Entries from December 2018 ↓

Як варта разумець адмену 193.1

Учора ў другім чытанні быў адменены знаменіты і самы дэманстратыўны палітычны артыкул КК – 193.1, які мае на ўвазе крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя любой незарэгістраванай арганізацыі. Памятаю, калі яго прымалі, быў вялікі хайп – фактычна на 2 гады можна было пасадзіць за сяброўства, напрыклад, ў суполцы аматараў кактусаў.

Па факце ж, прымяняўся ён вельмі выбарачна. Больш за тое, вазьму на сябе смеласць заявіць, што ён і пісаўся пад пэўных людзей. Такіх як Зміцер Дашкевіч і шэраг іншых. Іх пасадзілі – артыкул амаль перастаў выкарыстоўвацца.

Прыбіранне гэтага артыкулу з КК магло б стаць нагодай для радасці, калі б не штогадовае ўзмацненне антыэкстрэмісцкага заканадаўства і шэраг іншых навінак. У 2016-м годзе быў прыняты такі “выдатны” артыкул, як 361-1 “Стварэнне экстрэмісцкай супольнасці” (да дзесяці год), і ён, без усялякага сумневу, таксама пісаўся пад пэўныя палітычныя групоўкі, у прыватнасці пад анархістаў. А яшчэ есць арт.361 “Заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь” – з ВЕЛЬМІ расплывістымі фармулёўкамі (любы заклік да пратэстаў пад яго падвесці – две секунды). Яшчэ есць арт.361-2 “Фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання”, 369-1 “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”, 369-3 “Нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий” і многія іншыя. Іх таксама прытрымліваюць да лепшых часоў – пакуль не падымецца чарговая хваля народнага гневу.
А яшчэ ж прыдумалі артыкул пра “Рэабілітацыю нацызма” – то бок варта разумець, будуць саджаць, калі адзначыш гераізм УПА ці напішаш аб зверствах чырвоных?

Выдаленне ж 193-1 з КК будзе, безумоўна, прадстаўлена “заходнім партнерам” як вялізарны шлях па дарозе да дэмакратыі, фантастычная саступка “эцім вашім правам человека”, каласальная лібералізацыя грамадскага жыцця і ўвоугле дайце грошай пажалуста.

193-1 быў самым адметна і бясспрэчна палітычным артыкулам у КК, прыдрацца да якога было вельмі проста праваабаронцам і замежнікам, якіх турбуюць правы чалавека ў Беларусі. Што яны і рабілі. Прыбіраючы такія артыкулы дзяржава пакідае сабе магчымасць казаць: а вось, глядзіце, ў іншых краінах усё тое ж самае ёсць! А ў еўрапейскіх краінах сапраўды есць артыкулы за сяброўства ў арганізацыях, чые метады не выключаюць гвалт.

Карацей, чым больш доўжыцца дыктатура тым больш дасканалыя яе метады пускання пылу ў вочы замежнікам.

Дарэчы, сам артыкул не зусім каб адмяняецца, а пераводзіцца з крымінальнага кодексу ў адміністрацыйны. І трэнд апошніх гадоў такі, што ў рамках адміністрацыйнага працэсу прэсуюць людзей не горш чым па крыміналцы. Вобшук? Калі ласка (назавем “агляд” і ўсяго дзялоў!). Затрыманне АМАПаўцамі пад домам? Калі ласка. Выламыванне дзвярэй у кватэру? Калі ласка. І ніякіх крыміналак заводзіць ня трэба. То бок фактычнага зніжэння рэпрэсій дзякуючы адмене гэтага артыкула не адбудзецца. Проста ўсё тое ж самае будзе і далей рабіцца але ўжо пад троху іншым прававым дахам.

Таму, спадары экстрэмісты, радавацца няма чаму. Трэба разлічваць толькі на ўласныя сілы і быць гатовымі пакутваць за свае перакананні.

Галоўныя навіны Рудабелкі, Беларусі і Галактыкі – у восьмым выпуску Дзіванных Навасцей.

 

Добры артыкул. Наконт усяго што напісана пра зону – пацвярджаю, усё сапраўды так.

В Беларуси ждут своего часа тысячи потенциальных «ополченцев»

Аб нацысцкай пагрозе

Нацыянал-сацыялізм гітлераўскага разліву (свастыкі, неграў на віселіцы, жыдоў у печы і ўсё такое) на сённяшні дзень неактуальны і не прадстаўляе пагрозы. На сёння па ўсім свеце гэта не больш чым пратэстная маргінальная субкультура. Такой і застанецца. Сучасны палітычны фашызм – гэта шырокая плыня рухаў кшталту альт-райтаў і правых папулісцкіх партый Еўропы (Йоббік, Нацыянальны Фронт, АФГ і ім падобныя). І падтрымліваюцца яны – як іміджава так і фінансава, Расіяй.

І менавіта ў Расіі на сёння сэрца сусветнага фашызма. Менавіта яна вядзе экспансіянісцкія каланіяльныя войны. Менавіта яна распрацавала паўнавартасную фашысцкую ідэалогію – ідэалогію Рускага Міра. Менавіта ў ей нецярпімасць, ксенафобія атакі на меншасці ўведзеныя ў сістэмную практыку дзяржавы. Менавіта яна выбудоўвае самыя дасканалыя сродкі прамыўкі мазгоў насельніцтву. Менавіта яна нахабней за ўсіх плюе на міжнароднае права і, не чырванеючы, брэша з высокіх трыбун. Нават умовы фашызацыі краіны ў Германіі 1930х і Расіі 00-х аднолькавыя – туга па былой велічы і прыніжэнне ад геапалітычнай паразы. Думаю, і канцоўка будзе прыблізна аднолькавая.

Захожу в вагон метро. На сидении мужик с сумкой занимает полсиденья. Вщемливаюсь и прошу его чтоб убрал сумку. Убирает. Бухой.

“Ты Ричи Блэкмора знаешь? Не знаешь?! А что ты слушаешь? (прислоняю ему к уху Гражданскую оборону со своего наушника). Аааа…. Это когда советский союз развалился. И что, нравится? Ты какого года? Восемьдесят восьмого? Дай пять! Я в восемьдесят третьем уже в армию пошел! Я сам родился в Дрездене, в ГДР. А Блонди знаешь? О! Я в Потсдаме покупал пластинки знаешь за сколько? За 130 марок. Одна марка это мне была на покушать. Мне сто тридцать раз нужно было не кушать, чтобы купить одну пластинку. Я считаю, у меня хороший вкус. Дип пёпл, Блонди, эйси-диси. Смоук он уооооота. Ту ту тууу…”

Сидим, слушаем ABBA с его смартфона. Еле уговорил свои наушники воткнуть, слушать музыку на весь вагон неприлично, говорю.

“Раньше музыка была – великая! А сейчас кто? Послушай как Ричи Блэкмор играет! Это лучший гитарист в мире! Смоук он уота я послушал, сначала подумал, как примитивно! Нет! Ричи Блэкмор он играет так (закатывает глаза): утютютютю! (перебирает пальцами как по струнам). А остальные как? Брлым-брлым-брлым (делает презрительное выражение лица). Я его пластинку купил за 130 марок. Сто тридцать раз не поел, чтобы купить одну пластинку! Ты какого года? Восемьдесят восьмого? Я в восемьдесят третьем уже в армию пошел.”

Моя станция подошла. Выдернул наушники из его смартфона, дал пять мужику и вышел. А он поехал дальше.

Неяк міма ўсіх прайшла гэтая навіна. Як яе ацаніць? З аднаго боку добра, з іншага кепска.

Чаму добра? Таму што зараз чалавек не атрымае ПЗ ці смяротнае пакаранне. Есць шанец вызваліцца.

Чаму кепска? У псіхіятрычнай лякарні яго могуць “залячыць” да стану гародніны, альбо проста расправіцца ўціхую, імітаваўшы самагубства. Менты помстлівыя, яны цалкам гэта могуць.

Будзем спадзявацца на лепшае.

Прыўкрасна ўсё

І інтанатцыя пінскага вядушчага (зона ікс у квадраце), і абароты мусарка (“в саатветцтвии с законодательством”, “данный случай вопиющий”, “будем жостка реагираваць”).

Ну а што вы хацелі, сёння ён падлеткаў прыводзіць на плошчу “ради баловства”, а заўтра – Майдан??? Свабоду пачуялі?! Так мы вам січас пакажам свабоду!

Сябры, не паляніцеся, напішыце ім камент, пакуль яны не адключылі такую магчымасць.

Працуем на папярэджанне

Фейсбук пачаў блакіраваць пасты ў Расіі па рашэнню суда. Той жа фэйсбук згадзіўся ўвадзіць цэнзуру па кітайскіх законах. Ютуб ужо даўно выдаляе відэа па патрабаванню расійскага ўраду.

Карпаратыўныя медыя-пляцоўкі ўсе часцей супрацоўнічаюць з аўтарытарнымі краінамі.

У Беларусі ўводзяцца ўсе новыя законы аб эктрэмізме, ўзмацняецца адказнасць за распаўсюд забароненага кантэнту. Але як казаў адзін вусаты чалавек, “нам нужно работать на опережение”.

На дадзены момант я выпусціў чатыры аналітычных відэа. Тэматыка: сацыял-рэвалюцыйная аналітыка, анархізм, тэхналогіі рэпрэсіі, люты экстрэмізм. Пакуль нідзе не блочаць, але ўсе магчыма. Таму ўсе хто лічыць маю інфу вартай каб падзяліцца: спампоўвайце файлы і захоўвайце сабе. Залівайце сябрам на флэшкі, дадавайце на торент-трэкеры. Перакідвайце па месенджерах, расшарвайце на ў лакальных сетках. Пакуль кантроль не стаў татальным, у нашых сілах ускладніць яго.

Экстрэмізм у Беларусі

Як працуюць спецслужбы

Банда ва ўладзе (чаму беларуская ўлада нелегітымная)

Чаму я раблю відэа на беларускай мове

Абавязкова пакажыце гэта сваім бацькам, дзядулям і бабулям, суседзям і іх сябрам, калі яны яшчэ вераць БТ.
Відэа прадстаўленае тэлеграм-каналам Nexta (@nexta_tv)

Нідзе і ніколі не саромейцеся папраўляць расійцаў, якія кажуць “Белоруссія” і англамоўных, якія кажуць “Белараша”. У асабістых размовах, на публічных выступах, ва ўніверсітэцкай аўдыторыі, у перапісцы – папраўляйце. Гэта дробязь, але з такіх дробязяў складаецца дэканструкцыя каланіялізму.