На мяне новая адміністратыўка. Ізноў 17.11 КаАП, ізноў Фэйсбук. Зараз разбіраюсь што да чаго, ўсе падрабязнасці заўтра. Я на свабодзе.
ГУБАЗіК вырашыў што калі адзін і той жа жарт паўтарыць двойчы, ён будзе удвая смяшней. Ну-ну.

Як пачынаўся тэрор бальшавікоў

Зверствы ЧК і яе нашчадкаў (ОГПУ-НКУС-МДБ-КДБ) не былі асуджаныя ў належнай меры, у выніку чаго мы і бачым зараз усебаковую рэабілітацую сталінізма. Пачытайце артыкул Валерыя Таміліна, як усе пачыналася. А пачыналася далёка не ў 30-х гадах…

Ты не пройдешь! \ You shall not pass!

На сённяшнім судзе над Зміцерам Паліенка.

______
During today’s court trial against Zmitser Palienka.

 

Якая брыдота! Чалавек, у якога няма ані гонару, ані годнасці, падае пазоў супраць “Новага часу” аб абароне гонару і годнасці.

Нехта вырашыў усур’ез з намі паквітацца за татальны разгром Ізраілевіча?
Нічога, яшчэ пазмагаемся. Сачыце за падзеямі!

https://novychas.by/palityka/na-novy-czas-znou-padali-u-sud

Запушчаная дармаедская база ў 0,5 млн чалавек. Якія будуць кароткатэрміновыя і дагатэрміновыя наступствы? Атрымаем рэвалюцыю ці беларусы ізноў сцерпяць? Кароткі аналіз – у маім артыкуле на НЧ.

By now I have not noticed any signs or reports or even mentions of the anarchist presence on the France “yellow jackets” protests.
Seems that antiautoritarians mostly reflecting the fact of a people’s uprising.

Or am I mistaking?

Ты не даведаешся, хто ёсць твой сябра, пакуль не пасварышся з ім

 
Паказчык сутнасці чалавека – тое, як ён паводзіць сябе ў канфлікце. Вельмі проста быць добрым, спачувальным, прыемным, паважлівым і шчырым, калі гэтаксама ж ставяцца да цябе. Прычыні чалавеку самамалейшую непрыемнасць і ты пабачыш, хто ён насамрэч. У канфлікце кожная асоба раскрывае сваю сутнасць. Хто хоча ўкусіць балючэй, а хто моўчкі адварочваецца. Нехта гатовы сажраць цябе, а нехта нават у буры эмоцый тармазіць і спрабуе зразумець. Нехта гатовы зрабіць першы крок да прымірэння, а нехта настолькі не цаніў тое “сяброўства”, што дэманстратыўна адвяргае твае спробы памірыцца. А ў некага павылазяць яшчэ і крыўды, аб якіх ты не здагадваўся. І ты здзіўляешся як ён насіў гэта побач з табой усе гэтыя гады.
 
Эх, калі б мы ўсе былі крыху дабрэйшыя адзін да аднаго і яшчэ не ўспрымалі дабрыню за слабасць…

Банда ва ўладзе

Маё відэа “Банда ва ўладзе” за тыдзень сабрала сумарна на ўсіх пляцоўках больш за 11 000 праглядаў. (дзякуй усім добрым людзям, хто актыўна яго піярыў) Калі яшчэ не глядзелі – скарыстайцеся магчымасцю!

Экстрэмізм у Беларусі

Упс, здаецца міліцэйскае кіраўніцтва так напужанае актыўнасцю радыкальнай моладзі, што прыходзіцца даставаць старую пагражалку “сурового закона”. Баяцца? Правільна баяцца.
 
Ну што ж, раней хлопцы і дзяўчаты наўрацці ведалі што гэта за экстрэмізм і навошта. Зараз палезуць гугліць і даведаюцца – па правільных сайтах 😉 Дарэчы, шэдэўр – капіпаст адсюль.
 
Вісіць у інтэрнаце БДТУ.

Сутнасць лукашэнкаўскай эканомікі.

via Valery Ledovskoy