Ха-ха, БТ спалілася на хлусні ў прамым эфіры. “Гадзіну назад самалёт даставіў гуманіатрны груз з Кітаю ў суправаджэнні кітайскіх спецыялістаў”. Аказалася, што не гадзіну назад, і не гуманітарны груз, і не з Кітаю і спецыялістаў там не было.

А пасля гэтыя ж самыя людзі ў сваіх тэлеперадачах, якія ніхто не глядзіць, будуць пырскаць сліной на тэлеграм-каналы.

 

 

Выдатнае антыімперыялістычнае відэа на две хвіліны

Коратка аб тым, як мы ўзнаўляем імперскі дыскурс, самі таго не заўважаючы.

Народны Рэпарцёр – аб нараджаючымся валанцёрскім руху у Беларусі.

Так трымаць!

Колькі людзей загіне ад каронавірусу?

Даследванне аб прагнозных паказчыках развіцця каронавіруснай эпідэміі у Беларусі. Чувакі з East Center пабудавалі матэматычную мадэль. Згодна з ей у Беларусі ад эпідэміі да канца года памрэ ад 16 да 32 тысяч чалавек.

Калі дзяржава прама зараз увядзе татальныя каранцінныя меры: 1,6 тысяч.

Здаецца гэта меней, чым у Італіі (там 16 тысяч памерла за месяц), але калі падумаеш, што ўгэты лік можаш увайсці ты ці твае блізкія, робіцца троху няўтульна.

 

Кожны заняты сваёй справай

У Беларусі людзі ўжо паміраюць ад каронавіруса. Афіцыйна загінулых 6 чалавек. Неафіцыйна ўжо некалькі дзясяткаў.

Зараз бы дзяржаве, якая нібыта якраз і існуе дзеля таго каб бараніць людзей у экстраных выпадках (менавіта пад гэтай нагодай яна смокча з нас грошы і патрабуе падпарадкавання), мабілізавацца і зрабіць усё, каб абараніць насельніцтва.

Хрэна з два. У маразматыкаў ва ўладзе прачнуўся начальственна-кантралюючы зуд.

Стары халуй Давыдзька вырашыў паказаць сваю незамяняльнасць і хоча навязаць яшчэ больш жорсткія папраўкі ў закон аб СМІ. Магчыма, зараз СМІ будуць лічыць усіх, у каго болей за 500 падпісчыкаў і ўвядуць крымінальнае пакаранне за «фэйкі». Ну а мы памятаем што ў слоўніку прапагандонаў «фэйк» гэта любая інфармацыя на якую не даў санкцыю іхні пахан.
Відавочна, што гэта помста за тое што незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы выконваюць функцыю інфармавання грамадства у тысячу раз лепей за афіцыйных дармаедаў з БТ.

МУС вырашыла таксама не адставаць і выкаціла райне карысную і неабходную грамадству менавіта зараз ініцыятыву: пазбаўляць грамадзянства за тэрарызм і экстрэмізм. Гаворка ідзе пра натуралізаваных грамадзян, г.зн. тых хто стаў грамадзянінам Беларусі, быўшы асобай без грамадзянства ці грамадзянамі іншых дзяржаваў. Але гэта пакуль.

У Гомелі чалавека паспрабавалі асудзіць за распаўсюд відэа NEXTA «Лукашэнка, крымінальныя матэрыялы». Аднак замест гэтага асудзілі за іншы ролік – там дзе Лукашэнка выказваецца пра Гітлера. Дарэчы на судзе хлопец пакаяўся і прызнаў віну, але яму гэта не дапамагло – упаялі штраф.

Пакуль дзяржава занятая кантролем і арганізаваным гвалтам (адзінае што яна можа як след рабіць), усе функцыі падтрымкі насельніцтва. Арганізацыі і мабілізацыі грамадства, абароны самых безабаронных узяла на сябе грамадзянская супольнасць.

Валанцёры закупаюць і раздаюць маскі дзесяткамі тысяч, збіраюць грошы ў дапамогу медыкам, дапамагаюць бяздомным і пажылым, праводзяць інфармацыйную працу з насельніцтвам, шыюць маскі, арганізуюць бясплатны транспарт і пражыванне для медыкаў і многае-многае іншае. Маштабы гэтага ўражваюць сёння і з кожным днём растуць. На інтэрактыўнай мапе дапамогі ўжо 18 кропак валанцёрскай падтрымкі.

І гэта далёка не ўсе.

Гэта тое што мусіць рабіць дзяржава, і што яна абсалютна ня робіць. Ва ўмовах цяжкай экстрэмальнай сітуацыі яна толькі замінае, шкодзіць і гадзіць.

На кой хрен гэтая дзяржава тады ўвогуле патрэбная? Што яна можа такога, чаму не можам мы самі? Вось пабачыце, гэтымі пытаннямі хутка пачнуць задавацца ўсё болей людзей.

Цікавы артыкул

Пішуць аб г.зв. “пірамідзе гвалту”, напісаная з пра-феміністычных пазіцый. Даволі даступна тлумачыцца, чаму г.зн. “піраміда гвалту” (канцэпцыя, з якой выцякае. што, нібыта, сэксісцкія жарты і генацыд гэта з’явы аднаго парадку і адно адкрывае шлях другому) – мякка кажучы, рэч недаказаная і сумнеўная.

Падымаюцца ў артыкуле і іншыя пытанні: колькасць рэальных ахвяраў хатняга гвалту, гвалт у ЛГБТ-семьях і гэтак далей.

http://freeresearcher.net/2019/11/20/ourmisbeliefs/

Як натрэніраваць волю?

#radixbel

Ну што, засумавалі па маім спартовым відосам :)? Адкрыю вам сакрэт: з дапамогай практыкаванняў можна натрэніраваць не толькі мышцы, але і сілу волі. Было б жаданне! Якім чынам: расказваю ў 8-хвілінным відэа. І калі жаданне зрабіць сябе мацнейшым у вас ёсць, то відэа дакладна будзе вам карысным.

Так много было призывов СПАСАЙТЕ БИЗНЕС!!! в последнее время

 Мы все в одной лодке и всё такое. А вот и очередной доказательство того, что лодки-то у всех разные.
 
ОлимпМедиа — компания, которая размещает рекламу в метро. Она монополист — то есть, на размещение имеют право только они. Пишет товарищ:
 
“Мы (Моладзевы Блок) начали сбор денег на листовки, в которых доступно и понятно изложено, как пожилым не заболеть коронавирусом. Я позвонил насчет рекламы в вагонах: есть листовки, давайте размещать их в метро, спасать пожилых, умирают в основном бабушки и дедушки.
 
Они мне: старики перестанут ездить в метро и смотреть нашу рекламу, лол. Руководство на такое не пойдёт. Ищите другие площадки. Но вы молодцы, конечно, что этим занимаетесь”.
 
Итак, в то время как один бизнес делает бесплатное такси для медиков и предоставляет им бесплатное жильё для отдыха, другому прибыли важней человеческих жизней. Видимо, эта эпидемия оставит нам не только “белый”, но и черный список бизнесменов.
 
Просьба распространить инфу. Страна должна знать своих героев.

Мусара чудзяць

Калі хутка канец квартала а напісаць у справаздачу кіраўніцтву няма што, у ход ідуць вось такія метады “аператыўнай дзейнасці2. Мусара ствараюць мае фэйкі і пішуць пад імі розную херню ў чатах. Проста крэатыўшчыкі ад Бога. Можна было б смяяцца але потым разумееш што гэтым займаюцца маёры і падпалкоўнікі з вышэйшай адукацыяй, якія атрымоўваюць заробак з нашых з вамі падаткаў.
Можаце яшчэ ў мяне пад дзвярыма накакаць, таксама будзе барацьба з экстрэмізмам.
 
На ўсялякі выпадак, будзьце ўважлівыя. Мой кантакт у тэлеграме @Mikola_D (мікола ніжняе падкрэсліванне, Д), усё астатняе фэйкі).

Цифровая слежка под предлогом эпидемии

В России, а в частности, в Москве, пользуясь эпидемией, под шумок навязывают технологии цифрового контроля: личные QR-коды и обязательная установка программы слежки на смартфон, которая получает доступ ко ВСЕМ данным на устройстве (переписки, перемещения, контакты и т.п.) Думаю, излишне говорить, что эта система никуда не денется и после пандемии.

Сознательные граждане уже начали шевелиться чтобы как-то это пресечь.

Тот момент, когда ты радуешься, что живеьш в бедной стране. У Лукашенко на такое денег точно не будет.