Чаму я супраць аўтарскага права

Нашыя “заканадаўцы” вырашылі адрэгуляваць сферу інтэлектуальнай маёмасці. Гучаць пазітыўныя ноткі – увядуць панятак “адкрытая ліцэнзія”, што, маўляў, пасудзейнічае таму каб хто хоча – дзяліцца сваімі напрацоўкамі. Так, тыпу, 21-е стагоддзе, а мы (“першая ў свеце крыптадзяржава”, ага) пляцемся ў хвасце прагрэса. Але гэта не дзіўна, і пост не аб гэтым, а аб тым, чаму аўтарскае права не патрэбна ў сучасным свеце ўвогуле. На гэта есць мінімум 2 прычыны:

1. Аўтарскае права – несправядлівае па сваей сутнасці. “Застаўбіць” за сабой вынаходніцтва, ідэю, карцінку. і браць за іх грошы цягам дзесяцігоддзяў гэта азначае цалкам нівеляваць тую працу, якая дазволіла аўтару зрабіць гэты твор\вынаходніцтва. Прыклад: калі ты вучоны і нешта вынайшаў, то твае вынаходніцтва гэта следства:
а) Адукацыі, якую табе далі іншыя людзі
б) Ведаў і тэхналогій, якія ЗА СТАГОДДЗІ І ТЫСЯЧАГОДДЗІ ДА ЦЯБЕ вынайшлі іншыя людзі
в) Дапамогі іншых людзей падчас даследванняў
г) Выкрыстоўвання тэхнічных сродкаў, зробленых рукамі іншых людзей
… і многае-многае іншае.

Хто з капірайтэраў дзеліцца атрыманымі грашыма з вышэйпералічанымі людзьмі? Адказ відавочны. Ды гэта і немагчыма чыста тэхнічна.

Без усяго вышэй пералічанага вынаходніцтва б не адбылося. З іншымі аб’ектамі аўтарскага права тое ж самае. Ніхто не малюе карціны вугальком на камянях і не робіць вынаходніцтвы з ветак і ракушак. Усе што робяць людзі – якбы невялічкая надбудова на масіве ведаў і старанняў цэлых пакаленняў. Зрабіць маленькі штрых і казаць потым “ГЭТА ЎСЕ МАЁ” – недарэчна і несправядліва.

2. Аўтарскае права тармазіць прагрэс. Тэхналогіі, для выкарыстання і дапрацоўцы якіх трэба плаціць вялізарныя грошы, робяць іх недаступнымі для вялікай колькасці людзей, тых жа даследчыкаў, якія маглі б палепшыць іх і стварыць нешта новае на іх базе. Немагчымасць спампаваць многія кнігі з інтэрнэту забесплатна абмяжовае развіццё соцень тысяч людзей. Дайшло да таго што прафесары ставяць аўтарскае права на відэазапісы сваіх лекцый (!). Калі так будзе ісці далей сучасныя і актуальныя веды будуць рабіцца прывілеям багатых, а развіццё тэхналагічнага прагрэсу будзе ісці нашмат медленней, чым магло б. А гэта – пагаршэнне, ці, як мінімум, непаляпшэнне якасці нашага жыцця.

У адказ многія скажуць: так а хіба я, такі круты, калі зрабіў нешта для чалавецтва, не маю права на ўзнагароду?! Які ж тады стымул будзе для людзей рабіць нешта новае, калі яны не атрымаюць за гэта грошы?
Адкажу: я не супраць таго каб любому вынаходніку выплачвалі нейкую матэрыяльную кампенсацыю. Хаця б каб кампенсаваць затрачаны час і дапамагчы ўзнавіць сілы, стварыць матэрыяльныя ўмовы для далейшай творчасці і развіцця. Але, прабачце, не на працягу 100 гадоў. Ні адно вынаходніцтва не можа быць настолькі інавацыйным каб заслужыць гэта.

Аднак асноўнай узнагародай, лічу, мусіць быць грамадскае прызнанне, адчуванне прынесенай карысці людзям і павага супольнасці за зробленае. Бо самая думка аб тым што грошы – лепшая ўзнагарода, навязаная нам капіталістычнай сістэмай, якая імкнецца перавясці ў грошы ўсе, нават тое што ў прынцыпе не можа быць у іх вымерана.

http://novychas.by/hramadstva/palata-pradstaunikou-razhledzic-novy-zakon-ab-auta