Ежа замест дзяржавы

Самаарганізацыя і выбудоўванне гарызантальных сувязяў на дабраахвотнай аснове могуць рабіць цуды, калі гэтым займаюцца матываваныя і адданыя людзі. Напрыклад, у Грэцыі анархісты-валанцёры праз сваю сетку сквотаў і сацыяльных цэнтраў далі часовы прытулак тысячам (калі не дзясяткам тысяч) мігрантаў, накармілі іх, апранулі, кагосьці навучылі мове, памаглі інтэгравацца. Сам быў, сам бачыў.
 
А тут чытайце добры артыкул пра мінскую групу Ежы замест бомбаў – анархістаў якія ўжо 13 год у меру магчымасцей замяняюць сацыяльную дапамогу ад дзяржавы (дакладней, адсутнасць такой дапамогі).
 
Сама сабой просіцца думка што пры наяўнасці большых рэсурсаў такія групы маглі б замяніць дзяржаву ўвогуле.