Наведаў учора Курапаты: упершыню ў якасці рэпарцёра а не актывіста 🙂

Рэспект той купцы людзей, што паднялі бучу. Думаю, плён будзе.

http://novychas.by/palityka/abaroncy-kurapatau-paslja-naszyh-tlumaczennjau-n

Закрыццё мячэцей

Калі сувязь гэтых людзей і месцаў з ісламізмам і ўрадам Эрдагана даказаная – нічога не маю супраць такога рашэння. Ісламізм – рэакцыйная правая ідэалогія. Эрдаган – дыктатар і вораг прагрэсіўных перамен на Бліжнім Усходзе.

Праўда, паказальна што змагаецца з гэтымі рэакцыаенерамі такі ж правы ўрад Аўстрыі.

http://novychas.by/zamezza/u-austryi-zakryvajuc-mjaczeci-i-vysylajuc-imamau

Пры ўсіх палітычных прэтэнзіях да ніжэй згаданага сайту, нельга не прызнаць, расследванне – годнае. Вельмі раю.

http://1863x.com/kuropaty-mafia/

Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт АЧК-Беларусь. Ну, хто яшчэ не засвоіў Тор бразуер?

http://novychas.by/palityka/ministerstva-infarmacyi-zablakavala-jaszcze-dva-sa

Нечысць сярод нас

Спадзяюся Якубовічу яшчэ прыйдзецца паліраваць да блеску алюмініевыя кружкі, гаўкаць хорам “ЗДРАСТЕ ГРАЖДАНІН НАЧАЛЬНІК” і бегаць з матрасам і баўламі у руках па калідорах і лесвіцах пад пінкі і мацюкі вертухаеў.

Ну а ў астатнім нічога дзіўнага. “Савет” гэты – зброд з нечысці і вылюдкаў якая прадала душу Левіяфану. Дзясяткі тысяч беларусаў, якія перасядзелі ў СТ-8 і іх родныя ужо вас праклялі завочна, не сумнявайцеся.

https://news.tut.by/society/595980.html?#tw&crnd=21524&crnd=33592

Я проста пакіну гэта тут. Мінск. Рынак Ждановічы.

via @pureminsk

الدولة الاسلامى

Неяк прыдбаў у Піцеры кніжку двух амерыканскіх журналістаў пра ІДІЛ. І не пашкадаваў! Даведаўся шмат цікавых рэчаў, такіх як:

1. Бен Ладен не хацеў браць Абу Мусаба Аз-Заркаві ў Аль-Каеду, бо думаў што той – супрацоўнік ярданскіх спецслужб
2. Ісламізм у Іраку і Сірыі – тая ж мода. Сёння моладзь следуе за ей – заўтра адзначае хрысціянскія святы і п’е алкаголь.
3. Рэжым Асада да рэвалюцыі актыўна прэсаваў сунітаў, менавіта па рэлігійным прызнаку. Таму не дзіва што ўсе антырэжымнае мае там ісламісцкую афарбоўку (як у Беларусі апазіцыя асацыюецца з “беларускасцю”).
4. Перыяд, калі амерыканцам атрымалася абярнуць іракскія плямёны супраць ІДІЛ быў самым паспяховым у змаганні з ІДІЛ.

Увогуле лічу, што вывучаць досвед самай радыкальнай (і што немалаважна самай спаспяховай) паўстанцкай групоўкі сучаснасці вельмі важна для тых, хто глядзіць і дзейнічае на далёкую перспектыву.

Заўважыў у стужцы разважанні пра #список_47 – тых, каго расейская выведка збіралася ліквідаваць, як Бабчанка – вядомых і уплывовых у грамадскай сферы нацыянальных дзеячаў, тыпу як для падрыхтоўкі ўварвання.

 

Падумалася, што для Беларусі будзе дастаткова максімум спіску-10.

Фарбы паралельнага свету ў Стакгольме \ The Colours of the Parallel World in Stockholm

Стакгольм. Анархісцкі кніжны кірмаш. На прэзентацыі “Фарбаў паралельнага свету” – 10 чалавек.
_____________
Stockholm. Anarchist bookfair. Presentation of “The Colours of the Parallel World” – 10 ppl attended.

Ізноў пра ПК-9

Жамчужны не пабаяўся, нават будучы ў калоніі, раскрыць агідную схему супрацы горкаўскіх блатных з адміністрацыяй. Нажаль, ён ня першы, каму блатныя ў ПК-9 па ўказцы мусароў спрабавалі навесіць статус “петуха”. Той самы выпадак, калі агалошванне спрацавала.
Жамчужны – моцны чалавек. Абасалютна адзін супраць усёй сістэмы. А ўзровень крывадушша, подласці і ілжывасці горкаўскіх мусароў па-ранейшаму ўвяргае мяне ў шал.