Сення ў Мінску адбылася першая прэзентацыя маёй першай кнігі. Вельмі хвалюючы момант, пра важнасць якога нават залішне казаць. Рады, што прыйшло шмат людзей, як знаёмых так і незнаёмых. Агулам было каля 50 чалавек. Прэзентацыя выйшла кароткай: мой аповед і размова, агулам – каля гадзіны. Але гэта да лепшага – ніхто не паспеў заснуць)
Дзякуй усім хто прыйшоў! Я быў рады кожнаму.
Нечаканасцю дня сталася сустрэча на прэзентацыі з былым сукамернікам, з якім сядзеў 6 год таму… Ён прачытаў абвестку на навіны.бай і вырашыў прыйсці. Жыццё – яно такое 🙂
Асаблівы дзякуй Ales Bialiatski за падтрымку і прадстаўленыя фоткі.
Для тых хто не дайшоў, на днях будзе відэязапіс. Не переключайтесь 🙂