Няўжо я першы хто заўважыў?

Падабенства твараў амаль 100%-е.

 

Прэзентацыя кнігі “Фарбы паралельнага свету” у Мінску

Спецыяльна для тых хто прапусціў. Відэа з прэзентацыі кнігі “Фарбы паралельнага свету” у Мінску 26.02.2017

 

Слава россии

Але ж гэтая навалач спрабуе вылезці на хвалі народных пратэстаў. Праўда я для сябе яшчэ не вызначыўся, гэта былі сапраўдныя рускамірцы альбо правакатары ад ментоў, каб потым можна было ізноў у саўбелцы напісаць што ўсе пратэстоўцы – патэнцыйныя сепары.
 
Так ці інакш, вельмі паказальна, што ў, бадай, самым прарасейскім горадзе Беларусі (у Віцебску культурны ўплыў рашкі заўсёды быў моцны, ды і вялізны адсотак тамашняга насельніцтва працуе ў расеі) правакацыя цалкам правалілася і гэтых упырэй ніхто не падтрымаў. Гэта ўнушае асцярожны аптымізм адносна нашай будучыні.
 
Ну і, так, я думаю, вы здагадаліся, чаму яны не пачалі крычаць гэта на пратэстах у Мінску 😀
 

Няўжо яшчэ адна перамога?

Ну ўсе, зараз засталося толькі дамагчыся адмовы закона аб дармаедстве, і грамадства ізноў паверыць у свае сілы.

http://nn.by/?c=ar&i=186052

Прэзентацыя

Сення ў Мінску адбылася першая прэзентацыя маёй першай кнігі. Вельмі хвалюючы момант, пра важнасць якога нават залішне казаць. Рады, што прыйшло шмат людзей, як знаёмых так і незнаёмых. Агулам было каля 50 чалавек. Прэзентацыя выйшла кароткай: мой аповед і размова, агулам – каля гадзіны. Але гэта да лепшага – ніхто не паспеў заснуць)

Дзякуй усім хто прыйшоў! Я быў рады кожнаму.

Нечаканасцю дня сталася сустрэча на прэзентацыі з былым сукамернікам, з якім сядзеў 6 год таму… Ён прачытаў абвестку на навіны.бай і вырашыў прыйсці. Жыццё – яно такое 🙂

Асаблівы дзякуй Ales Bialiatski за падтрымку і прадстаўленыя фоткі.

Для тых хто не дайшоў, на днях будзе відэязапіс. Не переключайтесь 🙂


Посмотрел все три выпуска про Диану Шурыгину. Этот мир обречен.

Цікавая тэндэнцыя

Калі раней пратэстоўцы былі агентамі дзярждэпа, зараз яны робяцца агентамі Крамля. Відавочная спроба ўнесці раскол паміж тымі, каму галоўнае – барацьба супраць рускага міру і тымі, каму галоўнае – барацьба за правы і свабоды.

https://pramenofanarchy.wordpress.com/2017/02/25/%d1%81%d0%be%d0%b2%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%ba%d0%b0-%d0%be%d0%b1%d0%b2%d0%b8%d0%bd%d0%b8%d0%bb%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%88%d0%b8-%d1%82%d1%83%d0%bd%d0%b5%d1%8f%d0%b4%d1%86%d0%b5%d0%b2-%d0%b2/

Курапаты

Правеў ноч у Курапатах. Было каля 20 чалавек. Прыемная атмасфера, узаемная падтрымка і адзіная мэта. Людзі, прыходзьце, не бойцеся!

Справа Казакевіча

Паразмаўляў з навіны.бай аб справе “ман’яка з бензапілой”, які напаў на людзей у гандлёвым цэнтры. Пыталіся, якое будзе да яго стаўленне ў зоне. Мой адказ ніжэй па спасылцы.

http://naviny.by/article/20170224/1487940379-budet-obychnym-zekom-chto-mozhet-zhdat-kazakevicha-v-kolonii

Прэм’ера :)

Чытайце на “Новым Часе” ўрывак з кнігі “Фарбы паралельнага свету” – аповед пад назвай “ШІЗА” – падрабязнае апісанне штрафнога ізалятару і тых выпадкаў. якія ў ім адбываюцца. Раней нідзе не публікаваўся.

 

http://novychas.by/hramadstva/farby-paralelnaha-svetu-mikalaja-dzjadka