Учора позна ўвечары знялі з аўтобусу Вільня-Мінск

Калі на пагранічным пасту супрацоўніца пачала занадта доўга вярцець мой пашпарт, я зразумеў да чаго ўсе ідзе. Пазваніла па ўнутранаму тэлефону, сказаўшы што па мне ЕСТЬ ВОПРОСЫ. Вызвалі старэйшага змены, ён адвеў у пакой, паабяцаў што “яны не зверы”, пастараюцца мяне хутка праверыць і адпусціць. Рабіў выгляд, што не ведае, што адбываецца: “И часто вас так останававливают на границе”? “А в связи с чем?” і гэтак далей. На пытанне хто даў распараджэнні, не адказаў, ухіліўся.

Непасрэдна шмон рабіў мытнік. Глядзець у мяне асабліва не было што (маленькі заплечнік), таму адзінае што прыцягнула ягоную ўвагу гэта кніга “Моби Дик или Белый Кит” Германа Мелвіла. Вельмі доўга яе гартаў і разглядаў у пошуках экстрэмізму.

Усе заняло каля двух гадзін, за якія мой аўтобус, вядома, з’ехаў. Праўда, пасадзілі на наступны, але ў Мінску быў толькі пад гадзіну ночы.

Гэта ўжо мінімум трэці такі выпадак з анарха-актывістамі за апошні месяц. Бачна, што усіх нас ізноў паставілі ў спісы на кантроль. Што цікава, ніякай практычнай карысці гэтыя дагляды не нясуць – ніхто не будзе нешта падазронае цягаць праз мяжу, ды і я забыўся калі ў кагосць з анархістаў апошні раз нешта канфіскоўвалі. У чыстым выглядзе дэманстрацыя працы “ворганамі” і псіхалагічны ціск. Бо каму ж прыемна па дзве гадзіны бадзяцца на памежным пасту і свае рэчы перад мытнікам выварочваць?

Карацей, выбары хутка. У іх ужо гатоўнасць нумар адзін. У нас мусіць быць гэтаксама.