Entries Tagged 'Аналітыка' ↓
October 1st, 2016 — Аналітыка, Бягучыя навіны
Вы заўважылі, як у публічнай прасторы не ўсплыве які-небудзь нацыст, то ён абавязкова апынецца садыстам. Узяць хаця б Стаса Ганчарова, што ваяваў у Азове, а ў Беларусі быў арыштаваны за тое што здзекваўся з 13-гадовых падлеткаў на камеру (http://pramen.io/…/belaruskiya-natsysty-dzeyanni-i-sutnasts/).
Праглядаючы старонкі двух мінскіх АМАПаўцаў, што збілі непаўнагадовых хлопцаў у аўтазаку і памачыліся на іх, я ў прынцыпе, зусім не здзівіўся, што адзін з іх – Алег Шарко (той самы, які жаліцца, што падлетак “ударыў яго па твары”) – адкрыты нацыст.
September 27th, 2016 — Аналітыка, Відэа
Ваенная аналітыка ад нашага паплечніка Ігаля Левіна. Усім глядзець і адукоўвацца.
https://www.youtube.com/watch?v=ncPNevsJwrU
September 10th, 2016 — Аналітыка

Даследчыкі з Універсітэта параўнальных даследванняў (знаходзіцца ў Вене) даследвалі 86 000 чалавек з 60 краін па ўсім свеце у перыядзе паміж 2010 і 2014 гадамі каб зразумець адносную важнасць набору каштоўнасцяў для іх. Гэтымі каштоўнасцямі былі: сям’я, сябры, вольны час, палітыка, рэлігія і праца.
Удзельнікаў Сусветнага Даследвання Каштоўнасцяў (СДК) прасілі вызначыць важнасць кожнай з каштоўнасцяў з варыянтамі расстаноўкі: вельмі важная, даволі важная, не вельмі важная, і зусім неважная.
Вось некаторыя цікавыя дадзеныя, атрыманыя падчас даследвання:
– Звычайна парадак каштоўнасцяў такі: сям’я, праца, сябры, вольны час, рэлігія, палітыка.
Continue reading →
September 10th, 2016 — Аналітыка
Віншуйце з дэбютам)
Мой артыкул для Новага Часу аб тым, як і чаму ў розных краінах дзяржава па-рознаму абмяжоўвае палітычную актыўнасць.
upd. Пакуль артыкул чакаў публікацыі, інфармацыя пра Rouvkonas састарэла – 8 чалавекам адтуль далі па 37 месяцаў турмы, і 2-м – па 29.
Палітычны гвалт: межы дазволенага
Уладзімір Ульянаў за некалькі дзесяцігоддзяў да ўзнікнення дэмакратый сучаснага ўзору высунуў пастулат: «Дзяржава — апарат гвалту ў руках пануючага класу». Грамадзяніну, які ніколі не займаўся палітычнай дзейнасцю, гэтая цытата можа падацца пазбаўленай сэнсу. Аднак усё мяняецца, калі чалавек пачынае «займацца палітыкай». Бо гэта — вотчына дзяржавы, і тут яна выразна акрэслівае межы дазволенага і недазволенага. У тым ліку з дапамогай гвалту.
Беларускі рэжым палітолагі адносяць да аўтарытарных, дзе гвалт дзяржавы над палітычнымі апанентамі — з’ява сістэмная. У краінах заходніх дэмакратый панятак палітычных рэпрэсій мае зусім іншае гучанне.
Continue reading →
September 10th, 2016 — Аналітыка

Міхаіл Магід пра магчымыя вынікі выбараў у Ісландыі:
“Очень любопытные события происходят в Исландии. Несколько комментариев. Сначала цитата из текста по ссылке:
.
“Пиратская партия занимает первое место в местных опросах, опережая идущих вторыми, консерваторов на четыре процента… Главной частью политической программы, с которой Пиратская партия идет на выборы – изменение конституции страны с целью введения в нее норм прямой демократии при принятии практически любых решений на национальном уровне. То есть, большинство чиновников будут уволены, а решать все вопросы в Исландии будут непосредственно ее жители на референдумах различных уровней. Кроме того, в их программу входит полная свобода слова и право без ограничений распространять информацию, ликвидация института авторских прав в интернете, декриминализация наркотиков, а также увеличение налогов на небольшой круг невероятно богатых сограждан, контролирующих рыбную ловлю и банковский сектор – местные «олигархические» отрасли экономики. Рыболовство вообще собираются отдать под контроль всего населения, поскольку эта сфера считается в Исландии национальным достоянием – не только экономическим, но и социокультурным”.
.
Здесь я бы выделил несколько моментов.
Continue reading →