У Беларусі людзі ўжо паміраюць ад каронавіруса. Афіцыйна загінулых 6 чалавек. Неафіцыйна ўжо некалькі дзясяткаў.
Зараз бы дзяржаве, якая нібыта якраз і існуе дзеля таго каб бараніць людзей у экстраных выпадках (менавіта пад гэтай нагодай яна смокча з нас грошы і патрабуе падпарадкавання), мабілізавацца і зрабіць усё, каб абараніць насельніцтва.
Хрэна з два. У маразматыкаў ва ўладзе прачнуўся начальственна-кантралюючы зуд.
Стары халуй Давыдзька вырашыў паказаць сваю незамяняльнасць і хоча навязаць яшчэ больш жорсткія папраўкі ў закон аб СМІ. Магчыма, зараз СМІ будуць лічыць усіх, у каго болей за 500 падпісчыкаў і ўвядуць крымінальнае пакаранне за «фэйкі». Ну а мы памятаем што ў слоўніку прапагандонаў «фэйк» гэта любая інфармацыя на якую не даў санкцыю іхні пахан.
Відавочна, што гэта помста за тое што незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы выконваюць функцыю інфармавання грамадства у тысячу раз лепей за афіцыйных дармаедаў з БТ.
МУС вырашыла таксама не адставаць і выкаціла райне карысную і неабходную грамадству менавіта зараз ініцыятыву: пазбаўляць грамадзянства за тэрарызм і экстрэмізм. Гаворка ідзе пра натуралізаваных грамадзян, г.зн. тых хто стаў грамадзянінам Беларусі, быўшы асобай без грамадзянства ці грамадзянамі іншых дзяржаваў. Але гэта пакуль.
У Гомелі чалавека паспрабавалі асудзіць за распаўсюд відэа NEXTA «Лукашэнка, крымінальныя матэрыялы». Аднак замест гэтага асудзілі за іншы ролік – там дзе Лукашэнка выказваецца пра Гітлера. Дарэчы на судзе хлопец пакаяўся і прызнаў віну, але яму гэта не дапамагло – упаялі штраф.
Пакуль дзяржава занятая кантролем і арганізаваным гвалтам (адзінае што яна можа як след рабіць), усе функцыі падтрымкі насельніцтва. Арганізацыі і мабілізацыі грамадства, абароны самых безабаронных узяла на сябе грамадзянская супольнасць.
Валанцёры закупаюць і раздаюць маскі дзесяткамі тысяч, збіраюць грошы ў дапамогу медыкам, дапамагаюць бяздомным і пажылым, праводзяць інфармацыйную працу з насельніцтвам, шыюць маскі, арганізуюць бясплатны транспарт і пражыванне для медыкаў і многае-многае іншае. Маштабы гэтага ўражваюць сёння і з кожным днём растуць. На інтэрактыўнай мапе дапамогі ўжо 18 кропак валанцёрскай падтрымкі.
І гэта далёка не ўсе.
Гэта тое што мусіць рабіць дзяржава, і што яна абсалютна ня робіць. Ва ўмовах цяжкай экстрэмальнай сітуацыі яна толькі замінае, шкодзіць і гадзіць.
На кой хрен гэтая дзяржава тады ўвогуле патрэбная? Што яна можа такога, чаму не можам мы самі? Вось пабачыце, гэтымі пытаннямі хутка пачнуць задавацца ўсё болей людзей.