Only those are happy who have a reasons to live
December 2nd, 2016 — Гумар
Файны артыкул падштурхнуў мяне да шэрагу ўспамінаў і разважанняў
December 1st, 2016 — Аналітыка
Файны артыкул падштурхнуў мяне да шэрагу ўспамінаў і разважанняў.
Сапраўды, “дарослы свет” у асобе дзяржавы звычайна ўспрымае дзяцей і падлеткаў як ніжэйшых па гіерархічнай лесвіцы істот, якіх варта “вучыць жыццю” як мага больш жорсткімі метадамі, якіх трэба караць і сароміць, выхоўваць у рабалепнай павазе да “старэйшых” і да сістэмы нормаў грамадства, у якую яны прыйшлі. Асабліва гэтая ўласцівасць развітая ў ментоў, што можна бачыць па апошніх выпадках у Лоеве і ў Мінску.
Псіхалагічныя чыннікі такіх паводзін, думаю, варта шукаць у паранаідальнай нянавісці аўтарытарных асобаў з ліку дарослых да ўсяго, што вытыркаецца з агульнай масы, да некантраляваных паводзінаў падлеткаў і дзяцей, да іх нефарматнасці, непасрэднасці, іх натуральнай свабоды і нежадання падпарадкоўвацца навязаным звонку нормам.
Тыя з дарослых іх, хто надзелены ўладай, проста шалеюць, калі бачаць што нейкі “сапляк”\”саплячка” робяць паводзяць сябе не так як усе, не падпарадкоўваюцца, не лізаблюдзяць, не прызнаюць іх аўтарытэт – не важна ў якой форме: паляць электронныя цыгарэты, бахаюць петарды ля школы ці гуляюць на вуліцы дапазна. Адтаго і вапяць “ревнители порядка”: “наказать!”, “родителей в школу!”, “на учет тебя поставим!” і таму падобнае, а тое і проста б’юць, бо так прасцей. Магчыма, такія паводзіны, у сваю чаргу, есць кампенсацыя за свае так і не рэалізаванае жаданне быць свабоднымі і непасрэднымі. Кшталту, “я не змог – не не дам і табе!”, “мы жылі ў гаўне – і вы павінны!”
Зноў падкрэслю, што ў ментоў гэтая нянавісць да ўсяго непадкантрольнага (а падлеткі менавіта такімі і з’яўляюцца) дасягае апагею. Першае ў маім жыцці знаёмства з міліцыяй адбылося, калі мне было гадоў дзевяць. Я ішоў па вуліцы ў Гомелі, заўважыў банкамат (тады, ў 1997 годзе яны былі яшчэ ў навінку) і вырашыў з ім “пагуляцца”. Проста ад балды пачаў націскаць на розныя кнопкі і не заўважыў як ззаду падышоў мент. Груба, з матам, ён мяне проста адштурхнуў адтуль і сказаў “валіць адсюль”. Я быў проста шакаваны: што я яму зрабіў? Гэты выпадак моцна ўрэзаўся ў памяць.
Адзін знаёмы распавядаў мне пра здарэнне з дзяцінства – ужо ў Мінску. Малы, ён аднойчы ўвечары выйшаў на балкон. Бацькоў дома не было. З балкону ён пабачыў, як на вуліцы мент збівае дручком чалавека. Ён спужаўся і забег назад у хату. Пабачанае сталася для яго сапраўднай псіхалагічнай траўмай і, як сам ён кажа, першай прыступкай на шляху да таго, каб стаць анархістам.
Let’s stress the word “will”
December 1st, 2016 — Аб усім
Ахранець, вось гэта лёс
November 30th, 2016 — Аб усім
Осип Цебрий – махновец из Кенигсберга.
Срыв покровов с Европы
November 30th, 2016 — Відэа, Гумар
“На горшках уже не читают книжки типа Золушки. На горшках читают гей-литературу. Слова и “мама” и “папа” в Европе запрещены”.
“Европа на сегодняшний день это педо-общество. В Швеции и в других странах приказано всем мужчинам педерастироваться”.
Напружваюць людзі, якія не ўмеюць ціснуць руку.
November 30th, 2016 — Аб усім
Ты ім цягнеш клешню, шчыра паціскаеш, а яны ўзамен падаюць табе нейкую бязвольную сасіску. Здараецца ўражанне што робяць “отдолженіе” тым што вітаюцца. Найчасцей такое сустракаецца сярод жанчын, бо, нажаль, культура раўнапраў’я ў нашых краях яшчэ не дайшла да таго каб пацісканне рукі стала ўніверсальным вітннем як для М так і для Ж. Але і сярод мужчын бывае. Какрацей, будзьце як гэтыя каўбоі.
Неприкасаемые в тюремной иерархии\ Niedotykalni w hierarchii więziennej.
November 29th, 2016 — Аналітыка
Мою статью “Неприкасаемые в тюремной иерархии” перевели на польский язык. Спасибо товарищам из АЧК-Варшава!
Więzienia w Białorusi. Niedotykalni w hierarchii więziennej.
Temat więziennego systemu kastowego jest często podnoszony przez media w ostatnich czasach, często jest też dyskutowany w połączeniu z więźniami politycznymi. Jednak prawie wszystkie osoby, które piszą na ten temat, wiedzą o tym z historii byłych więźniów albo używają popularnych stereotypów społecznych. W rezultacie pojawia się wiele błędów i fałszywych wyobrażeń.
Celem tego artykułu jest naświetlenie niektórych aspektów tego złożonego i wieloaspektowego zjawiska nieformalnej hierarchii w białoruskich więzieniach.
Предатели.ком
November 29th, 2016 — Аб усім
http://predateli.com/index.php?option=com_content&view=article&id=156%3A-lr-&catid=1
Якая трапная заўвага
November 29th, 2016 — Аб усім, Гумар
Ізноў аб паліткарэктнасці
November 28th, 2016 — Аналітыка
Спрэчкі з нагоды паліткарэктнасці\хэйт спіча з нагоды абрання Трампа ўжо паўціхлі, але мне працягваец думацца на гэтую тэму.
Цікава, як адну і тую ж з’яву можна крытыкаваць з цалкам розных пазіцый.
У ультраправых і антыаўтарытарыяў прадметы крытыкі часта перасякаюцца. Напрыклад, фашысты крытыкуюць класічны рынкавы капіталізм, бо ён дае празмерную палітычную і эканамічную незалежнасць індывідам (не ўсім, канешне, а тым, хто з грашыма), тым самым дазваляе стварэнне альтэрнатыўных дзяржаве цэнтраў сілы: буржуазію, у якой свае інтарэсы і якая пляваць хацела на ўсе высакапарныя ідэалагічныя сентэнцыі. А анархісты крытыкуюць капіталізм за тое, што ён фарміруе сістэмную няроўнасць паміж людзьмі, спрычыняецца да адчуждзення і атамізацыі грамадства, знішчае прыроду.
Альбо ўзяць ліберальную паліткарэктнасць – адносна новую з’яву ў палітычным жыцці. Ультраправыя крытыкуюць яе, бо прынятыя праз яе грамадскія і дзяржаўныя правілы забараняюць ім прама выказваць свае погляды: “жанчынам месца на кухні, підарам – у турме, а неграў трэба адправіць у Афрыку”. Шэраг жа анархістаў (у ліку якіх і я) крытыкуюць крайнія праявы паліткарэктнасці, бо яны фарміруюць цэнзуру (шэраг тэм па змоўчанні нельга абмяркоўваць, бо яны для кагосці “трыгерныя”), замінаюць дыскусіі, якая апрыёры есць падмурак любой дэмакратыі, і змяшчае акцэнты ў сацыяльнай барацьбе прыгнечаных, падштурхоўваючы людзей аднаго гендару\расы\сэксуальнасці змагацца супраць людзей іншых гендараў\рас\сэксуальнасцяў, і тым самым сее варажнечу паміж прыгнечанымі. А таксама прымушае людзей накіроўваць іх імпэт і пасіянарнасць на, мякка кажучы, другасныя пытанні: хто якія назоўнікі ўжывае і якія анекдоты жартуе. Ды якая, нахран, розніца, калі 99% насельніцтва зямлі – па сутнасці рабы, пазбаўленыя капіталам і дзяржавай улады над уласным жыццём?
Для мяне пытанне талерантнасці і паліткарэктнасці гэта пытанне асабістай культуры. Калі камусьці крыўдны мой жарт – хай ён мне аб гэтым скажа, і пры ей\ім я больш так жартаваць не буду. Не ўжываць абразлівыя, напрыклад, для сэксуальных меншасцяў словы ў прысутнасці геяў\лесбіяк – пытанне ветлівасці і элементарнай павагі. Пераносіць жа гэта ўсё ў палітычную плоскасць і называць змаганнем за сацыяльную справядлівасць як мінімум – глупства. Як максімум – контррэвалюцыя.