Ёсць такі канспіролаг – Яўген Пупырын. Ня ведаю, чулі вы пра яго, ці не, але вакол яго і шэрагу падобных ідэолагаў сабралася цэлая секта, якая называе сябе “людьми-суверенами”, не прызнае распад СССР і верыць, што светам кіруе Англія.
Смех смехам, але ў ягоных відэа на ютубе – сотні тысяч праглядаў (куды больш, чым у маіх, плак-плак 🙁
Таму мы, разам з Андрем Павуком вырашылі разабраць частку ТРОХГАДЗІННАЙ лекцыі Пупырына на канале Рудабельская паказуха, каб зразумець ягоныя дагматы і падвергнуць крытыцы.
Калі ў вас есць вольных 19 хвілін – можаце паглядзець 🙂