Вы заўважылі, як у публічнай прасторы не ўсплыве які-небудзь нацыст, то ён абавязкова апынецца садыстам. Узяць хаця б Стаса Ганчарова, што ваяваў у Азове, а ў Беларусі быў арыштаваны за тое што здзекваўся з 13-гадовых падлеткаў на камеру (http://pramen.io/…/belaruskiya-natsysty-dzeyanni-i-sutnasts/).
Праглядаючы старонкі двух мінскіх АМАПаўцаў, што збілі непаўнагадовых хлопцаў у аўтазаку і памачыліся на іх, я ў прынцыпе, зусім не здзівіўся, што адзін з іх – Алег Шарко (той самы, які жаліцца, што падлетак “ударыў яго па твары”) – адкрыты нацыст.
На ягонай старонцы ўвесь россып маркераў, характэрных для аўтарытарна-садысцкай асобы: відосы з Гітлерам, і гуртом “Банда Москвы”, каменты “1488”, нарцысцычныя фоты з качалкі, падпіскі на “Рускі мір” і “Славянскае адзінства”. Нічога дзіўнага – карціна учынкаў, поглядаў і месца працы складываецца цалкам гарманічная.
Гэтая чалавекападобная істота (бо чалавекам яго назваць язык не паварочваецца) пачала актыўна выдаляць фоткі са сваей старонкі. Але ўжо позна.
Дарэчы, калі хто хоча даведацца, чаму сярод ментоў так многа садыстаў, сярод садыстаў так многа ментоў, і сярод і тых і іншых так многа нацыстаў – катэгарычна раю “Бегство от свободы” Эрыха Фрома. Адзін раз прачытаць і потым глядзець на іх як на звяроў у заапарку.
Так, і яшчэ – вельмі прашу аб рэпосце.
https://vk.com/id102489128 – Алек Шарко
https://vk.com/stream_1993 – Улад Рутчанкоў