Entries Tagged 'Відэа' ↓

Дапамога ў Беларусі

Сюжэт Белсата аб узаемадапамозе беларусаў падчас эпідэміі каронавірусу. Ініцыятывы множацца і гэта не можа не радаваць. Калі-небудзь самаарганізаваныя суполкі заменяць вертыкаль дзяржавы, а пакуль яны замяшчаюць дзяржаву там, куды яна яшчэ не ўсунула свой лыч.

Глядзець з 7.03

Класна пагутарылі са Зміцерам Лукашуком: не толькі пра акалічнасці майго затрымання але аб стратэгіі спецслужбаў і эфектыўнасці рэпрэсій.

Коратка:
– Блогераў і анархістаў прэсуюць збольшага адтаго, што гэта адзіны метад уздзеяння на іх.
– Міліцыянты на месцах часта не дзейнічаюць паводле Адзінага Стратэгічнага Плану, многія рашэнні прымаюцца на падставе асабістых крыўдаў, насуперак агульнай палітычнай логіцы рэжыма.
– Ніхто не вечны, усе дзяржаўныя злачынцы мусяць быць узятыя “на аловак”

Падрабязней па спасылцы:

Обзор новостей минувшей недели с элементами аналитики, а ещё прямое включение с моей кухни – в передаче Сергея Прохорова “Палитанализы”.

 

Анархія проста №6

Многія людзі лічаць, што варта толькі прыбраць міліцыю, і людзі пачнуць апантана рэзаць адзін аднаму глоткі, рабаваць і гвалціць. Ды і ўвогуле, маўляў, грамадству ў агульным і чалавеку ў прыватнасці патрэбная палка. Усе дзяржаўныя прапагандысты старана падтрымліваюць гэты міф – маўляў, грамадства без карных структур (ачоленых, вядома, нашымі мудрымі лідарамі) скаціцца ў хаас. А таму бот дзяржавы на вашым карку гэта меншае зло.

Прыйшоў час абвергнуць гэтае ілжывае сцверджанне і паказаць, што праваахаоўныя структуры могуць быць зусім іншымі, чым мы іх прывыклі бачыць.

У рамках праекту “Анархія проста” адказваю на адно з самых распаўсюджаных пытанняў аб анархісцкім грамадстве: ці будуць у ім суды, міліцыя і пракуратура, і калі так, то як яны будуць працаваць.

Працягласць – 14 хвілін.

 

Зняўся ў дакументалцы «Прававой ініцыятывы», прысвечанай справе Камара-Емельянава

Шкада, у відэа не ўвайшлі мае разважанні аб эфектыўнасці акцыі для анархісцкага руху. Таму паўтаруся: цалкам падтрымліваючы матывацыю і погляды Мікіты Емельянава, лічу што такіх і падобных акцый трэба максімальна пазбягаць, так як карысць ад іх несуразмерная з той шкодай, якую яны прыносяць самім жа анархістам.

 

Скоро выборы

Независимо от того, нравится нам это или нет, произойдёт традиционное усиление репрессий. Если вы когда-то засветились на акциях, получали штрафы и сутки, или просто ваши данные были где-то переписаны, то с огромной вероятностью за несколько дней до выборов вам начнут присылать повестки, домой будут ломиться менты, под подъездом с утра будет дежурить синий бусик. Если вы молоды или имеете материальные проблемы – вас могут счесть “перспективными” для вербовки и однажды по месту работы\учёбы и к вам наведается человек в штатском, который, комбинируя лесть, сочувствие и угрозы, предложит вам подписать несколько “ничего не обязывающих” бумажек.

Этого не нужно бояться. К этому нужно быть готовым. Практика долгих лет борьбы показывает, что вред от репрессий можно многократно снизить, если придерживаться определённых правил, действовать по алгоритмам и соблюдать четкие моральные принципы.

Более того, почти все дикие случаи: посадки, неожиданные маски-шоу и позорные вербовки, происходили из-за того, что этими принципами пренебрегали.

Пожалуйста, ознакомьтесь с этими видео и поделитесь ими с теми, кто находится в зоне риска. Покажите их неполитическим активистам, своим друзьям и родным (на них тоже может начаться давление). Научитесь противостоять репрессиям сейчас, не откладывайте на потом. Промедление и нерадивость в изучении правил безопасности может стоить слишком дорого.

(в описании к видео множество полезной инфы, изучите её внимательно).

Как спецслужбы работают против политических радикалов: цели и стратегии.

Вербовка агентуры комитетчиками. Как выбирают жертву и как противостоять.

Как вести себя на допросе: юридические и психологические аспекты.

Разбор дела Комара-Емельянова и как действовать, чтоб тебя не посадили.

Гісторыя на мяжы

Гэтую ноч я правёў на памежным пункце пропуску ў Берасці. Я ўжо прывык, што пры перасячэнні мяжы мяне здымаюць з транспарту і шманаюць. Але такога, як сёння, яшчэ ніколі не было. Я стараўся расказваць максімальна коратка, але ўсё роўна атрымалася 17 хвілін.

Выбачайце за пэўную сумбурнасць выкладання.

 

Крапоткін

Захапляльная гісторыя аб тым, як чалавек, які паўжыцця прапрацаваў на дзяржаўнай службе (і быў нават камер-пажам Аляксандра ІІ) пераканаўся што найлепшая форма арганізацыі грамадства – гэта Анархія.

 

Чаму нам не распавядаюць гэта ў школах?

Хаця дурное пытанне, і так зразумела, чаму.

 

#radixbel

Наш учорашні стрым са Сцяпанам Nexta і Валерам Daroha — зараз на маім канале. Хто не глядзеў — абавязкова паглядзіце. Шмат жартуем, пяем, нават граем у віктарыны 🙂 Ну і заціраем пра самаарганізацыю і барацьбу з рэжымам.