Ізноў аб паліткарэктнасці

Спрэчкі з нагоды паліткарэктнасці\хэйт спіча з нагоды абрання Трампа ўжо паўціхлі, але мне працягваец думацца на гэтую тэму.

Цікава, як адну і тую ж з’яву можна крытыкаваць з цалкам розных пазіцый.

У ультраправых і антыаўтарытарыяў прадметы крытыкі часта перасякаюцца. Напрыклад, фашысты крытыкуюць класічны рынкавы капіталізм, бо ён дае празмерную палітычную і эканамічную незалежнасць індывідам (не ўсім, канешне, а тым, хто з грашыма), тым самым дазваляе стварэнне альтэрнатыўных дзяржаве цэнтраў сілы: буржуазію, у якой свае інтарэсы і якая пляваць хацела на ўсе высакапарныя ідэалагічныя сентэнцыі. А анархісты крытыкуюць капіталізм за тое, што ён фарміруе сістэмную няроўнасць паміж людзьмі, спрычыняецца да адчуждзення і атамізацыі грамадства, знішчае прыроду.

Альбо ўзяць ліберальную паліткарэктнасць – адносна новую з’яву ў палітычным жыцці. Ультраправыя крытыкуюць яе, бо прынятыя праз яе грамадскія і дзяржаўныя правілы забараняюць ім прама выказваць свае погляды: “жанчынам месца на кухні, підарам – у турме, а неграў трэба адправіць у Афрыку”. Шэраг жа анархістаў (у ліку якіх і я) крытыкуюць крайнія праявы паліткарэктнасці, бо яны фарміруюць цэнзуру (шэраг тэм па змоўчанні нельга абмяркоўваць, бо яны для кагосці “трыгерныя”), замінаюць дыскусіі, якая апрыёры есць падмурак любой дэмакратыі, і змяшчае акцэнты ў сацыяльнай барацьбе прыгнечаных, падштурхоўваючы людзей аднаго гендару\расы\сэксуальнасці змагацца супраць людзей іншых гендараў\рас\сэксуальнасцяў, і тым самым сее варажнечу паміж прыгнечанымі. А таксама прымушае людзей накіроўваць іх імпэт і пасіянарнасць на, мякка кажучы, другасныя пытанні: хто якія назоўнікі ўжывае і якія анекдоты жартуе. Ды якая, нахран, розніца, калі 99% насельніцтва зямлі – па сутнасці рабы, пазбаўленыя капіталам і дзяржавай улады над уласным жыццём?

Для мяне пытанне талерантнасці і паліткарэктнасці гэта пытанне асабістай культуры. Калі камусьці крыўдны мой жарт – хай ён мне аб гэтым скажа, і пры ей\ім я больш так жартаваць не буду. Не ўжываць абразлівыя, напрыклад, для сэксуальных меншасцяў словы ў прысутнасці геяў\лесбіяк – пытанне ветлівасці і элементарнай павагі. Пераносіць жа гэта ўсё ў палітычную плоскасць і называць змаганнем за сацыяльную справядлівасць як мінімум – глупства. Як максімум – контррэвалюцыя.

mne-nastolko-pohui