Анархія проста №6

Многія людзі лічаць, што варта толькі прыбраць міліцыю, і людзі пачнуць апантана рэзаць адзін аднаму глоткі, рабаваць і гвалціць. Ды і ўвогуле, маўляў, грамадству ў агульным і чалавеку ў прыватнасці патрэбная палка. Усе дзяржаўныя прапагандысты старана падтрымліваюць гэты міф – маўляў, грамадства без карных структур (ачоленых, вядома, нашымі мудрымі лідарамі) скаціцца ў хаас. А таму бот дзяржавы на вашым карку гэта меншае зло.

Прыйшоў час абвергнуць гэтае ілжывае сцверджанне і паказаць, што праваахаоўныя структуры могуць быць зусім іншымі, чым мы іх прывыклі бачыць.

У рамках праекту “Анархія проста” адказваю на адно з самых распаўсюджаных пытанняў аб анархісцкім грамадстве: ці будуць у ім суды, міліцыя і пракуратура, і калі так, то як яны будуць працаваць.

Працягласць – 14 хвілін.