Форум “Свабоду палітвязням”

Учора прыняў удзел у грамадзянскім форуме “Свабоду палітвязням”. Нажаль, у ім удзельнічалі толькі палітычныя\грамадскія актывісты і журналісты (агулам каля 20 чалавек), праваабаронцаў не было.

Быў падняты і зноў зацверджаны спіс палітвязняў: агулам 9 чалавек.

Падпісаў, разам з іншымі ўдзельнікамі, стос зваротаў у іх падтрымку і з патрабаваннямі адмяніць артыкул 411 КК РБ – яны будуць накіраваныя ў міжнародныя праваабарончыя структуры і ў беларускія ўладныя ўстановы. Канешне, звароты не панацэя а толькі сродак прыцягнуць увагу.

Выказаўся пра артыкул 411-ы: улады пакуль выкарыстоўваюць яго супраць палітвязняў толькі адзін раз, у той час як закон дазваляе неабмежаванае выкарыстанне, ледзь не да пажыццёвага зняволення. Звычайныя крымінальнкі, бывае, заязджаюць з 3-мя гадамі а вызваляюцца праз 7. Таксама звярнуў увагу на тое, што акрамя 411-га есць яшчэ і 410-ы артыкул (“Дэзарганізацыя дзейнасці папраўчай установы”), які таксама можа быць выкарыстаны як дубінка супраць вязняў, што змагаюцца за свае правы – а санкцыя па гэтым артыкуле нашмат большая.

Таксама зрабіў агляд “Справы антыфашыстаў”. Растлумачыў, чаму раптам фанатамі МТЗ зацікавіўся ГУБАЗіК і чаму гэтая справа не з’яўляецца звычайнай справай аб хуліганстве, а з’яўляецца падаўленнем патэнцыяльна небяспечнай моладзі.

Акрамя гэтага заўважыў, што па інфармацыі Анархічнага Чорнага Крыжа – Беларусь (арганізацыя, што займаецца падтрымкай палітзняволеных анархістаў і антыфа) адмовілася ад падтрымкі Іллі Валавіка бо ён супрацоўнічае са следствам (https://abc-belarus.org/?p=7208). Думаю, для мяне як і для шэрагу іншых сядзельцаў, гэта прынцыповы момант: такіх людзей падтрымліваць не варта. Але ўсе кропкі над і паставіць суд.

Вось тут больш падрабязна выказванне іншых удзельнікаў і мае таксама:
http://www.belaruspartisan.org/politic/368959/

 

0 comments ↓

There are no comments yet...Kick things off by filling out the form below.

Leave a Comment