Новая серыя публікацый

З сенняшняга дня пачынаю публікацыю сваіх артыкулаў і нататак, напісаных у 2012-2015 гадах, якія раней нідзе не публікаваліся. Проста сядзеў і запісваў свае думкі. Хоць гэта была адносна даўно, актуальнасці яны, думаю, не згубілі.

___

Самы распаўсюджаны метад падаўлення любога паўстання (калі яно рэальна пагражае элітам і адсутнічаюць сілы для непасрэднага і хуткага ягонага гвалтоўнага падаўлення), складаецца з наступных крокаў:
1) Прыняцце шэрагу патрабаванняў паўстаўшых – тых патрабаванняў, які не прынцыповыя для кіруючага класу.
2) Шляхам дыпламатыі і дэманстрацыі сілы падзел паўстаўшых на 2 лагеры: радыкалаў і памяркоўных, і вывад памяркоўных (гэта значыць тых, хто задаволены кампрамісам) з непасрэднай барацьбы. Часта магчымы ўваход найбольш лаяльных з памяркоўных у склад кіруючай эліты.
3) Знішчэнне астатніх інсургентаў, што не складзе цяжкасцяў, бо перад гэтым колькасць іх зменшылася за кошт вываду з барацьбы «памяркоўных».
4) – апцыянальна- абяцанні, якія былі даныя памяркоўным, не выконваюцца, самыя актыўныя з іх знішчаюцца (што зноў жа не вельмі складана, бо радыкалы, якія маглі б супрацьздейнічаць, таксама знішчаныя) адбываецца агульнае ўзмацненне рэпрэсій, «закручванне гаек» з мэтай пазбегнуць новага паўстання.

2014