Entries Tagged 'Аб усім' ↓

Дзе купіць “Фарбы паралельнага свету”?/ Places to buy “The Colours of the Parallel World”

Перечень мест, где можно купить мою книгу “Фарбы паралельнага свету” (рус. Цвета параллельного мира):

Here is the shops and places where you can buy the paper version of a book “The Colours of the Parallel World”.

Dresden (Germany):
– Konig Kurt shop. Rudolf-leonhard-str.39. 01097. Dresden. projekte.free.de/koenig-kurt

Praha:
– Orebitská 14, Praha 3 – Žižkov, 130 00

Helsinki:
– Mustan kanin kolo anarchist infoshop & antiquarian bookshop. Hämeentie 26 (00530 Helsinki). Open: Mon-Fri 12.00-19.00, Sat 12.00-17.00

Мінск:
– Кнігарня “Логвінаў”. Праспект Незалежнасці, 37а
– Сядзіба БНФ. Вуліца Чарнышэўскага, 3.

Киев:
– Центр Визуальной культуры VCRC (ул.Глубочицкая, 44, 2 этаж). Купить книгу там можно с 14.00 до 20.00 каждый день кроме понедельника.

Москва:
– Московская открытая библиотека https://vk.com/mob_lib (нужно писать в личку)
– Магазин «Фаланстер» (Малый Гнездниковский переулок, 12/27 ст. м. Пушкинская)
– Магазин «Циолковский» (Пятницкий переулок, дом 8. Ст.м.Новокузнецкая
– Магазин “Горизонт” (метро Тульская, Холодильный переулок, д. 3, ТЦ “Ролл-Холл”, павильон 115 (главный коридор)

Санкт-Петербург:
– Магазин «Все свободны» (наб. реки Мойки, 28)
– Магазин «Кирпич» (Лиговский проспект д.74, вход в арку в Лофт проекте ЭТАЖИ)
– Магазин “Факел” (Лиговский проспект д.74)

Покупайте, пока книги ещё есть в наличии!

Ранішнія думкі

Чым больш гляжу вакол і асэнсоўваю рэчаіснасць ды стан сучаснага грамадства, чым больш разумею, як правы быў Ленін, сказаўшы ў свой час “во-первых — учиться, во-вторых — учиться и в-третьих — учиться”. Толькі веды і адукацыя стануць тым браневічком, на якім мы ўедзем у светлую будучыню. Сіла, зброя, колькасць, матэрыяльны рэсурс, гэта ўсе, канешне, важна, але ўсе роўна інтэлект перадусім. Таму адукоўвацца самім і адукоўваць іншых – наш найпершы абавязак. Рэвалюцыя пачынаецца з думак, а не з разбітых шыбаў і палаючых аўтамабіляў. Ўсе, хто мяняе гэтыя складнікі месцамі, уводзіць у небяспечную аблуду сябе і іншых.

Навіны з паралельнага свету

[ПО-РУССКИ НИЖЕ]

Швэндаючыся па сайце http://www.primecrime.ru, які, дарэчы, асвячае і беларускую крымінальную сцэну, выпадкова пабачыў, што Дзмітрый Галееў (ён жа Галей), былы беларускі злодзей у законе атрымаў 2 гады ў плечы па 411-м артыкулы КК.

Пра Галея і свой досвед зносінаў з ім на ПК-9 (Горкі) я пісаў падрабязна тут: https://mikola.noblogs.org/?p=807

І вось тут такі рэбус. Чалавек мусарам не замінаў (мякка кажучы). Быў у добрых зносінах з тамашнімі блатнымі (цалкам падмусарённымі). Хадзіў на промзону. Нікуды асабліва не лез. Сядзець яму было – да 2023 года. Навошта было накідваць яму яшчэ 2 гады? Можа хто ведае адказ – падзяліцеся ў каментах ))

_____

Новости из параллельного мира

Слоняясь по сайту http://www.primecrime.ru, который, кстати, освещает и беларускую криминальную сцену, случайно увидел, что Дмитрий Галеев (он же Галей), бывший беларуский вор в законе, получил 2 года в плечи по 411-й статьей УК.

Про Галея и свой опыт общения с ним на ИК-9 (Горки) я писал подробно тут: https://mikola.noblogs.org/?p=807

И вот такой ребус. Человек мусорам не мешал (мягко говоря). Был в хороших отношениях с тамошними блатными (полностью подмусорёнными). Ходил на промзону. Никуда особенно не лез. Сидеть ему было – до 2023 года. Зачем было накидывать ему еще 2 года? Может кто знает ответ – поделитесь в каментах ))

Волчий дождь (Wolf’s Rain)

реж. Тэнсай Окамуро
 
І хапае ж фантазіі аўтарам мангі выдумываць новыя сусветы. Вось і тут – постапакаліпсіс з людзьмі-валкамі. Магія, кіберпанк, каставае грамадства і ўпадак цывілізацыі – усё ў адным.
Як па мне, “Эльфийская песнь” была папрыкольней, але калі вы любіце ненапружаны сюжэт і трагічныя канцоўкі, гэтыя 30 серый – для вас.
 

Помста Рэйндж Роверу / Revenge to Range Rover

[ENGLISH FOLLOWS]

Тут недаўна ў сеціве з’явіўся ролік і прэс-рэліз групы “Помста Марусі Нікіфаравай” (Украінская секцыя FAI – Federazione Anarchica Informale), дзе таварышы паляць дарагое аўто – Rang Rover Evoque, матывуючы гэта матывамі класавай помсты і тым, што ў той час, калі ў многіх жыхароў раёну няма гарачай вады, нехта выстаўляе сваю раскошу напаказ.

Я і сам лічу, што выстаўляць раскошу напаказ – амаральна. Гэтак і купляць аўтамабілі коштам у ЖЫЦЦЁВЫ заробак інжынера ці прыбіральшчыцы, гэта проста распісацца ў тым, што свае ўласныя панты для цябе каштуюць больш, чым сацыяльныя праблемы твайго грамадства і свету. Не кажучы ўжо пра тое што большасць уладальнікаў такіх аўтамабіляў гэта альбо буржуазія альбо высокапастаўленае чынавенства, альбо мэнэджэры вышйэшага звена. Не кажучы ўжо пра неэкалагічнасць аўтамабіляў luxury-катэгорыі. Таму ніякай бяды не бачу ў тым, што камусьці з такіх спаляць іхнюю дарагую цацку.

Але тут устае пытанне: дзе канчаецца “проста добры аўтамабіль” і пачынаецца буржуазная раскоша? І, што яшчэ больш актуальна, улічваючы што многія з нас самі маюць аўтамабілі – колькі максімум павінен каштаваць аўтамабіль, на якім не запалдо ездзіць анархісту? Пытанне зусім не адцягнутае, бо будзе вельмі непрыемна калі твой аўтамабіль па незнанке спаляць твае ж паплечнікі )))

Дзеля інтарэсу пагугліў. Б\у аўтамабілі Range Rover Evoque каштуюць 23-39 тысячы $ (сярэдняе – 31 тыс $). Новы, з канвеера – 49 тыс. $
Сыходзячы з напісанага на сайтах з вакансіямі, сярэдні заробак таго ж айцішніка (самы што ні на есць пралетар) ва Ўкраіне складае 700-1700 $ у месяц. Возьмем сярэдяе: 1200 $.

Атрымліваецца, што адкладваючы палову заробку (ва Ўкраіне з яе коштамі гэта зусім не праблема), сярэдні ўкраінскі айцішнік можа накапіць на такі аўтамабіль за 4 з невялікім гады. Альбо купіць у крэдыт ці ў растэрміноўку проста адразу – без усялякіх праблем.

Ці можа такі аўтамабіль лічыцца прадметам раскошы? На мой погляд, пытанне рытарычнае.

Так, канешне, пераважная большасць украінцаў атрымлівае не 1200$ заробку, а 231 $ (сярэдні заробак на студзень 2017). Але ж у такім разрывае заробкаў між працоўнымі (падкрэсліваю – ПРАЦОЎНЫМІ) вінаватыя не канкрэтна ўзяты айцішнік (ці высокакваліфікаваны будаўнік, ці аўтамеханік – яна таксама могуць за месяц атрымаць больш за 1000$), а рынак працы, які гатовы плаціць за адну працу больш, чым за другую.

Таму мне здаецца, што да пытання таго, што есць раскоша і чыю маёмасць паліць прымальна, трэба падыходзіць больш уважліва, калі мы не захочам настроіць супраць сябе высокакваліфікаваных працоўных, людзей з не-эксплуататарскіх колаў з добрым заробкам.

У той жа Ўкраіне, як і паўсюль, хапае розных Майбахаў і лімузінаў, кошт якіх завоблачны нават для супер-пупер айцішніка: ад 500 000$ і болей. Аўтамабілі (не абавязкова дарагія) есць і ў канкрэтных служкаў рэжыму, у наймальнікаў, што кідаюць працоўных на грошы… А паленне рандомных пазадарожнікаў проста з-за таго што яны выглядаюць больш прыстойна на фоне Фордаў Фокусаў і Фольсксвагенаў Гальфоў – так сабе ідэя.

Ну а што датычна таго, на якіх машынах можна ездзіць анархісту, то мне здаецца, для вырашэння гэтага пытання для сябе трэба адштурхоўвацца ад заробкаў у сваім рэгіёне. Калі ты жывеш у Лельчыцах і купіў там пазадарожнік коштам як 3 прыватныя дамы тваіх суседзяў – гэта адно. Купіць яго, жывучы ў Мінску (ці ў Маскве) – іншае. Ды і давайце будзем шчырымі: ноўтбукі, з якіх мы сядзім у інтэрнэціках, для большасці жыхароў паўднёва-ўсходняй Азіі, ці цэнтральнай Афрыкі – недасяжная мара. Але ж наўрад ці нехта з вас гатовы будзе іх спаліць у салідарнасць з працоўнымі Эфіопіі, якія на такі не заработаюць і за ўсе жыццё. Таму прапаную лічыць для анархіста (і любога сумленнага чалавека) планкай раскошы такі максімальны кошт, які ў тваім рэгіёне можа за аналагічную пакупку аддаць чалавек наёмнай працы.

Капіталізм стварае няроўнасць у тым ліку і паміж працоўнымі. Але калі гэтая няроўнасць будзе ўносіць разлад і нянавісць паміж імі, нічога добрага з гэтага не атрымаецца. Трэба памятаць, што для эксплуататараў і для капіталістычнай сістэмы ўсе мы: хто зарабляе 100$ і хто зарабляе 1000$ – не больш чым наёмныя рабы, у якіх адрозніваецца хіба што даўжыня ланцугу.

https://pramen.io/ru/2017/07/kiev-anarhisty-sogzhgli-avtomobil-range-rover-evoque

 

================

Revenge to Range Rover

Few time ago I spotted a video footage and a press-release of a group “Revenge of Marusia Nikiforova) (Ukraininan FAI fraction), where comrades burn an expensive car – Range Rover Evoque. Motivation proclaimed is class revenge and a fact, that, while may residents of Kiyv do not have ho water, someone shows off their luxury.

I also think that showing off the luxury is immoral. Buying cars, which cost as a life wage of engineer or a cleaner means demonstrating, that for you grandstanding is more important then social problems of your society and world. Needless to say that most of the owners of such a cars are bourgeois or high officials, of high managers. Needless to say that such a vehicles are highly harmful for environment. So I do not see a great problem if some of these cars will be burned.

But here another dilemma rising up. Where does the “plain good car” ends and bourgeois luxury starts? And, what is even more important, provided that many of us have cars by ourselves – how much the car an anarchist is allowed to use, should cost? The question is not speculative at all, because it’s gonna be a bit annoying if your car will be occasionally burned by your comrades )))

To be precise, i have googled the cost of this type of car. Range Rover Evoque which was in use, costs 23-39 thousand $. (average – 31 thousand). The new one – 49 thousand $.

Derived from what is written on a vacancies cites, average wage of, let’s say, IT specialist (who is also a proletarian) in Ukraine is averagely 700-1700 dollars. Average is, let’s say 1200.

Hence, if you save 1\2 of your wage (it is not very hard in Ukraine provided the costs are super law), average Ukrainian IT-specialist can save for such a car for a 4 years. Or take a credit for it without any problem.

So can such a car be considered a luxury? Apparently, this is a rhetorical question.

Of cause, majority of Ukrainians earn not 1200 but 231 $ (an average wage for January, 2017). But such a gap between the salaries of a workers (WORKERS – I make special emphasis on it) is not a guilt of a certain IT-specialist (or highly-qualified construction worker, or motor mechanic – they also may earn more then 1000 $ a month), but labor market, which is eager to pay for one job more then for another.

Therefore I assume that the question of what is luxury and who’s property may be burned, should be reviewed more attentively – of cause, if we do not want to make highly-qualified workers and people with high wages (but non-explotators) our enemies.

Also in Ukraine, as everywhere, there is a bunch of Maibach’s and limousines, which cost is exorbitant even for super-IT-specislists: from 500 000 $ and higher. Servants of the regime and employers, who fraud their employees, also have cars (not necessarily expensive). But burning random offroaders just because they look better than Ford Focus or Volkswagen Golf is no great thing.

Regarding on what car anarchist should and should not have: I think that for answering this question each of us should invoke from salaries in his region. If you live in Leltchitsy (a small town in a Belarusian province) and bought an offroader, which costs as 3 houses of your neighbors – it is a one thing. If you bought it, while living in Minsk – it’s another thing. And let’s be honest: laptops which we use everyday, are unreal dream for most of inhabitants of southeast Asia or Central Africa. And I do not think that anyone of you are ready to burn them in solidarity with workers of Ethiopia who are not going to get it even if worki all their life. I offer to consider to any anarchist (and every honest person) to make a border of a luxury a maximum cost, which in your region could be spend by a working person.

Capitalism makes inequality between workers as well. But if this inequality will contribute to conflict between us – it will not be fine. We should remember, that for exploitators and for the capitalist system we all: those who earn 100 $ and who earn 1000 $ are no more then hired slaves who differ, at best, with a length of a chain.

Киев: анархисты согжгли автомобиль Range Rover Evoque

Дзякуй СМІ, якія падтрымалі!

http://www.belaruspartisan.org/politic/387679/

https://www.svaboda.org/a/dziadok-vs-sb/28617750.html

https://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=128083

https://charter97.org/ru/news/2017/7/15/256421/

Советская белоруссия – мать лжи

Памятаеце артыкул “Анархия – мать…” ад саўбелкі? У ім на ўсе лады скланяюцца анархісты-тэрарысты-экстрэмісты, а таксама мая асоба, як нібыта падпальшчыка расейскай амбасады. (http://tinyurl.com/y8d2l3tj) Калі я апошні раз пісаў аб гэтым пасквілі то казаў вам, што ў гэтай гісторыі будзе працяг. І вось ён, абяцаны.

Напісаў на Саўбелку і асабіста Мукавозчыка (аўтара артыкулу) пазоў у суд з патрабаваннем абвяржэння ілжывых сведчанняў, якія ганбяць маю асабістую годнасць, і кампенсацыі маральнай шкоды. Паглядзім, як будуць выкручвацца, бо факты (і нават вырак суда, што мяне судзіў) – не на іх баку.

Канешне, у рэальную здольнасць дзяржавы абараніць мой гонар і годнасць я не веру. Як і ў то што мне выплацяць гэтую кампенсацыю. Як і ў незалежнасць судоў. Тым не менш я буду выкарыстоўваць любую магчымасць публічна сказаць аб тым, чым з’яўляюцца дзяржаўныя СМІ і СІстэма, якую яны абараняюць. Судовы працэс – адна з такіх магчымасцяў.

Дзякуй ПЦ “Вясна” за дапамогу ў складанні пазову!

https://spring96.org/be/news/87412

Питер: рассказ о недавних протестах в Беларуси

Напоминаю, в это воскресение в Питере пройдет лекция-презентация о недавних протестах в Беларуси и о роли в них анархистов. Встречаемся с 17:45 у Банного моста, где заканчивается улица Декабристов (goo.gl/maps/pnNZMKxYVbM2), а если будет прохладно, совсем рядом «Кубометр» на Мастерской улице — дойдём туда.

Приходите сами, приводите друзей! Напомним, на презентации можно будет купить книгу “Краски параллельного мира” (“Фарбы паралельнага свету”).

Прэзентацыі ў розных гарадах – аповед для palitviazni.info

Распавёў сайту палітвязні.інфо аб тым, як ідуць прэзентацыі кнігі “Фарбы паралельнага свету” у розных гарадах і аб цікавых выпадках, якія падчас іх здараліся.

“У той жа Тверы перад пачаткам выступу ў залу зайшоў журналіст мясцовага Рен-ТВ, хацеў здымаць сюжэт. Я, натуральна, яму забараніў сябе здымаць, той сышоў. Разам з ім “у салідарнасць” выйшаў прафесар мясцовага ВНУ, бо сказаў што ў нас тут “нелегальнае зборышча”, і мы заходнія грошы адпрацоўваем. Мы ўсе чакалі, што ён міліцыю на нас выкліча, але абыйшлося.”

https://palitviazni.info/naviny/2017/07/23286

Снова в Питер!

А я вновь еду в Питер, на этот раз – с рассказом о недавних протестах в Беларуси. 16 июля, 18.00 – место уточняется. Приглашаю всех товарищей регистрироваться по ссылке и приходить!

 

https://travatrava.timepad.ru/event/539058/