Entries Tagged 'Відэа' ↓

Глядзіце відэа :)

За тыдзень маё відэа аб тым, як гарантаваць, каб анархісцкія супольнасці не зрасліся ў дзяржаву, з цыкла #АнархіяПроста сабрала больш за 800 праглядаў, што для вускаспецыяльнага анарха-відоса даволі-такі нядрэнна!
Паглядзіце яго, калі яшчэ не глядзелі.

І абавязкова падпішыцеся на канал Radix, каб не прапускаць наступныя відосы! –

#Radixbel

Анархія проста

Памятаеце я заклікаў вас задаваць мне пытанні наконт будучага анархіскага ладу? На сённяшні дзень пытанняў ужо 17, і я вырашыў што лепей за ўсе будзе адказваць на іх у відэа-фармаце.

Лавіце: першы выпуск цыкла “Анархия проста”. Адказваю на пытанне: як гарантаваць, каб анархісцкія камуны не перарадзіліся ў дзяржаву. Працягласць: 4 хв.

Не забудзьцеся падпісацца на канал Radix!

Выдатны агітацыйны ролік беларускіх анархістаў! Усе вартыя увагі анархісцкія ініцыятывы – за 2 хвіліны. Паглядзеў – пакажы сябрам!

 

Мінск, станцыя метро Кастрычніцкая

Адзіная мэта закону «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» – максімальна абмежаваць легальныя межы выказванняў. Зрабіць так, каб любыя выказванні, якія хоць троху непрыемныя, небяспечныя для ўлады былі па-за законам. Гэта хітрая і падступная стрэтагія, накіраваная на тое, каб легальнай была толькі абсалютна бяспечная, бяззубая, аморфная палітычная дзейнасць. Гэтую стратэгію я падрабязна разабраў у сваім відэа.
Яны хочуць, каб мы пратэставалі і крытыкавалі выключна па ІХ правілах, у рамках, якія ЯНЫ усталявалі. Але гэтага не будзе. Не бойся і не адкладвай на потым – прымай удзел у флэшмобе!

Адмяніць закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму!»

*Сайт www.pramen.io быў прызнаны экстрэмісцкім у кастрычніку 2016 года і заблакаваны на трыторыі Беларусі, але па-ранейшаму даступны праз Tor Browser і VPN.

#яэкстрэміст
#яэкстремист

За тыдзень маё відэа “Што чытаць рэвалюцыянеру” сабрала на ўсіх платформах больш за 1,2 тыс праглядаў.
 
Так што спяшайцеся ўцягваць падрыўныя веды і вызваляцца!
 
І абавязкова падпісвайцеся на youtube-канал Radix, калі дагэтуль не падпісаліся!

Канспіралогія і мы

Ёсць такі канспіролаг – Яўген Пупырын. Ня ведаю, чулі вы пра яго, ці не, але вакол яго і шэрагу падобных ідэолагаў сабралася цэлая секта, якая называе сябе “людьми-суверенами”, не прызнае распад СССР і верыць, што светам кіруе Англія.

Смех смехам, але ў ягоных відэа на ютубе – сотні тысяч праглядаў (куды больш, чым у маіх, плак-плак 🙁

Таму мы, разам з Андрем Павуком вырашылі разабраць частку ТРОХГАДЗІННАЙ лекцыі Пупырына на канале Рудабельская паказуха, каб зразумець ягоныя дагматы і падвергнуць крытыцы.

Калі ў вас есць вольных 19 хвілін – можаце паглядзець 🙂

Школа экстрэмізма!

У гэтым выпуску высвятляем з Андрэем Павуком, адкуль узялася дзяржава, што ў ёй добрага і чаму больш за ўсё любіць караць.
 

Што чытаць рэвалюцыянеру?

Чаму беларускі суд забараніў кнігу амерыканскага анархіста? Чым жылі баевікі рэвалюцыйных арганізацый стагоддзе таму? Дзе ў Мінску знайсці падрыўныя кніжкі ў легальным продажы? Аб гэтым у новым відэа! Працягласць: 13 хвілін.

 

Чарговы выпуск Нехты – малавядомыя факты, рэдкія кадры. Я парагатаў ад душы. Асабліва раю паглядзець тым каму зараз меней за 25. Бо многае, што адбывалася ў краіне 15 год таму, ужо і не ўсе ўзгадаюць, а гэта вельмі важна і цікава.

Дзіванные Новасці №12

Лукашэнка раскрыў жыдамасонскую змову, Вася жэніцца на дачцэ Уга Чавеса, а беларусаў будуць саджаць за сабачыя возгласы. Аб усім гэтым – у апошнім выпуску Дзіванных Навасцей!