Entries Tagged 'Аналітыка' ↓

Як не стаць Святаславам Барановічам?

Альбо некалькі словаў аб тым, як рэалізаваць сваё права на самаабарону.

Працэс над Святаславам Барановічам, які атрымаў тры гады калоніі за тое, што дапамагаў анархістам адбівацца ад шунявак, стаў унікальным у сваім родзе. Гэта – дэманстратыўны і выразны месендж ад улады ўсім, хто спрабуе паставіць сябе нараўне з ёй. І месендж гэты быў – для тых, хто не зразумеў – яшчэ раз выказаны Шуневічам: «Усе, хто будзе кідацца бараніць, будуць і надалей атрымліваць». Такім чынам, суд над Барановічам гэта дэманстратыўны і паказальны суд над мужнасцю, смеласцю, сумленнем. Прысуд Барановічу – прысуд самой ідэі аб тым, што ў дзяржаве людзі могуць быць роўныя перад законам.

Аналізаваць гэтую справу, зрэшты, няма чаго. Можна было б паўтарыць банальнасці аб тым, што дзяржава сцвярджае сваю манаполію на гвалт, адбірае ў людзей правы распараджацца сваімі жыццямі і бяспекай і гэтак далей. Але ўсе гэта інтуітыўна ведае кожны, хто жыве ў Беларусі.

Я хацеў бы сканцэнтравацца на іншым: што трэба рабіць для таго, каб не быць асуджаным як Барановіч?

Зразумела, перад чалавекам, які бачыць гвалт, заўсёды стаіць дылема – паспрабаваць спыніць яго, абараніць нявінных, альбо прайсці міма, зрабіць выгляд, што твая хата с краю. Барановіч абраў першае і, нягледзячы на тое, што прызнанне віны і пакаянне трохі змазала ўражанне ад яго мужнага ўчынку, ён усе роўна застаецца прыкладам сумлення і здаровага радыкалізму. Аднак відавочна, што тры гады – занадта высокі кошт за пару плюх міліцэйскаму гопніку. І разуменне таго, што табе прыйдзецца на такі працяглы тэрмін расстацца з сям’ёй, сябрамі і звычным укладам жыцця можа многіх спыніць ад такіх праяваў мужнасці – зрэшты, на гэта і разлічвае ўлада.

Дык што ж рабіць? Ісці на кампраміс з сумленнем і годнасцю? Дазваляць мярзотнікам збіваць сябе і астатніх? Я думаю, гэта горшае выйсце з усіх магчымых. Адпор можна і трэба даваць, але рабіць гэта варта так, каб максімальна знізіць свае шансы трапіць пад рэпрэсіўны каток.

Не буду зараз разбіраць менавіта выпадак у тралейбусе (варта падкрэсліць што анархісты, у адрозненні ад ліберальнай апазіцыі, не лічаць, што самаабараняцца можна толькі ад ментоў у цывільным; мы не думаем, што нашэнне формы дае права мусару збіваць нас) – прывяду канкрэтныя метады, правераныя часам, таго, як можна даваць адпор уладзе і пры гэтым знізіць верагоднасць пакарання:

1. Скрываць твар. Адкрываючы твар ты шматкроць спрашчаеш працу мусарам па тваёй ідэнтыфікацыі. Невядома, ці была б увогуле «справа Барановіча», калі б сам Святаслаў, як анархісты, якіх ён бараніў, меў на твары маску. Твар адкрыты, кругом відэакамеры – чаму б не апазнаць самага смелага «байца» і не ўчыніць над ім дэманстратыўны суд?

2. Непрыкметна апранацца. Не дарма анархісты ўсяго свету сфарміравалі тактыку «Чорнага блоку» – калі ўсе апранаюцца ў чорнае, пажадана як мага больш аднолькавае. Калі ўсе апранутыя як адзін, ідэнтыфікацыя вельмі ускладняецца, прыцягнуць да адказнасці сябра групы робіцца складаней. У беларускіх умовах, канешне, гэта працуе не так добра: у нас шуняўкі апазнаюць анархістаў у масках «па вачах» і «па сілуэце», ды і колькасць чорнага блока – 20-30 чалавек не параўнаць з такой у еўрапейскіх краінах – ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч. Тым не менш, аднолькавая, ці, прынамсі, непрыкметная вопратка па-ранейшаму ўскладняе ідэнтыфікацыю. А скінуць верхняе, ці вывернуць куртку другім колерам наверх пасля таго як пакінеш «месца баявых дзеянняў» – яшчэ лепш. Пераглядзіце відэа. Анархісты – адна чорная пляма, а чырвоную масцерку BOXING BELARUS немагчыма не заўважыць.

3. Дзейнічаць у групе. Гэтае правіла лагічна выцякае з папярэдніх двух. Чым больш людзей – тым больш складаная і менш верагодная ідэнтыфікацыя. Узгадаем Плошчу-2010. Тыя хто быў там пацвердзяць: біліся з мянтамі вельмі многія, але далёка не ўсе былі прыцягнутыя за гэта да адказнасці. Рэсурс карнай машыны вычарпальны, і яе магчымасці не бязмежныя – хоць яны і і спрабуюць з суровым тварам зрабіць выгляд, што «знойдуць усіх» і «пакаранне непазбежнае». Гэта не так.

4. Своечасова прыцягваць грамадскасць і журналістаў. У любым выпадку рызыка быць пакараным заўсёды застаецца. І ацаніць яе трэба цвяроза. Пажадана – яшчэ перад тым, як ісці на любы смелы ўчынак. Супраціву без рэпрэсій не бывае, як не бывае прыліву без адліву і дажджу без аблокаў. Родныя і сябры таго, хто пацярпеў, павінны зразумець, што чым раней да справы будзе прыцягнутая грамадскасць, тым у большай бяспецы будзе чалавек. На ўсялякі выпадак, раю перачытаць вось гэта:

1. https://avtonom.org/news/lera-hotina-podrugam-zaklyuchennyh-anarhistov

2. https://pramen.io/ru/2017/04/psihologiya-doprosa/

3. https://pramen.io/ru/2017/07/analiz-dela-minskih-antifashistov/

4. https://mikola.noblogs.org/?p=1332

перад тым як у краіне пад назвай Беларусь увогуле выходзіць на якія-небудзь палітычныя мерапрыемствы.

Фактычна, усе гэтыя парады заснаваныя на доўгім досведзе барацьбы рэвалюцыйных рухаў (і ў прыватнасці анархісцкага руху Беларусі) і зводзяцца да таго, каб кожнаму, хто выходзіць дзейнічаць больш асэнсавана, падрыхтавана і прафесійна. Кожны дэманстрант ці пратэстовец мусіць стаць бліжэй у сваіх звычках і дзеянні да прафесійнага актывіста – і тым самым зрабіць свой лёс больш бяспечным. Рэальна ацэненая рызыка, пільная падрыхтоўка, разуменне таго што ты робіш, падтрымка сяброў, паплечнікаў і грамадзянскай супольнасці – вось зброя супраць дэманстратыўнага хамства і бязмежжа ўлады. Бараніць сваіх можна і трэба. Калі сёння перастанем гэта рабіць, заўтра за нашэнне масак будзе не адміністрацыйная а крымінальная адказнасць, а такім як Барановіч будуць даваць не тры гады, а дзесяць. Годнасць і сумленне можна адстаяць толькі праз супраціў. Альтэрнатывы няма.

Дэкрыміналайз

Навіну пра жаданне мусароў дэкрыміналізваць частку артыкула 328 я ўспрыняў са здзіўленнем. Нечакана! Стала цікава, каму гэта можа быць патрэбна. Ніжэй чытайце мой артыкул у Новым Часе на гэтую тэму. Коратка: у дэкрыміналізацыі могуць быць зацікаўленыя некалькі палітычных\эканамічных актараў у Беларусі, але яўна не МУС.

http://novychas.by/hramadstva/dekryminalajz-jak-srodak-papounic-kaznu

Агляд справы “Сеткі” – фэйкавай групы анарха-тэрарыстаў, якую з дапамогай дзікіх катаванняў раскручваюць ФСБшнікі.

Коратка: справа – палітычная, заказ – зверху, чэкісты – каты.

 

http://novychas.by/zamezza/teraryzm-ci-fejk

Хартыя97 гераізуе Машэрава. Навошта?

Са здзіўленнем пабачыў на Хартыі матэрыял (перадрукоўка з тут.бая) аб Пятрэ Машэраве. Якія дыфірамбы! І працавіты, і сумленны, і крытыку прымаў, і людзі яго любілі і гэтак далей і гэтак далей.

Ладна, калі гэта публікуе тут.бай – ім можна прабачыць прынцып “аб мёртвых альбо добра альбо нічога”, але Хартыя – ідэалагічны рэсурс, які старана змагаецца з савецкай спадчынай, крытыкуе таталітарым. Як так?

Я разумею, што для родных (размова з якімі і стала асновай артыкулу) іх блізкі чалавек заўседы будзе самым добрым, самым сумленным і бязгрэшным. Але давайце пройдземся па пунктах.

На момант сваей смерці Машэраў быў Першым сакратаром Кампартыі Беларусі. Фактычна – кіраўніком (наколькі гэта дазваляла савецкая каланіяльная палітыка) БССР. Камуністычная партыя наўпрост ажыццяўляла функцыі цэнзуры і палітычнай гегемоніі, (праз карныя ворганы) – падаўлення палітычных апанентаў. Гэта ворган, чыей прамой задачай было пазбаўленне людзей хаця б нейкага падабенства ўлады над сваімі жыццямі. І Машэраў гэтым органам кіраваў. Кардынаваў, накіроўваў і удасканальваў дзейнасць, пералічаную вышэй.

Нехта верыць, што гэтай пасады ў СССР можна было дасягнуць, не ўдзельнічаючы ў кулуарных інтрыгах, падсіжваннях, супрацоўніцтве з КДБ? Я – не веру. То пра якую сумленнасць ідзе гаворка?

У вайну Машэраў быў камандзірам партызанскага атраду. Чым, акрамя забойства настаўнікаў, старастаў і іншых “калабарантаў” адрозніліся партызаны ў СССР – усе добра ведаюць. Калі хто не ведае, раю кнігу С.С. Захарэвіча “Партизаны СССР: мифы и реальность”. У мяне няма прамых доказаў удзелу Машэрава ў вайсковых злачынствах (не упэўнены што такія доказы ўвогуле захавалася), але той факт што ў кожным партызанскім атрадзе, што кіраваўся камуністамі (г.зн. кіраваўся з Масквы) праводзіліся рэгулярныя пошукі здраднікаў і расстрэлы “ворагаў народу” – даўно даказаны. Хто не верыць: чытайце Быкава, таго ж Захарэвіча, А.Тараса.

Потым Машэраў быў першым сакратаром падпольнага абкому камсамолу. Палітруком. То бок ізноў прапагандысцкія, цэнзурныя функцыі. Прамыванне мазгоў партыйнай ідэялогіяй, выяўленне і нейтралізацыя тых, хто гэтаму супрацьстаіць. Мы змагаемся за Сталіна. Усе немцы – ворагі. Хто незадаволены ўладай – здраднік і мусіць быць вынішчаны. На практыке гэта азначае прамое (!) правядзенне палітыкі, якая ўказваецца зверху. Гэта еслі не адсыланне – то апраўданне адсылання людзей у ГУЛАГ. Пры ўсем жаданні ён не змог бы ступіць крок улева ці ўправа – сам быў бы знішчаны. Ды і ці было ў яго такое жаданне? Ён верыў у таталітарную савекцую ідэалогію.

Пры Машэраве зачынілся беларускія школы, праводзілася масавая меліярацыя палесскіх балотаў, наступствы чаго мы расхлёбываем дагэтуль.

Многія (не толькі тут.бай) ставяць Машэраву ў заслугу тое што ён падняў беларускую прамысловасць. Прабачце, прамысловасць падымаюць людзі, працаўнікі сваім потам і гадзінамі\днямі вырванага з жыцця часу. Звадзіць пабудаваныя заводы і вырашчаныя культуры да заслугаў аднаго чалавека фактычна неправільна, і несправядліва. Гэта абясцэньванне працы соцень тысяч людзей. Не Размес пабудаваў піраміды – егіпцяне пабудавалі піраміды.

Такое імкненне знайсці некага, хоць некага! – у таталітарным мінулым, пра якога можна сказаць “ён нітакой, яго любілі людзі” бачу чарговай праявай беларускага Стакгольмскага сіндрому. Гэта наіўная вера ў то, што ў таталітарным\аўтарытарным рэжыме, можна застацца чысценькім, беленькім, не ўдзельнічаць у злачынствах супраць сумлення, не ўдзельнічаць у знішчэнні людзей. Але нельга. Сістэма – яна на тое і Сістэма, што працуе не паволі асобных людзей, а як механізм. І ў гэтым механізме невінаватых няма, асабліва калі ты кіраўнік вышэйшага рангу. Хопіць ужо гэтага патэрналізма, хопіць шукаць добрага дзядзечку – не важна ў мінулым ці існым часе – які “не тое што гэтыя ўсе…” Пакуль не паверым ва ўласныя сілы, Машэравы будуць змяняцца Лукашэнкамі, Пазьнякамі альбо Пуцінымі, а беларусік усё так жа будзе гнуць спіну з матыгай.

Уварванне Турцыі ў Афрын і прысуд “рускамірцам” у Мінску насамрэч – звёны аднаго ланцугу, імя якому – расейская знешняя палітыка. Аб тым, чаму Расія ўжо не здольная гуляць, як звышдзяржава – мой апошні артыкул на Новым Часе.

 

http://novychas.by/palityka/prysud-rehnumcam-i-tureckaja-aperacyja-u-siryi-sz

Чаму я супраць аўтарскага права

Нашыя “заканадаўцы” вырашылі адрэгуляваць сферу інтэлектуальнай маёмасці. Гучаць пазітыўныя ноткі – увядуць панятак “адкрытая ліцэнзія”, што, маўляў, пасудзейнічае таму каб хто хоча – дзяліцца сваімі напрацоўкамі. Так, тыпу, 21-е стагоддзе, а мы (“першая ў свеце крыптадзяржава”, ага) пляцемся ў хвасце прагрэса. Але гэта не дзіўна, і пост не аб гэтым, а аб тым, чаму аўтарскае права не патрэбна ў сучасным свеце ўвогуле. На гэта есць мінімум 2 прычыны:

1. Аўтарскае права – несправядлівае па сваей сутнасці. “Застаўбіць” за сабой вынаходніцтва, ідэю, карцінку. і браць за іх грошы цягам дзесяцігоддзяў гэта азначае цалкам нівеляваць тую працу, якая дазволіла аўтару зрабіць гэты твор\вынаходніцтва. Прыклад: калі ты вучоны і нешта вынайшаў, то твае вынаходніцтва гэта следства:
а) Адукацыі, якую табе далі іншыя людзі
б) Ведаў і тэхналогій, якія ЗА СТАГОДДЗІ І ТЫСЯЧАГОДДЗІ ДА ЦЯБЕ вынайшлі іншыя людзі
в) Дапамогі іншых людзей падчас даследванняў
г) Выкрыстоўвання тэхнічных сродкаў, зробленых рукамі іншых людзей
… і многае-многае іншае.

Хто з капірайтэраў дзеліцца атрыманымі грашыма з вышэйпералічанымі людзьмі? Адказ відавочны. Ды гэта і немагчыма чыста тэхнічна.

Без усяго вышэй пералічанага вынаходніцтва б не адбылося. З іншымі аб’ектамі аўтарскага права тое ж самае. Ніхто не малюе карціны вугальком на камянях і не робіць вынаходніцтвы з ветак і ракушак. Усе што робяць людзі – якбы невялічкая надбудова на масіве ведаў і старанняў цэлых пакаленняў. Зрабіць маленькі штрых і казаць потым “ГЭТА ЎСЕ МАЁ” – недарэчна і несправядліва.

2. Аўтарскае права тармазіць прагрэс. Тэхналогіі, для выкарыстання і дапрацоўцы якіх трэба плаціць вялізарныя грошы, робяць іх недаступнымі для вялікай колькасці людзей, тых жа даследчыкаў, якія маглі б палепшыць іх і стварыць нешта новае на іх базе. Немагчымасць спампаваць многія кнігі з інтэрнэту забесплатна абмяжовае развіццё соцень тысяч людзей. Дайшло да таго што прафесары ставяць аўтарскае права на відэазапісы сваіх лекцый (!). Калі так будзе ісці далей сучасныя і актуальныя веды будуць рабіцца прывілеям багатых, а развіццё тэхналагічнага прагрэсу будзе ісці нашмат медленней, чым магло б. А гэта – пагаршэнне, ці, як мінімум, непаляпшэнне якасці нашага жыцця.

У адказ многія скажуць: так а хіба я, такі круты, калі зрабіў нешта для чалавецтва, не маю права на ўзнагароду?! Які ж тады стымул будзе для людзей рабіць нешта новае, калі яны не атрымаюць за гэта грошы?
Адкажу: я не супраць таго каб любому вынаходніку выплачвалі нейкую матэрыяльную кампенсацыю. Хаця б каб кампенсаваць затрачаны час і дапамагчы ўзнавіць сілы, стварыць матэрыяльныя ўмовы для далейшай творчасці і развіцця. Але, прабачце, не на працягу 100 гадоў. Ні адно вынаходніцтва не можа быць настолькі інавацыйным каб заслужыць гэта.

Аднак асноўнай узнагародай, лічу, мусіць быць грамадскае прызнанне, адчуванне прынесенай карысці людзям і павага супольнасці за зробленае. Бо самая думка аб тым што грошы – лепшая ўзнагарода, навязаная нам капіталістычнай сістэмай, якая імкнецца перавясці ў грошы ўсе, нават тое што ў прынцыпе не можа быць у іх вымерана.

http://novychas.by/hramadstva/palata-pradstaunikou-razhledzic-novy-zakon-ab-auta

23 гады з косткай у горле

23 гады таму пачалася Першая чачэнская вайна. З гэтай нагоды прыгадваем матывы, страты абедзвюх бакоў і геапалітычныя насупствы.

Коратка: Чачня гэта міна запаволенага дзеяння, закладзеная пад Расію.

 

Стратегия предотвращения Майдана

Любой массовый протест граждан означает для государства мобилизацию всех его ресурсов: не только силовых, но и административных, судебных, медийных, а порой и экономических – для подавления волны людского гнева. Именно это произошло во время т.н. “Беларуской весны-2017”, в ходе масштабных протестов против закона о тунеядстве.

Что делал госаппарат для предовтращения беларуского Майдана, каких ресурсов у него для этого в достатке, а каких – не очень, и какова вероятность нового социального подъема: об этом в моем материале, изначально публиковавшемся в “Новом Часе”.

Спасибо Татьяне Кульбакиной за перевод!

https://avtonom.org/author_columns/strategiya-predotv..

Зачем нам навязывают пассивность и конформизм

Страх перед переменами, боязнь революций и Майданов, знаменитое беларуское “можа так і трэба” – откуда это в нас? Ответ прост: выращено и взлелеяно СМИ, системой образования и всеми щупальцами государственной власти. От нас не просто хотят, чтобы мы плыли по течению – нам это активно навязывают.

 
Этому и посвящена моя небольшая заметка.
 
Благодарю за перевод Татьяну Кульбакину!

 

Скажи мне кто твой враг, и я скажу, кто ты

Дело регнумовцев – трёх пророссийских журналистов, задержанных в Беларуси за разжигание национальной розни, передано в суд.

Еще накануне задержания сайт «Регнум» подвергся блокировке. Самих же журналистов, де-факто, упаковали в тюрьму за высказывания: мерзкие, вредные, шовинистические, но всего лишь высказывания. Сегодня, когда близится развязка – суд и приговор беларуского государства над глашатаями «русского мира», важно еще раз подумать, против кого нужно воевать беларусам в первую очередь: против Лукашенко или против Путина? И насколько этично, разумно и дальновидно, брать в «родную» диктатуру в союзники против русского мира?

Первоначально статья публиковалась в газете «Новы час». Благодарю за перевод Татьяну Кульбакину!

https://avtonom.org/author_columns/skazhi-mne-kto-tvoy-vrag-i-ya-skazhu-kto-ty