Помста Рэйндж Роверу / Revenge to Range Rover

[ENGLISH FOLLOWS]

Тут недаўна ў сеціве з’явіўся ролік і прэс-рэліз групы “Помста Марусі Нікіфаравай” (Украінская секцыя FAI – Federazione Anarchica Informale), дзе таварышы паляць дарагое аўто – Rang Rover Evoque, матывуючы гэта матывамі класавай помсты і тым, што ў той час, калі ў многіх жыхароў раёну няма гарачай вады, нехта выстаўляе сваю раскошу напаказ.

Я і сам лічу, што выстаўляць раскошу напаказ – амаральна. Гэтак і купляць аўтамабілі коштам у ЖЫЦЦЁВЫ заробак інжынера ці прыбіральшчыцы, гэта проста распісацца ў тым, што свае ўласныя панты для цябе каштуюць больш, чым сацыяльныя праблемы твайго грамадства і свету. Не кажучы ўжо пра тое што большасць уладальнікаў такіх аўтамабіляў гэта альбо буржуазія альбо высокапастаўленае чынавенства, альбо мэнэджэры вышйэшага звена. Не кажучы ўжо пра неэкалагічнасць аўтамабіляў luxury-катэгорыі. Таму ніякай бяды не бачу ў тым, што камусьці з такіх спаляць іхнюю дарагую цацку.

Але тут устае пытанне: дзе канчаецца “проста добры аўтамабіль” і пачынаецца буржуазная раскоша? І, што яшчэ больш актуальна, улічваючы што многія з нас самі маюць аўтамабілі – колькі максімум павінен каштаваць аўтамабіль, на якім не запалдо ездзіць анархісту? Пытанне зусім не адцягнутае, бо будзе вельмі непрыемна калі твой аўтамабіль па незнанке спаляць твае ж паплечнікі )))

Дзеля інтарэсу пагугліў. Б\у аўтамабілі Range Rover Evoque каштуюць 23-39 тысячы $ (сярэдняе – 31 тыс $). Новы, з канвеера – 49 тыс. $
Сыходзячы з напісанага на сайтах з вакансіямі, сярэдні заробак таго ж айцішніка (самы што ні на есць пралетар) ва Ўкраіне складае 700-1700 $ у месяц. Возьмем сярэдяе: 1200 $.

Атрымліваецца, што адкладваючы палову заробку (ва Ўкраіне з яе коштамі гэта зусім не праблема), сярэдні ўкраінскі айцішнік можа накапіць на такі аўтамабіль за 4 з невялікім гады. Альбо купіць у крэдыт ці ў растэрміноўку проста адразу – без усялякіх праблем.

Ці можа такі аўтамабіль лічыцца прадметам раскошы? На мой погляд, пытанне рытарычнае.

Так, канешне, пераважная большасць украінцаў атрымлівае не 1200$ заробку, а 231 $ (сярэдні заробак на студзень 2017). Але ж у такім разрывае заробкаў між працоўнымі (падкрэсліваю – ПРАЦОЎНЫМІ) вінаватыя не канкрэтна ўзяты айцішнік (ці высокакваліфікаваны будаўнік, ці аўтамеханік – яна таксама могуць за месяц атрымаць больш за 1000$), а рынак працы, які гатовы плаціць за адну працу больш, чым за другую.

Таму мне здаецца, што да пытання таго, што есць раскоша і чыю маёмасць паліць прымальна, трэба падыходзіць больш уважліва, калі мы не захочам настроіць супраць сябе высокакваліфікаваных працоўных, людзей з не-эксплуататарскіх колаў з добрым заробкам.

У той жа Ўкраіне, як і паўсюль, хапае розных Майбахаў і лімузінаў, кошт якіх завоблачны нават для супер-пупер айцішніка: ад 500 000$ і болей. Аўтамабілі (не абавязкова дарагія) есць і ў канкрэтных служкаў рэжыму, у наймальнікаў, што кідаюць працоўных на грошы… А паленне рандомных пазадарожнікаў проста з-за таго што яны выглядаюць больш прыстойна на фоне Фордаў Фокусаў і Фольсксвагенаў Гальфоў – так сабе ідэя.

Ну а што датычна таго, на якіх машынах можна ездзіць анархісту, то мне здаецца, для вырашэння гэтага пытання для сябе трэба адштурхоўвацца ад заробкаў у сваім рэгіёне. Калі ты жывеш у Лельчыцах і купіў там пазадарожнік коштам як 3 прыватныя дамы тваіх суседзяў – гэта адно. Купіць яго, жывучы ў Мінску (ці ў Маскве) – іншае. Ды і давайце будзем шчырымі: ноўтбукі, з якіх мы сядзім у інтэрнэціках, для большасці жыхароў паўднёва-ўсходняй Азіі, ці цэнтральнай Афрыкі – недасяжная мара. Але ж наўрад ці нехта з вас гатовы будзе іх спаліць у салідарнасць з працоўнымі Эфіопіі, якія на такі не заработаюць і за ўсе жыццё. Таму прапаную лічыць для анархіста (і любога сумленнага чалавека) планкай раскошы такі максімальны кошт, які ў тваім рэгіёне можа за аналагічную пакупку аддаць чалавек наёмнай працы.

Капіталізм стварае няроўнасць у тым ліку і паміж працоўнымі. Але калі гэтая няроўнасць будзе ўносіць разлад і нянавісць паміж імі, нічога добрага з гэтага не атрымаецца. Трэба памятаць, што для эксплуататараў і для капіталістычнай сістэмы ўсе мы: хто зарабляе 100$ і хто зарабляе 1000$ – не больш чым наёмныя рабы, у якіх адрозніваецца хіба што даўжыня ланцугу.

https://pramen.io/ru/2017/07/kiev-anarhisty-sogzhgli-avtomobil-range-rover-evoque

 

================

Revenge to Range Rover

Few time ago I spotted a video footage and a press-release of a group “Revenge of Marusia Nikiforova) (Ukraininan FAI fraction), where comrades burn an expensive car – Range Rover Evoque. Motivation proclaimed is class revenge and a fact, that, while may residents of Kiyv do not have ho water, someone shows off their luxury.

I also think that showing off the luxury is immoral. Buying cars, which cost as a life wage of engineer or a cleaner means demonstrating, that for you grandstanding is more important then social problems of your society and world. Needless to say that most of the owners of such a cars are bourgeois or high officials, of high managers. Needless to say that such a vehicles are highly harmful for environment. So I do not see a great problem if some of these cars will be burned.

But here another dilemma rising up. Where does the “plain good car” ends and bourgeois luxury starts? And, what is even more important, provided that many of us have cars by ourselves – how much the car an anarchist is allowed to use, should cost? The question is not speculative at all, because it’s gonna be a bit annoying if your car will be occasionally burned by your comrades )))

To be precise, i have googled the cost of this type of car. Range Rover Evoque which was in use, costs 23-39 thousand $. (average – 31 thousand). The new one – 49 thousand $.

Derived from what is written on a vacancies cites, average wage of, let’s say, IT specialist (who is also a proletarian) in Ukraine is averagely 700-1700 dollars. Average is, let’s say 1200.

Hence, if you save 1\2 of your wage (it is not very hard in Ukraine provided the costs are super law), average Ukrainian IT-specialist can save for such a car for a 4 years. Or take a credit for it without any problem.

So can such a car be considered a luxury? Apparently, this is a rhetorical question.

Of cause, majority of Ukrainians earn not 1200 but 231 $ (an average wage for January, 2017). But such a gap between the salaries of a workers (WORKERS – I make special emphasis on it) is not a guilt of a certain IT-specialist (or highly-qualified construction worker, or motor mechanic – they also may earn more then 1000 $ a month), but labor market, which is eager to pay for one job more then for another.

Therefore I assume that the question of what is luxury and who’s property may be burned, should be reviewed more attentively – of cause, if we do not want to make highly-qualified workers and people with high wages (but non-explotators) our enemies.

Also in Ukraine, as everywhere, there is a bunch of Maibach’s and limousines, which cost is exorbitant even for super-IT-specislists: from 500 000 $ and higher. Servants of the regime and employers, who fraud their employees, also have cars (not necessarily expensive). But burning random offroaders just because they look better than Ford Focus or Volkswagen Golf is no great thing.

Regarding on what car anarchist should and should not have: I think that for answering this question each of us should invoke from salaries in his region. If you live in Leltchitsy (a small town in a Belarusian province) and bought an offroader, which costs as 3 houses of your neighbors – it is a one thing. If you bought it, while living in Minsk – it’s another thing. And let’s be honest: laptops which we use everyday, are unreal dream for most of inhabitants of southeast Asia or Central Africa. And I do not think that anyone of you are ready to burn them in solidarity with workers of Ethiopia who are not going to get it even if worki all their life. I offer to consider to any anarchist (and every honest person) to make a border of a luxury a maximum cost, which in your region could be spend by a working person.

Capitalism makes inequality between workers as well. But if this inequality will contribute to conflict between us – it will not be fine. We should remember, that for exploitators and for the capitalist system we all: those who earn 100 $ and who earn 1000 $ are no more then hired slaves who differ, at best, with a length of a chain.

Киев: анархисты согжгли автомобиль Range Rover Evoque