Здзекі з Жамчужнага працягваюцца

 
“Каардынатарка форума «Свабоду палітвязням Беларусі» Ганна Шапуцька паведаміла, што 23 і 24 лютага атрыманы адказы на зварот, падпісаныя начальнікам упраўлення ДВП МУС па Магілеўскай вобласці Таўкачовым Ю.У. і першым намеснікам ДВП МУС І.Б. Мысліцкім.” Новы Час.
 
Таўкачоў, што падпісаўся пад гэтым адказам, быў намеснікам начальніка па аператыўнай і рэжымнай працы (па-зэкаўскі: “зампорором”) ў пятнашцы (ПК-15), дзе я быў пачынаў свой доўгі 5-гадовы шлях. Дарэчы, там ён быў адным з самых нармальных легавых. Зараз вось, бачыце, на павышэнні. Што яшчэ раз кажа – нармальных ТАМ не бывае.