«Перед всеми региональными управлениями ФСИН стоит задача полного самообеспечения продовольствием подведомственных учреждений», — сказал замдиректора службы Олег Коршунов.
Российские зоны на самообеспечении
January 27th, 2017 — Аб усім, Палітыка
Форум “Свабоду палітвязням”
January 26th, 2017 — Палітыка
Учора прыняў удзел у грамадзянскім форуме “Свабоду палітвязням”. Нажаль, у ім удзельнічалі толькі палітычныя\грамадскія актывісты і журналісты (агулам каля 20 чалавек), праваабаронцаў не было.
Быў падняты і зноў зацверджаны спіс палітвязняў: агулам 9 чалавек.
Падпісаў, разам з іншымі ўдзельнікамі, стос зваротаў у іх падтрымку і з патрабаваннямі адмяніць артыкул 411 КК РБ – яны будуць накіраваныя ў міжнародныя праваабарончыя структуры і ў беларускія ўладныя ўстановы. Канешне, звароты не панацэя а толькі сродак прыцягнуць увагу.
Выказаўся пра артыкул 411-ы: улады пакуль выкарыстоўваюць яго супраць палітвязняў толькі адзін раз, у той час як закон дазваляе неабмежаванае выкарыстанне, ледзь не да пажыццёвага зняволення. Звычайныя крымінальнкі, бывае, заязджаюць з 3-мя гадамі а вызваляюцца праз 7. Таксама звярнуў увагу на тое, што акрамя 411-га есць яшчэ і 410-ы артыкул (“Дэзарганізацыя дзейнасці папраўчай установы”), які таксама можа быць выкарыстаны як дубінка супраць вязняў, што змагаюцца за свае правы – а санкцыя па гэтым артыкуле нашмат большая.
Таксама зрабіў агляд “Справы антыфашыстаў”. Растлумачыў, чаму раптам фанатамі МТЗ зацікавіўся ГУБАЗіК і чаму гэтая справа не з’яўляецца звычайнай справай аб хуліганстве, а з’яўляецца падаўленнем патэнцыяльна небяспечнай моладзі.
Акрамя гэтага заўважыў, што па інфармацыі Анархічнага Чорнага Крыжа – Беларусь (арганізацыя, што займаецца падтрымкай палітзняволеных анархістаў і антыфа) адмовілася ад падтрымкі Іллі Валавіка бо ён супрацоўнічае са следствам (https://abc-belarus.org/?p=7208). Думаю, для мяне як і для шэрагу іншых сядзельцаў, гэта прынцыповы момант: такіх людзей падтрымліваць не варта. Але ўсе кропкі над і паставіць суд.
Вось тут больш падрабязна выказванне іншых удзельнікаў і мае таксама:
http://www.belaruspartisan.org/politic/368959/
Policy making in Hamas
January 25th, 2017 — Аналітыка
If some of you are interested in Middle East politics, you can read my little research about policy making in Hamas. The topic is quite specific, therefore information was quite hard to find, but I have done it.
I have accomplished the research about 3 month ago in the university as a regular semester work, but as a lot of efforts were made to accomplish it, now I would like to make it public.
Анархісты не левыя
January 25th, 2017 — Аналітыка
Палітычная навука традыцыйна разглядае анархізм як адну з разнавіднасцяў сацыялізму, працягваючы, у адпаведнасці з шаблонамі 2-й паловы ХІХ ст., падзеляць усе палітычныя ідэалогіі на 3 групы: сацыялізм, лібералізм, кансерватызм. Але гэта ў корні няверна: анархізм павінен разглядацца як цалкам самастойная палітычная ідэалогія, і на тое есць мноства прычын, асноўная з якіх наступная: анархізм не мае на ўвазе захоп дзяржаўнай улады для таго, каб быць пераўтвораным у жыццё.
Выдзяліўшыся з сацыялізму ў 1872 годзе, з выключэннем Бакуніна з І Інтэрнацыяналу, анархізм працягнуў аддаляцца ад сацыялізму літаральна ва ўсім: у рыторыцы, задачах, метадах і маральна-філасофскіх устаноўках. У той час як ужо да пачатку ХХ ст. мэйнстрымам у сацыялістычным руху стала рэфармісцкая сацыял-дэмакратыя, што была арыентаваная на заваяванне сац.-дэм партыямі месцаў у афіцыйных органах улады, анархізм працягваў настойваць, што адзінымі органамі ўлады могуць быць толькі свабодныя саветы працоўных, што дзейнічаюць на прынцыпах прамой дэмакратыі і ніколі не адракаўся ад пастулату: усе трансфармацыі грамадства а ў гэтым напрамку павінны адбывацца рэвалюцыйным шляхам, знізу, а не па ўказцы нейкіх партый ці элітаў, няхай нават самых «працоўных».
Канчатковы разрыў паміж анархізмам і сацыялізмам аформіўся ў 1917-1921 годах у Расеі а потым яшчэ больш замацаваўся ў здарэннях Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі ў 1936-39, калі анархізм і сацыялізм уступілі ў прамое супрацьстаянне з-за супярэчнасці не толькі сродкаў але і мэт.
Расейскія анархісты П.Аршынаў і В.Волін ужо ў 1920-1930х у сваіх працах адракаліся і адмяжоўваліся ад сацыялізму, толькі час ад часу дадаючы да яго эпітэт «дзяржаўны», маючы на ўвазе пад недзяржаўным сацыялізмам анархісцкі грамадскі лад.
Сёння паміж анархізмам і сацыялізмам ляжыць пустэча, якую ў прынцыпе наўрад ці можна пераадолець. Сацыялізм па-ранейшаму прадстаўлены мэйнстрымам у выглядзе партый, што арыентаваныя на захоп дзяржаўнай улады, усё адрозненне якіх ад ліберальных і кансерватыўных складаецца ва ўзмацненні ролі дзяржавы ў эканоміцы, а таксама, ў выглядзе невялікага электаральнага бонусу, надзялення шэрагу меншасцяў некаторымі правамі, якія раней адсутнічалі (напрыклад амаль усе левыя партыі абяцаюць дазволіць гей-шлюбы). Рэвалюцыйны сацыялізм, у сваю чаргу – маргінальная плыня, што прадстаўленая мааісцкімі, трацкісцкімі і сталінісцкімі групоўкамі, якая выступае за пераход да камунізму, зноў жа, пры ўмовах захопу самімі рэвалюцыянерамі ўсіх рычагоў кіравання дзяржавай.
Анархізм, у сваю чаргу, сёння прадстаўлены, як мінімум у двух іпастасях: культурна-філасофскай і сацыяльна-палітычнай. Першая крытыкуе капіталізм і дзяржаву больш за насаджэнне ў грамадстве культу спажывання, за падаўленне творчых імпульсаў і спантаннасці чалавека. Прадстаўленая яна пераважна субкультурнымі рухамі і творчымі ініцыятывамі, што выступаюць за альтэрнатыўны лад жыцця, радыкальнымі адгалінаваннямі фемінісцкага альбо экалагісцкага руху. Многія з гэтых груп і рухаў называюць сябе не анархісцкімі а «антыаўтарытарнымі», «левымі» альбо ўвогуле ніяк не называюць, але з’яўляюцца менавіта анархісцкімі па сваёй рыторыцы і філасофіі.
Другая іпастась – арганізацыі і групы рэвалюцыянераў, якія ставяць акцэнт на класавай няроўнасці, эксплуатацыі працоўных і сацыяльнай несправядлівасці. Яны сыходзяць з прынцыпаў класавай барацьбы, вядуць прапаганду ў калектывах працоўных, на сходах, рухах і аб’яднаннях людзей, дзейнічаюць сумесна з імі для абароны сваіх правоў, удзельнічаюць у вулічных акцыях, высоўваюць лозунгі радыкалізацыі барацьбы працоўных.
У рамках пэўных дыскурсаў дзве гэтыя іпастасі, вядома, перакрыжоўваюцца – анарха-камуністы – прыхільнікі класавай барацьбы гэтаксама крытыкуюць дыскрымінацыю жанчын альбо спажывецкае грамадства, прыхільнікі больш «творчай» плыні таксама ўдзельнічаюць у вулічных акцыях.
Такім чынам, палітычная (г.зн. тая, што мае дачыненне да ўлады) сфера з’яўляцца толькі адной са сфер дзеяння анархізму. Але нават у ёй анархізм, у адрозненні ад сацыялізму, мае на ўвазе не барацьбу за ўладу, якую, нібыта, трэба аддаць ягоным прыхільнікам, каб Анархія наступіла, а перадачу ўсёй паўнаты ўлады органам народнага самакіравання, што будзе азначаць спыненне існавання ўлады ў том выглядзе, у якім яна ёсць зараз.
Вясна 2015
January 25th, 2017 — Гумар
― Ало, Дональд? Прывет.
― Hi. Who is it?
― Эта я. Званю паздравіць с ізбраніем!
― Who is it?
― Удачы і успехаў. Ты цепер тожэ прэзідзент. Нікаво не слушай, дзелай как шчытаеш нужным. Пакрычат і угаманяцца.
― Who is it?!
― Я эта, я. Ты толька не пазваляй насчот прычоскі шуціць. А то распаясаюцца. Прыкрыкні еслі што, нагой топні. Саветую заявіць, што пабедзіш карупцыю. Людзям эта панравіцца.
― Аmerica will be great again!
― Канешна, канешна. Но сначала карупцыя. Сначала карупцыя, патом прочый вінегрэт. Павер майму опыту.
― What?
― Пабеждаць её не абезацельна. Главнае заявіць. Ну, еслі што, звані. Чэм смагу памагу.
― I am president of the United States!
― Да, я тожэ не магу в эта паверыць.
― What?
― Всё, удачы! Дорага балтаць. Увідзімся, пака.
― What the fuck?!
― …
https://www.facebook.com/alespilecki/posts/10210616044070907
Зброя гэта свабода
January 24th, 2017 — Аб усім
Дзень народзінаў Аляксея Сутугі
January 24th, 2017 — Аб усім
Сёння дзень нараджэння расейскага анархіста і палітзняволенага Алексея Сутугі. Ён адбывае свой турэмны тэрмін (3 гады і 1 месяц) у калоніі ў сібірскім Ангарску. Тры месяца і 12 дзён засталося да яго вызвалення. Сёння яму 31.
Новости России
January 23rd, 2017 — Аб усім, Гумар
Новая серыя публікацый
January 23rd, 2017 — Аналітыка
З сенняшняга дня пачынаю публікацыю сваіх артыкулаў і нататак, напісаных у 2012-2015 гадах, якія раней нідзе не публікаваліся. Проста сядзеў і запісваў свае думкі. Хоць гэта была адносна даўно, актуальнасці яны, думаю, не згубілі.
___
Самы распаўсюджаны метад падаўлення любога паўстання (калі яно рэальна пагражае элітам і адсутнічаюць сілы для непасрэднага і хуткага ягонага гвалтоўнага падаўлення), складаецца з наступных крокаў:
1) Прыняцце шэрагу патрабаванняў паўстаўшых – тых патрабаванняў, які не прынцыповыя для кіруючага класу.
2) Шляхам дыпламатыі і дэманстрацыі сілы падзел паўстаўшых на 2 лагеры: радыкалаў і памяркоўных, і вывад памяркоўных (гэта значыць тых, хто задаволены кампрамісам) з непасрэднай барацьбы. Часта магчымы ўваход найбольш лаяльных з памяркоўных у склад кіруючай эліты.
3) Знішчэнне астатніх інсургентаў, што не складзе цяжкасцяў, бо перад гэтым колькасць іх зменшылася за кошт вываду з барацьбы «памяркоўных».
4) – апцыянальна- абяцанні, якія былі даныя памяркоўным, не выконваюцца, самыя актыўныя з іх знішчаюцца (што зноў жа не вельмі складана, бо радыкалы, якія маглі б супрацьздейнічаць, таксама знішчаныя) адбываецца агульнае ўзмацненне рэпрэсій, «закручванне гаек» з мэтай пазбегнуць новага паўстання.
2014
Насилие и справедливость
January 22nd, 2017 — Аб усім