў у пакой, паабяцаў што “яны не зверы”, пастараюцца мяне хутка праверыць і адпусціць. Рабіў выгляд, што не ведае, што адбываецца: “И часто вас так останававливают на границе”? “А в связи с чем?” і гэтак далей. На пытанне хто даў распараджэнні, не адказаў, ухіліўся.
Непасрэдна шмон рабіў мытнік. Глядзець у мяне асабліва не было што (маленькі заплечнік), таму адзінае што прыцягнула ягоную ўвагу гэта кніга “Моби Дик или Белый Кит” Германа Мелвіла. Вельмі доўга яе гартаў і разглядаў у пошуках экстрэмізму.
Усе заняло каля двух гадзін, за якія мой аўтобус, вядома, з’ехаў. Праўда, пасадзілі на наступны, але ў Мінску быў толькі пад гадзіну ночы.
Гэта ўжо мінімум трэці такі выпадак з анарха-актывістамі за апошні месяц. Бачна, што усіх нас ізноў паставілі ў спісы на кантроль. Што цікава, ніякай практычнай карысці гэтыя дагляды не нясуць – ніхто не будзе нешта падазронае цягаць праз мяжу, ды і я забыўся калі ў кагосць з анархістаў апошні раз нешта канфіскоўвалі. У чыстым выглядзе дэманстрацыя працы “ворганамі” і псіхалагічны ціск. Бо каму ж прыемна па дзве гадзіны бадзяцца на памежным пасту і свае рэчы перад мытнікам выварочваць?
Карацей, выбары хутка. У іх ужо гатоўнасць нумар адзін. У нас мусіць быць гэтаксама.
Сеймур Мамедгусейнаў на свабодзе!
January 16th, 2019 — Аб усім, Бягучыя навіны
Ура! Ура! Ура! Гэта – перамога журналістаў і праваабаронцаў, але перш за ўсе – перамога самога Сеймура. 10 месяцаў зняволення – алё ён адваяваў сваё права быць чалавекам, а не ГУБАЗаўскім інфараматарам. З такіх трэба браць прыклад.
На палях апошней сечы аб капіталізме, наёмнай працы і прыватнай уласнасці на маёй старонцы ў ФБ
January 15th, 2019 — Аб усім, Палітыка
Класіфікацыя палітычных ідэалогій па праф.Шуневічу
January 9th, 2019 — Аб усім, Гумар
Поддержите Кирилла Кузьминкина
January 8th, 2019 — Аб усім
В ноябре 2018 года в Москве был задержан 14-ти летний Кирилл Кузьминкин. ФСБ обвиняет его в изготовлении СВУ. Кирилл отрицает вину.
Кириллу очень нужна поддержка с воли. Ему можно написать письмо или открытку, поздравить с новым годом, подписать на газеты или журналы.
Очень важно: не писать ничего связанного с насилием, протестами и прочими моментами, которые могут ухудшить ситуацию парня. Такого рода письма к тому же может не пропустить цензура.
Лучше всего писать, что о Кирилле вы узнали из СМИ или из инета. Это важно для сохранения линии защиты. Пишите слова поддержки, расспросите, что он читает, что делает, о чём хотел бы узнавать с воли, как его кормят.
Письма и открытки отправляйте по адресу:
Кузьминкин Кирилл Игоревич, 2004 г.р.
Москва, Выборгская ул., 20, ФКУ СИЗО-5
125130
January 7th, 2019 — Аб усім
#radixbel
Відэа “Міліцыя і нацызм”, у якім я падрабязна абгрунтоўваю чаму МУС РБ з’яўляецца класічнай арганізацыяй фашысцкага кшталту, зашло нядрэнна: 4,5 тыс праглядаў за тыдзень на ўсіх платформах.
Сябры, хто глядзеў яго ў сацсетках: лепш зайдзіце і падпішыцеся лепш на мой канал на Ютубе. Цісніце “Падпісацца” і званочак побач. Стужка можа не паказаць вам відос, а так паведамленне прыйдзе прама на мыла.
Паглядзеў “Паліцэйскую акадэмію” – адну з культавых камедый дзяцінства дзяцінства
January 6th, 2019 — Аб усім, Відэа, Гумар
Дасведчаным вокам чытача англамоўных фэйсбукаў раглядзеў у фільме: сексізм, гамафобію, расізм, слатшэймінг, аб’ектывацыю жанчын, мізагінію, фэтфобію, культурную апрапрыяцыю. Дзіўна яшчэ як у ЗША фільм не забаранілі пад ціскам “прагрэсіўнай грамадскасці” ))
А раней жа глядзелі і не парыліся…
Народная любоў, яна такая…
January 5th, 2019 — Аб усім, Гумар
Прыслана падпісчыкам