Entries Tagged 'Палітыка' ↓

Яго баялася Расія

Сапраўдны гонар для ваяра – калі ворагі баяцца цябе не толькі жывога, але і мёртвага. Такім быў чачэнскі палявы камандзір Хамзат Гелаеў.

Да 14-годдзя ягонай смерці чытайце мой артыкул на Новым Часе: кім ён быў, кім стаў і як граміў расейцаў, будучы фактычна адным.

Только-только начали вставать с колен, и тут…

 
“С 1 апреля Россия не сможет проводить соревнования по всем олимпийским (и не только олимпийским) видам спорта”.
 
Вот что бывает, когда решил поиграть в холодную войну, но силы уже не те. Просто перекрывают кислород по всем направлениям.
 

На фанацкіх трыбунах – кідаюць зігі.
На метал-канэртах – кідаюць зігі
Існуюць нават “правыя рэперы”.
 
Чаму неанацызм у Беларусі знаходзіць папулярнасць у моладзевых субкультурах? Мой артыкул на Новым Часе.
 

Здзекі з Жамчужнага працягваюцца

 
“Каардынатарка форума «Свабоду палітвязням Беларусі» Ганна Шапуцька паведаміла, што 23 і 24 лютага атрыманы адказы на зварот, падпісаныя начальнікам упраўлення ДВП МУС па Магілеўскай вобласці Таўкачовым Ю.У. і першым намеснікам ДВП МУС І.Б. Мысліцкім.” Новы Час.
 
Таўкачоў, што падпісаўся пад гэтым адказам, быў намеснікам начальніка па аператыўнай і рэжымнай працы (па-зэкаўскі: “зампорором”) ў пятнашцы (ПК-15), дзе я быў пачынаў свой доўгі 5-гадовы шлях. Дарэчы, там ён быў адным з самых нармальных легавых. Зараз вось, бачыце, на павышэнні. Што яшчэ раз кажа – нармальных ТАМ не бывае.

«Я могу прострелить тебе колено и мне за это ничего не будет»

А вось вам і абмен досьведам між сілавікамі Беларусі і Расеі. “Дурасць аднаго мусара” – запытаеце вы? Не, скажу я: Сістэма і паранаідальны страх перад непадкантрольнымі маладзёнамі.

 

goo.gl/WMU4x8

Пракаментаваў справу Барановіча для сайту палітвязні.інфо. Коратка: абараняць анархістаў – куды горшае злачынства ў вачах дзяржавы, чым проста ляснуць менту.

 

https://palitviazni.info/naviny/2018/02/23532

Закрытыя інстытуцыі – ганьба і крыніца гвалту

На спецПТВ былыя мусара збіваюць выхаванцаў. У школах-інтэрнатах гвалтуюць. У псіхіятрычных лякарнях здзекваюцца і закалываюць псіхатропаміі. Што адбываецца ў турмах увогуле маўчу. І так будзе надалей пакуль у нас будуць існаваць інстытуцыі, закрытыя ад усіх, пакуль дзяржава будзе вырашаць, каму і ў якім напрамку можна фізічна перасоўвацца жыхарам тэрыторыі пад назвай “Беларусь”.
 
Адзіным метадам барацьбы з гэтым я бачу бунты жыхароў такіх устаноў пры моцнай падтрымцы звонку. Гугліце #prisonstrike – з амерыканскіх зэкаў у гэтым плане можна браць прыклад.
 
п.с. а за спасылку на Спутнік Партызану вялікі дызлайк.
 

Пабываў на пікеце за легалізацыю марыхуаны. Не самая актуальная праблема для Беларусі, імхо, аднак людзі робяць нешта, і тое добра.

Каментатары пад артыкулам “дастаўляюць” як мае быць.

http://novychas.by/hramadstva/u-minsku-adbyusja-piket-za-lehalizacyju-maryhuany

Ежа замест дзяржавы

Самаарганізацыя і выбудоўванне гарызантальных сувязяў на дабраахвотнай аснове могуць рабіць цуды, калі гэтым займаюцца матываваныя і адданыя людзі. Напрыклад, у Грэцыі анархісты-валанцёры праз сваю сетку сквотаў і сацыяльных цэнтраў далі часовы прытулак тысячам (калі не дзясяткам тысяч) мігрантаў, накармілі іх, апранулі, кагосьці навучылі мове, памаглі інтэгравацца. Сам быў, сам бачыў.
 
А тут чытайце добры артыкул пра мінскую групу Ежы замест бомбаў – анархістаў якія ўжо 13 год у меру магчымасцей замяняюць сацыяльную дапамогу ад дзяржавы (дакладней, адсутнасць такой дапамогі).
 
Сама сабой просіцца думка што пры наяўнасці большых рэсурсаў такія групы маглі б замяніць дзяржаву ўвогуле.
 

Агляд справы “Сеткі” – фэйкавай групы анарха-тэрарыстаў, якую з дапамогай дзікіх катаванняў раскручваюць ФСБшнікі.

Коратка: справа – палітычная, заказ – зверху, чэкісты – каты.

 

http://novychas.by/zamezza/teraryzm-ci-fejk