Entries Tagged 'Аб усім' ↓

Колькі б табе не было гадоў, цябе будзе цягнуць да тых мясцінаў, дзе ты вырас

Учора вярнуўся з Гомелю. Не змог не наведаць свой стары двор па вул. Інтэрнацыянальнай. У гэтым доме я пражыў 8 год свайго жыцця, пераўтварыўся з дзіцёнка ў падлетка. У гэты перыяд спазнаў сяброўства і здраду, упершыню закахаўся, упершыню ўвайшоў у інтэрнэт асэнсаваў сябе як незалежнага індывідуума і супрацьпаставіў навакольнаму свету.

Зараз у гэтым доме амаль усё як было раней. Здаравенныя калдобіны ў асфальце, абшарпаны пад’езд, паўзгніўшая бяседка, каты пасвяцца пад вокнамі, і ўсё шчыльна зарасло зеленню. Наступны раз прыеду – ізноў туды прыду

 

Голас народу

Сёння ехаў ад Гомеля да Жлобіна з мужыком-кіроўцай фуры. У дарозе расказываў мне якая кепская краіна Расія і як нам нельга з ёй аб’ядноўвацца 🙂

І не першы раз ужо чую такое – асабліва ад рабацягаў, якія працавалі ў Расіі. Галоўныя фактары антырэкламы: брудныя вуліцы, кепскія дарогі, мярзотныя хімозныя прадукты харчавання ў крамах, ахамелыя ДАІшнікі. Карацей, можа я выдаю пажаданае за наяўнае, але падаецца што прыхільнікаў “уз’яднання” і “путин нас спасёт” калі не менее, то дакладна не более.

Интервью “Ситуации”

Дал интервью российскому революционному блогу “Ситуация”. Что ждёт Беларусь в ближайшем будущем, куда подевалось беларуское РНЕ, что из себя представляет оппозиция и анархистское движение. Получилось лаконично и информативно, Дмитрий Бученков умеет задавать правильные вопросы.

Вось такую шайтан-машыну паставілі на пагранпераходзе “Каменны Лог” некалькі месяцаў таму. Адразу пасля ўстаноўкі на ёй красаваўся надпіс “ПОМОЩЬ КИТАЙСКОЙ НАРОДНОЙ РЕСПУБЛИКИ”, прадубраваны іерогліфамі. Праз пэўны час заходжу ў павільён КПП а гэты надпіс на рэнтген-апараце залеплены… эмблемай беларускай мытні. Бач, нацыянальны гонар узыграў 😉

Сергей Маслюков

К Сергею Маслюкову, наконец, пришла слава, которой он так долго добивался своими поступками.

Как бы теперь не спился окончательно от таких публикаций.
 

 

Як я стаў бізнесменам

Насамрэч ніякім бізнесменам я не стаў. Проста калі рыхтаваў семінар “Родныя ў турмах”, адразу некалькі чалавек напісалі мне са здзіўленнем і абурэннем наконт таго што я зрабіў уваход платным. А яшчэ некалькі напісалі, што 20 рублёў – гэта дорага. Таму гэты момант трэба растлумачыць.

Чаму ўваход на семінар платны?

1. Магчыма нехта здзівіцца, але за арэнду памяшкання трэба плаціць грошы. Канцылярскія прыналежнасці, кава-гарбата – усё гэта таксама каштуе капейку. Ільвіная доля ад сабранай платы на ўваход пайшла на гэта.

2. За тыя 4 гады жыву ў статусе публічнага чалавека і актывіста, я арганізаваў не меней за 20 публічных мерапрыемстваў: лекцый, семінараў, прэзентацый Усе яны былі зробленыя бясплатна. Больш за тое, я сам у іх укладаўся: ездзіў за свой рахунак, укідваў грошы за арэнду і г.д.. Зараз я зразумеў, што хачу паспрабаваць атрымаць грошы за свае веды і высілкі.

На сённяшні дзень мая грамадская актыўнасць (вырабленне тэкстаў, відэа, сувязь з падпісчыкамі, раскрутка сацсетак, удзел у мерапрыемствах і эфірах, даванне інтэрвью) стала маім асноўным родам заняткаў. Гэта мая галоўная праца. Гэта тое, на што я выдаткоўваю найбольш часу і сілаў. Але ведаеце колькі мне гэта прыносіць грошаў? Нуль. Таму я вымушаны, акрамя сваёй асноўнай працы, адцягвацца яшчэ і на зарабленне грошай – каб фізічна існаваць і займацца АСНОЎНАЙ ПРАЦАЙ – палітычным актывізмам і асветай. І дзякуй Богу што гэтае зарабленне грошай адбываецца на прыемнай і сацыяльна карыснай працы (журналістам у Новым Часе).
Калі я калісь змагу выйсці на самазабеспячэнне ў сваім актывізме (да чаго я імкнуся), гэта дапаможа мне яшчэ больш на ім сканцэнтравацца і займацца ім больш эфектыўна. Купляць неабходную тэхніку, аплачваць вандроўкі і г.д.

Менавіта на гэтую мэту і нацэленыя платныя семінары, а не на тое каб купіць сабе гадзіннік Ролекс ці апошні Айфон.

Я не атрымоўваю гранты на сваю дзейнасць. Мне не дапамагаюць багатыя спонсары. Таму я спрабую забяспечыць сябе самастойна. І мне было даволі дзіўна што гэтае натуральнае жаданне вызвала ў асобных людзей (хаця, трэба прызнацца, нямногіх) такую негатыўную рэакцыю.

3. Любая праца мусіць быць аплачаная. Калі чалавек, каб дапамагчы вам, траціць час і сілы, ці не бачыцца вам справядлівым аддзячыць яму – так, як ён сам аб гэтым просіць?
Хтось сказаў што браць плату за лекцыі “неанархічна”. Окей, але чакаю такой жа суворай крытыкі на адрас адвакатаў, псіхолагаў, прафесараў, настаўнікаў – карацей усіх, хто бярэ плату за свае веды. Чаму калі робяць яны, гэта ўспрымаецца як норма, а калі я – як парушэнне святых ідэалаў?

Зараз аб тым, чаму менавіта 20 р.

1. У такі кошт я ацаніў затрачаныя мной сілы і час на падрыхтоўку і правядзенне занятку. Людзі, якія на яго прыйшлі, прагаласавалі рублём і паказалі што гэтая ацэнка – справядлівая.

2. Калі ласка, не спрабуйце мяне пераканаць што 20 рублёў для працуючага мінчаніна гэта дорага. Для жыхара рэгіёнаў – так. Для беспрацоўнага – магчыма. Аднак не для мінчаніна з працай. 20 рублёў – гэта 6-7 пачакаў цыгарэт. Альбо два білеты ў кіно. Я лічу сябе чалавекам з дастаткам ніжэй за сярэдні, аднак нават я магу дазволіць сабе раз на тыдзень патраціць 20 рублёў на адукацыйнае ці забаўляльнае мерапрыемства.

Больш за тое, калі ў кагось няма грошай, заўсёды можна звярнуцца да мяне і папрасіць прапусціць па зніжцы. Я заўсёды пайду насустрач (сам так праходжу на платныя мерапрыемствы, калі грошаў няма, а арганізуюць мае сябры).

На гэтым мерапрыемствы затраты на арганізацыю пакрыліся цалкам, і я яшчэ выйшаў у невялічкі плюс. І, вядома, проста па чалавечы мне прыемна, што людзі гатовыя плаціць грошы за тое каб паслухаць мяне – значыцца маё меркаванне для іх важнае. За гэта хачу яшчэ раз падзякаваць усім хто прыйшоў, і падтрымлівае ў маіх пачынаннях. Працуем далей!

Зроблена!

 

Семінар “Родныя ў турмах”, які я так доўга вам піярыў, урэшце адбыўся сёння. Народу было няшмат: 7 чалавек, але прыкладна на столькі я і разлічваў. Было вельмі прыемна выступаць перад зацікаўленай і абазнанай аўдыторыяй, з якой вельмі хутка паразумеліся. Больш за палову прыйшоўшых складалі ўдзельніцы “Маці 328”, у якіх дзеці сядзяць у зонах ужо не першы год – таму ў нас была не лекцыя а сапраўдны абмен досведам.

Што стала новым для мяне:
– Пасля бунту ў Воўчых Норах каля 30 (!) чалавек вывезлі на крытую (Магілёў і Жодзіна). Некаторых з іх ужо круцяць па 411-м артыкуле. Я ў шоку: чаму аб гэтым маўчаць СМІ? Гэта беспрэцэдзентная карная акцыя, апошні раз такое было мо ў дзевяностых.

– Літаральна нядаўна прынялі закон, па якім адміністрацыя можа без дазволу асуджанага СПІСВАЦЬ З ЯГОНАГА РАХУНКУ грашовыя сродкі на “добраўпарадкаванне калоніі”. То бок яны проста тыраць грошы, якія родныя высылаюць сваім дзецям на пакупкі ў турэмнай краме. Гэта проста неслыхана. Думалі, што з гэтым можна рабіць.

Па анкетах зваротнай сувязі, якія я сабраў пасля, зразумеў, што наведвальнікі былі задаволеныя. Ды і я выклаўся на 100%. А толькі так і трэба рабіць працу, якую любіш.

Практыка падобных семінараў будзе працягнутая.

Хто такі Сяргей Маслюкоў?

16-гадовага хлопца прэсуюць у калоніі за тое што ён мусульманін і “нярускі”: збіваюць, адбіраюць Каран, вешаюць парушэнні, настрайваюць супраць яго астатніх вязняў.

Кіруе працэсам начальнік ВК-2 Сяргей Маслюкоў. Сяргея Васільевіча я добра ведаю. У маю бытнасць на ПК-17 ён быў начальнікам рэжымнага аддзела. Мянушка “Вася”. Рэжымнікаў у калоніях не любяць у прынцыпе, але гэтага ненавідзелі асабліва. Вось толькі тое што наўскідку ўзгадалася:

1. Любіў публічна лаяць вязняў мацюкамі. Урэзалася ў памяць, як ён на плацу равеў на зэка, які яму ў бацькі гадзіўся: “Пошел отсюда на*й, баран е*аный!”

2. Калі адбываўся вывад\зняццё асуджаных на працу, то бок праз КПП адна за другой праходзяць калоны арыштантаў, ён любіў косплеіць рабаўладальніка, прынамсі як ён сабе яго ўяўляў. Выглядала гэта так: ставіў нездалёк ад КПП на ўзвышша табурэтку, садзіўся на яе, шырока расставіўшы ногі і равеў на сваіх рабоў: “эээ петров! х*ли б*ядь пуговица расстёгнута! иванов, кепку надел нормально, сейчас на*й в шизо поедешь б*ядь!”, пры гэтым расплёўваючы семкі ў радыюсе пяці метраў ад сябе. Больш агіднае відовішча складана сабе ўявіць.

3. Мог прыйсці на змену п’яным.

4. Хто чытаў маю кнігу “Фарбы паралельнага свету”, там я апісываю эпізод, што зэкаў з этапу, якія толькі прыехалі ў калонію, ставілі на расцяжку ў максімальна нязручнае становічша, і пакуль яны сцякалі потам, спрабуючы ўтрымацца на нагах, зачытывалі ім правілы ўнутранага распарадку. Павольна, з расстаноўкай, назіраючы як яны крахцяць і стогнуць, пінаючы па нагах і па нырках тых хто спрабаваў здвінуць ногі. Дык вось, гэта рабіў Маслюкоў.

Гэта толькі тое што я бачыў сваімі вачыма. Пераказваць пачутае ад іншых зэкаў не буду, бо даказаць гэта сёння ўжо нерэальна, але па расказах там цэлая гронка артыкулаў набярэцца, з якіх 328 яшчэ не самы цяжкі.

І зараз гэты чалавек – начальнік калоніі для непоўнагадовых.

https://mspring.online/togaev/

 

Спасибо СМИ, которые поддержали мое мероприятие в воскресение!

Напоминаю, 14 июля в 11.00 в пространстве “Кто такой Джон Голт?” пройдёт мой семинар для родственников заключенных. Начало 11.00, вход 20 руб. Приходите, и узнаете вещи, которые вам не расскажут больше нигде.

https://nash-dom.info/event/browse/rodnye-v-tyurmah-seminar
https://novychas.by/hramadstva/rodnyja-u-turmah-seminar-dlja-svajakou-i-sjabr

Мехрдаду Джамшыдзіяну дазволілі застацца ў Беларусі

Беларусь у цэлым не вельмі багатая на добрыя навіны. Але пасля прыпынення працы заводу АКБ у Берасці падаспела яшчэ адна: чалавеку выратавалі жыццё. За рашэннем на карысць Мехрдада Джамшыдзіяна стаіць доўгая і стараная праца юрыстаў і прааабаронцаў. Той самы выпадак, калі кропля камень точыць.