Мінск, станцыя метро Кастрычніцкая

Адзіная мэта закону «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» – максімальна абмежаваць легальныя межы выказванняў. Зрабіць так, каб любыя выказванні, якія хоць троху непрыемныя, небяспечныя для ўлады былі па-за законам. Гэта хітрая і падступная стрэтагія, накіраваная на тое, каб легальнай была толькі абсалютна бяспечная, бяззубая, аморфная палітычная дзейнасць. Гэтую стратэгію я падрабязна разабраў у сваім відэа.
Яны хочуць, каб мы пратэставалі і крытыкавалі выключна па ІХ правілах, у рамках, якія ЯНЫ усталявалі. Але гэтага не будзе. Не бойся і не адкладвай на потым – прымай удзел у флэшмобе!

Адмяніць закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму!»

*Сайт www.pramen.io быў прызнаны экстрэмісцкім у кастрычніку 2016 года і заблакаваны на трыторыі Беларусі, але па-ранейшаму даступны праз Tor Browser і VPN.

#яэкстрэміст
#яэкстремист