Экстрэмізм і правы чалавека

На семінары Human Constanta “Барацьба з “экстрэмізмам” і правы чалавека. Разам з прадстаўнікамі расійскага праваабарончага цэнтра “Сова” абмяркоўваем справу Паліенкі.

Хто не ведае, ЕСПЧ яшчэ даўно прызнала што менты не могуць быць “сацыяльнай групай”, у дачыненні якой “распальваецца варажнеча”. А Зміцера хочуць пасадзіць, акрамя іншага, якраз за гэта.

Канешне, праваабарончы дыскурс транслюе ліберальны пункт гледжання на пытанне экстрэмізма – дапускае абмежавання свабоды слова дзяржавай, вызнае за паліцыяй і судамі права вызначаць, хто ёсць экстрэміст і саджаць у турму для абароны стабільнасці дзяржавы. Гэта не дзіўна, бо гэтыя рамкі ўсталяваныя элітамі ў інтарэсах эліт. Аднак нават у межах гэтага дыскурсу нашая дзяржава няправая ва ўсім.

#яэкстрэміст #яэкстремист

Племя (2014)

А вось вам кіношка на выходныя.
Мабыць многія чулі, што ў людзей з інваліднасцю на слых “ёсць свая мафія”. Унікальны ўкраіна-нідэрландскі фільм “Племя” рэжысёра Міраслава Слабапшыцкага дае магчымасць прыадкрыць тыя нішы жыцця, якія для абсалютнай большасці з нас былі, ёсць, і будуць закрытыя. Вельмі хутка пачынаеш разумець, што “мафія” гэта, зачастую, адзіная трывалая форма сацыяльнай арганізацыі ва ўмовах, калі за межамі твайго асяроддзя ўсім на цябе напляваць і ніхто – ніхто! – не падставіць табе плячо ў агрэсіўным свеце.

Падзеі фільма разгортваюцца ва ўкраінскай школе-інтэрнаце для дзяцей з інваліднасцю слыху. Фільм цягнецца 2 гадзіны 12 хвілін, і за гэты час ў ім не вымаўлена НІВОДНАГА слова. Але драма такая, што я даглядзеў на адным дыханні.

 

Аналітыкі абмяркоўваюць словы Лукашэнкі пра новую канстытуцыю, абмежаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і г.д.

У сувязі з гэтым нагадаю тры факты:

1. Лукашэнка – хлус.
2. Размовы пра канстытуцыйныя змены ён пачаў яшчэ ў красавіку 2018, а намякаў і раней. З таго часу не змянілася нічога.
3. Беларуская аўтарытарная сістэма дасягнула дасканаласці ў тым каб змяняць форму, пакідаючы змест ранейшым. Узгадайце нядаўні Закон “Аб масавых мерапрыемствах”.
4. Лукашэнка – хлус.

Выйшла чатыры факты, ну ды ладна.

Пакуль не будуць зробленыя канкрэтныя крокі ў гэтым накірунку, размаўляць аб перспектывах, прычынах і наступствах канстытуцыйных рэформах лічу пустой тратай часу.

Амазон уничтожает миллионы непроданных товаров

Логика капиталистов повсюду одинаковая: выгода прежде всего. Голодные, нуждающиеся, бедные? Да и хрен на них.
В это же время анархисты организовывают бесплатные ярмарки, на которых стимулируют людей делиться использованными вещами, чтобы не загрязнять природу, экономить ресурсы да и свои деньги. Одна из таких ярмарок пройдет в Минске уже в эту субботу, 1 июня.
 
 

Чытаем усе, аналізуем, робім высновы

Сацыёлаг з Гарварда вынайшла, што негвалтоўныя метады супраціву больш эфектыўныя для рэвалюцыйных пераменаў.

“Вывучыўшы гісторыю соцень рэвалюцый, якія адбыліся ў розных краінах падчас апошніх 100 год, даследчыца зрабіла выснову, што мірныя пратэсты ЎДВАЯ часцей дасягаюць сваёй мэты. І хаця дакладная дынаміка залежыць ад мноства чыннікаў, як высветліла Эрыка Чэнавет, для сур’езных палітычных перамен патрэбны актыўны ўдзел прыкладна 3,5% насельніцтва”.

Артыкул ёсць толькі на украінскай.
Ці на ангельскай.

Дарэчы, гэтая выснова часткова пераклікаецца з высновай майго аналітычнага відэа “Банда ва ўладзе”.

Пракаментаваў для Радыё Рацыі справу Паліенкі і рэпрэсіі супраць анархістаў. Коратка: Зміцер сядзіць за тое што ён анарха-актывіст і за рэалізацыю свайго права на самаабарону. Рэпрэсіі супраць анархістаў на сёння ў меншай ступені звязаныя з Еўрагульнямі і выбарамі – гэта планамерная тактыка ціску.

Когда пришли за свингерами, я промолчал, ведь я не свингер

Если вы думаете, что в Беларуси, чтобы полежать лицом в пол под дулом автомата, обязательно нужно быть анархистом или политическим радикалом, то вы ошибаетесь. Уверенный дрейф государства от авторитаризма к тоталитаризму обеспечивает такую возможность любому, кто вылазит из общей массы довольных, одинаковых и послушных граждан. Например ЛГБТшникам, футбольным фанатам, панкам и даже свингерам.

Об этом – в моей статье (первоначально опубликовано в газете Новы Час).

Сёння ў трэці раз атрымаў дыплом пераможцы за ўдзел у конкурсе маладых журналістаў імя Алеся Караля. На гэты раз за артыкул “Стаць экстрэмістам хутка і лёгка”.

Прыемная кампанія, цёплыя словы і мора шчырых эмоцый. Дзякуй усім! Жыве Новы Час!

(фотка – Дзіяна Серадзюк)

 

 

Европейские игры в Беларуси

Трошкі дапамог Human Rights Watch скласці артыкул аб пераследзе журналістаў у Беларусі. Пералічаныя ўсе выпадкі за апошні час: гісторыі Кабанава. Пятрухіна, Павука, справа БелТА затрыманні мяне за “экстрэмізм” і многае іншае.

Абсалютна неабходна ведаць усім, хто збіраецца ехаць у Беларусь на Еўрапейскія гульні. Калі сярод вашых сяброў ёсць такія – абавязкова скіньце ім артыкул.

#boycott_eg_2019
#minsk2019
#EuropeanGames

https://www.hrw.org/ru/news/2019/05/24/330490

Той рэдкі выпадак, калі ахвяраў ГУБАЗіКа не шкада

Спадзяюся, на зоне да “орыйцаў” дойдзе, што здзекі над слабымі гэта такая рэч, кая заўсёды да цябе вяртаецца.

“В начале мая сотрудники по борьбе с оргпреступностью и коррупцией МВД выявили резонансное хулиганство в одном из общежитий Витебского района. О событиях, которые имели место еще в апреле 2018 года, оперативникам стало известно благодаря видео, размещенном в соцсетях.

– Мы изучали личность одного из представителей неформальных группировок, который может быть причастен к преступной деятельности. В его интернет-аккаунте обнаружили видеофайл с элементами насилия в отношении учащегося колледжа. Установили личности всех участников того события и выяснили обстоятельства конфликта, – рассказали в 7-м управлении (по Витебской области) ГУБОПиК МВД.

Оказалось, в комнате общежития шестеро учащихся колледжа (все 2000 и 2001 года рождения) заклеили скотчем рот постояльцу 1999 года рождения, связали его и вынесли в коридор. У всех на виду злоумышленники таскали парня по полу и периодически били его по голове. Издевательство подростки сняли на видео и выложили в интернет. Потерпевший оказался скромным человеком, поэтому попросту стыдился рассказывать о случившемся. По этой же причине, а также из-за страха возмездия со стороны обидчиков, парень не сообщил об инциденте в правоохранительные органы.

В отношении подозреваемых возбуждено уголовное дело по ч.2 ст.339 УК (хулиганство, совершенное группой лиц). Санкция статьи предусматривает максимальное наказание в виде лишения свободы сроком до 6 лет.

Сейчас правоохранители проверяют возможную причастность злоумышленников к другим преступлениям. Некоторые из них уже судимы за кражи, привлекались к административной ответственности за распространение нацистской свастики и экстремистских материалов.”

https://youtu.be/D7sFnbHGlQc