Кім быў Шаміль Басаеў?

Мой артыкул да 11-годдзя са смерці аднаго з найвыбітнейшых чачэнскіх ваяроў – Шаміля Басаева. Ягоны лёс і ўся гісторыя расейска-чачэнскіх войнаў яшчэ раз даказвае, што самыя жорсткія і крывавыя тэрарысты – не барадачы ў камуфляжы з лясоў, а рэспектабельныя асобы ў дарагіх касцюмах, якія штодзень мільгаюць на экранах тэлебачання.

Інфарматызацыя і дэвальвацыя экспертнага меркавання

Калі яшчэ феномен пост-праўды быў мне невядомы, напісаў вось такую заметку.

Ў апошнія гады, у гады імклівай інфарматызацыі слова, а ў асаблівасці друкаванае слова неймаверна абясцэньваецца . Слоў стала занадта шмат – злепленыя з іх фразы, сцверджання, меркаванні і заявы, шматкроць памножаныя СМІ, бязмежна раздзьмулі інфармацыйную прастору. У Новы час, які папярэднічаў Індустрыяльнаму веку, я ўжо не кажу пра Сярэднявечча, слова, сказанае публічна, а ўжо тым больш надрукаванае, мела вагу. За яго прыходзілася несці адказнасць. За адно толькі захоўванне забароненых кніг маглі казніць, а забароненым ў многіх краінах, прынамсі ў Сярэдневечча, з’яўлялася ці не ўсё, што крытыкавала грамадскі лад і рэлігію. Валоданне ведамі, валоданне словам як зброяй – усё гэта была прывілеям нямногіх. Са з’яўленнем СМІ і ростам свабоды слова сітуацыя моцна змянілася. Павялічылася колькасць людзей, якія могуць беспакарана выказвацца публічна, а таксама павялічылася колькасць дазволеных для абмеркавання тэм. Ахоп грамадства сродкамі масавай інфармацыі стаў усеагульным і са з’яўленнем Інтэрнэту працэс інфарматызацыі грамадства стаў лавінападобным. Інтэрнэт, стаўшы танным і даступным, даў магчымасць выказацца большасці жыхароў планеты па любых пытаннях а таксама даў ім магчымасць знайсці любую інфармацыю, у тым ліку такую, за захоўванне якой гадоў 200 таму ва многіх выпадках вокамгненна б адсеклі галаву.

Што ж, свабода інфармацыі – безумоўны плюс для прагрэсу і развіцця грамадстав, але ва ўмовах залішняй колькасці інфармацыі, часта – вельмі нізкай якасці і далёка не факталагічнага характару, непазбежна адбываецца і зваротны працэс – дэвальвацыя слова, якое агучана ці напісана ў публічнай прасторы і развіццё крызісу даверу да ўсяго, што агучана ў СМІ і Інтэрнэце.

Большасць журналістаў не адчуваюць адказнасці за тое, што яны кажуць, і таму часта вярзуць з тэлеэкранаў рэдкую лухту. Большасць блогераў не адчуваюць ні малейшай адказнасці за тое, што пішуць у постах і каментах, таму і не задумваюцца што пісаць, а што – не, выказваючы меркаванні, вольныя ад аналізу і здаровага сэнсу. Вядома, інфармацыйная прастора на 90% запоўнена інфармацыяй забаўляльнага характару, якая не мае ніякага дачынення да палітыкі і грамадзянскай актыўнасці. Яна, як па ТВ, як і ў Інтэрнэце, запоўненая пладамі шоў-бізнэсу, кінематографам, спортам, камедыямі, серыяламі, эротыкай, містыкай, рэкламай. Але і ў сферы палітычнай інфармацыі абясцэньванне слова мае месца, больш за тое, менавіта ў ёй яно цягне за сабой найбольш негатыўныя наступствы. Рознагалосіца псеўдамеркаванняў, псеўдаацэнак, ні чым ні абгрунтаваных суджэнняў; сітуацыі, калі карыстачы сацсетак, не маючы нават базавага набору ведаў школьнага ўзроўню судзяць аб глабальных сусветных працэсах, шматлікая заказная пісаніна журналістаў: нахабная хлусня плюс тэндэнцыйна падабраныя факты: «Апазіцыя жыве за заходнія грошы!», «Праваабаронца Пупкін папаўся на педафіліі!»), а таксама дурная і крыклівая сенсацыёніка: «Масоны правяць мірам!», «Амерыканцы ўжываюць супраць Расіі кліматычную зброю!».

Усё гэта немыслімае нагрувашчванне інфармацыйнага смецця, якое валіцца адусюль прыносіць падвоены эфект: па-першае, чытач (глядач) развучваецца ўспрымаць веды аналітычнага кшталту, развучваецца засвойваць нешта больш складанае за прымітыўныя вобразы, немудрагелістыя ідэек і прымітыўных псеўдафакты. Аналітыка і сістэмны падыход падаюцца яму сумнымі і нецікавымі. Артыкулы, даўжэйшыя за некалькі тысяч знакаў ніхто не чытае, сюжэты без крыклівых анонсаў ніхто не хоча глядзець, будзь там хоць звышважная па сутнасці інфармацыя. Вокладка пачынае іграць больш важную ролю, чым змест. Слова падмяняецца вобразам, пры гэтым губляючы ў кошце – аб гэтым працэсе (змена аналітычнага, рацыянальнага мыслення вобразным, эмацыйным, пісаў у адной з сваіх прац А. Бонано). Яшчэ адно наступства дадзенага працэсу – знакамітыя «Не читал, многабукав», «ЛОЛ», «Я тя лю», «Прив» і таму падобнае, адсюль смайлікі замест словаў і размовы мікрафразамі ў твітэры. І справа не толькі ў тым што не ўсе ўмеюць хутка друкаваць, а ў тым, што людзям проста лянота выражаць і апісваць свае думкі, эмоцыі (ды многія і не ўмеюць гэтага). Спрашчаецца мысленне, спрашчаюцца словы і фразы. Эмоцыі схематызуюцца, заганяюцца ў шаблоны.

Па-другое, стракатая інфармацыйная сельва робіцца непераадольнай перашкодай для тых, хто не умее ці не паспявае дабрацца скрозь зараслі слоў, вобразаў і пунктаў гледжання да чагосьці, што падобна на праўду. У палітычнай сферы цяжкасць выбару пазіцыі праступае найбольш выразна. Па кожнаму пытанню існуе агромністы спектр меркаванняў, з якіх большасць – у духу апісаных вышэй. Аўтарытэтных крыніц няма, стварыць бачнасць «аўтарытэтнасці» і «дасведчанасці» можа любы прайдзісвет, дэмагогія квітнее, хлусня і праўда мяшаюцца з дурнасцю і апломбам недалёкіх і прымітыўных інтэрнэт-трыбунаў, і павярхоўных журналістаў. Як вынік, у вялізнай колькасці людзей, прынамсі інтэрнэт-юзераў месца палітычных поглядаў займае сухі цынізм «Фамы Няверуючага», звычка смяяцца над усім і усімі, «тролінг», нявер’е ў любыя праявы высокіх ідэалаў і памкненняў, пагарда да любой сацыяльнай актыўнасці. Не, гэта не пратэстны настрой са скептыцызмам да палітыканаў – гэта ваяўнічая індыфірэнтнасць пад маскай «я-ўсё-разумею-але-мне-гэта-нафіг-не-трэба». Не менш распаўсюджаная і іншая крайнасць – поўная адсутнасць палітычных поглядаў, якая ўтварылася ад кашы ў галаве. Ад такіх людзей часта можна пачуць: «А хто яго знае як яно на самой справе?», «Я ўжо нікому не веру, ні тым ні гэтым», і таму падобнае. Гэта – тыповы вынік лішку інфармацыі для чалавека, які заблытаўся ва ўзаемавыключных сцверджаннях, хлусні і сенсацыях.

Гэтак дэвальвуецца слова, і пераканаць чалавека ў чымсьці робіцца ўсё складаней – не ад павышэння крытычнасці ягонага ўспрымання, а ад распаўсюджвання цынізму і пафігізму да ўсяго, што не датычна яго тут і зараз. Словаў робіцца ўсё болей, а прабіцца ім да розумаў і сэрцаў людзей робіцца ўсё цяжэй. Любыя палітычныя ідэі жорстка прайграюць забаўляльнай індустрыі і шоў-бізнэсу ў канкурэнцыі за чалавечую ўвагу, асабліва гэта датычна рэвалюцыйных, вызвольных ідэй, якія заўсёды апіраліся на высокую мараль і этычны пафас.

Трэба нам змагаццам з гэтымі з’явамі ў спробах вярнуць каштоўнасць Слова, альбо перастроіць свае ідэі на новы лад, выражаючы іх больш вобразамі і эмоцыямі, чым фактамі і довадамі? Будзе такая перастройка шагам у нагу з часам але шагам да бездані дэградацыі ў нагу з вар’яцкім грамадствам спажывання? Гэтыя пытанні пакуль для мяне застаюцца адкрытымі.

2013

Вось як бывае, аднак

А вы кажаце “дазвол Мінгарвыканкама”…

“5 кастрычніка 1991 г. маладая гвардыя атрымала загад: заняць штурмам сядзібу КГБ у Грозным. Гэта была апошняя інстытуцыя ў рэспубліцы, якая падпарадкоўвалася Маскве. Быў выпрацаваны дакладны плян. У ім адчувалася рука Шаміля, які пазьней праявіў сябе як бліскучы стратэг. На той момант у аддзеле ўжо засталося толькі 50 чалавек, зь якіх 34 мелі зброю.

Сядзібу КГБ занялі без адзінага стрэлу. Моладзь пашла на штурм, маючы 4 архаічныя аўтаматы ППШ, 2 аўтаматы Дзегцярова ДП з дыскавым магазінам, некалькі карабінаў і пісталетаў, вучэбны АКМ, дубальтоўкі і 50 гранат. Адзін з ППШ ня меў ударніка, а хлопцу, якому дасталася гэтая бракаваная зброя, нават нічога не сказалі пра дэфэкт. Ён доўга потым папікаў за гэта Шаміля.

Без ахвяраў, аднак, не абышлося. Штурм ужо быў пасьпяхова закончаны, і пераможцы адчулі смак першага посьпеху, калі са штаба кангрэса прыбеглі на дапамогу некалькі сотняў разгарачаных людзей. У тузаніне быў выпадкова застрэлены адзін з афіцэраў КГБ, палкоўнік.
У збраёўне гвардзейцы знайшлі 12 аўтаматаў Калашнікава і скрынкі з патронамі і гранатамі. Яны ўважліва абшукалі сутарэньні і знайшлі там там яшчэ адзін склад. Чатыры гадзіны білі ломам жалезныя дзьверы, пакуль яны не расчыніліся. Унутры было цэлае багацьце: 100 аўтаматаў і чатыры снайпэрскія вінтоўкі СВД. Зброю раздалі рэкрутам.

Гвардзейцы занялі ў будынку абарончыя пазыцыі.

Шамілю, аднак, нешта не давала спакою… На працягу трох тыдняў ён шарыў па ўсім будынку ў пошуках яшчэ аднаго склада зброі. Ён ведаў, што склад недзе павінен быў быць, але ўсё ня мог знайсьці яго. Урэшце ён зрабіў абмер сьценаў. Абмер паказаў, дзе павінна было знаходзіцца схаванае памяшканьне. Прадчуваньні аказаліся слушнымі.Шукальнікі скарбу натрапілі на вялікі вайсковы склад, які быў замураваны на выпадак вялікай вайны. У гэтай пячоры Алі Бабы было схаванае поўнае забесьпячэньне, зброя і амуніцыя для 600 чалавек. “Там было ўсяго – прыгадвае з бляскам у вачах Басаеў. – Вялікае багацьце для нашай рэспублікі. Там было 5 тысячаў гранат, 600 тысячаў патронаў, 524 аўтаматы Калашнікава, 76 кулямётаў, 9 супрацьтанкавых базук, 20 падствольных гранатамётаў, 50 бінокляў, 50 прыбораў начнога бачаньня, 50 шлемаў з прыборамі начнога бачаньня, вялікая колькасьць мэдыкамэнтаў, палявыя кухні, намёты, матрасы, коўдры, мундзіры на 600 чалавек. Гэтым мы ўзброілі чачэнскую гвардыю”.

Міраслаў Кулеба. Імперыя на каленях.

Лепшы антырэпрэсіўны артыкул, які я чытаў за апошні час. Раю ўсім.

 

У Скідзелі мясцовыя ідэёлагі на 3 ліпеня павесілі білборд са Сталіным. Дзеля перастраховачкі дадалі полацкія фрэскі і Пагоню. Эх, з якой радасцю я б на машыне часу адправіў бы гэтых людзей у годзік эдак 1938-ы.

 
 

Як беларускія сілавікі асэнсавалі досвед Майдана? Чаму фокус увагі рэпрэсіўных структур зрушыўся з партый і грамадсіх рухаў на нефармальныя групоўкі? Што будзе далей з фігурантамі “справы патрыётаў”? Мой аналіз у артыкуле “Стратэгія перадухілення Майдана” у Новым Часе.
 

Сёння аблазіў усю цантральную кнігарню і не знайшоў аніводнай кнігі Крапоткіна. Старажытныя прароцтвы пачынаюць збывацца?

Паўночнаірландскі канфлікт 1969-1998

Урэшце скончыў і прапаную на ваш суд вялізарную працу для Цэнтра вывучэння паўстанцкіх рухаў (Кіеў).

Даследванне на тэму Паўночнаірлагдскага канфлікту было напісана мной яшчэ ў мінулым годзе на ангельскай мове. Па просьбе таварышаў з ЦВПР зрабіў пераклад на расейскую. У даследаванні разгледжаны мадэлі канфлікту, яго карані і галоўныя рысы. Прадстаўлены таймлайн – спіс асноўных здарэнняў падчас гэтай неабвешчанай грамадзянскай вайны. Таксама абгрунтоўваецца гіпотэза аб тым, што канфлікт можна ўзнавіцца ў любы момант. Спадзяюся, вам падабаецца, тым больш што дызайнерская апрацоўка даследавання выглядае вельмі прыемна.

https://issuu.com/alexandrkorenkov/docs/____________________________________00b65efa8d55df

Вучыце, згадзіцца, калі апазіцыя прыйдзе да ўлады )

 

Дзе набыць “Фарбы”?

[ПО-РУССКИ НИЖЕ]

Дзе можна набыць “Фарбы паралельнага свету”?

Сябры, мая кніга “Фарбы паралельнага свету”, пра жыццё ў беларускай турме і аналіз механізмаў карнай сістэмы, зараз есць маецца ў продажу ў трох гарадах.

Мінск:
– Кнігарня “Логвінаў”. Праспект Незалежнасці, 37а
– Сядзіба БНФ. Вуліца Чарнышэўскага, 3.

Кіеў:
– Цэнтр візуальнай культуры VCRC (вул. Глубочыцкая, 44, 2 паверх). Дарэчы, там якраз зараз адбываецца тэматычная выстава “Месцы несвабоды”. Купіць кнігу там можна з 14.00 да 20.00 кожны дзень акрамя панядзелка.

Масква:
– Маскоўская адкрытая бібліятэка https://vk.com/mob_lib (трэба пісаць у прыват)

Паўсюль кошт прыкладна аднолькавы: 3-4 еўра ў пераводзе на нацыянальныя валюты.

Рэпост вітаецца!

____________

Где можно купить “Краски параллельного мира”?

Друзья, моя книга “Краски параллельного мира” про жизнь в беларуской тюрьме и анализ механизмов карательной системы, теперь есть в продаже в трёх городах.

Минск:
– Книжный магазин “Логвінаў”. Проспект Независиомсти, 37а
– Офис партии БНФ. Ул. Чернышевского, 3

Киев:
– Центр визуальной культуры VCRC. Кстати, там как раз сейчас проходит тематическая выставка “Места несвободы”. Купить книгу там можно с 14.00 до 20.00 каждый день кроме понедельника.

Москва:
– Московская открытая библиотека https://vk.com/mob_lib (нужно писать в личку)

Везде стоимость примерно одинаковая: 3-4 евро в переводе на национальные валюты.

Репост приветствуется!