Смеласць заўседы перамагае

Пасля вялізарнага перарыву атрымаў ліст ад Міхаіла Жамчужнага.
 
Міхаіл выкаціў ужо больш за 270 сутак ШІЗА. Больш за год знаходзіцца ў адзіночцы. Аднак штодзень па 2 гадзіны займаецца спортам. Піша, што падцягваецца 10 разоў (гэта ў 63 гады, заўважу). Чытае Новы Час.
 
Не без гонару пералічвае свае дасягненні: крымінальнікі пагналі “сматрашчага” зоны, быў зняты з пасады начальніка атрада, у якім месціцца Міхаіл, а начальнік калоніі Лапатін “сышоў на пенсію” (таксама наўрацці сам). Усё гэта стала магчыма дзякуючы нязломнасці Міхаіла, ягоным адмовам падпарадокўвацца несправядлівым правілам, упартасці, смеласці… Ён там адзін супраць усіх, супраць цэлай сістэмы. Напішыце яму. Падтрымайце лістом, скаргай, званком у ПК-9, рэпостам, на худы канец.


Пракаментаваў для “Палітвязні” апошнюю інфармацыю па Міхаілу Жамчужнаму.

Начальніка ПК-9 у Горках, Лапаціна, знялі з пасады: верагодна дзякуючы скаргам і зваротам Жамчужнага. Гэта яшчэ адно пацверджанне што барацьбу: ад пратэсту да асвятлення ў СМІ, не варта кідаць нават калі здаецца што плёну няма.

Паразмаўляў з вызваленым Аланам Смітам. Пакуль што коратка але, спадзяюся, потым будзе падрабязна.

 

Ізноў пра Фарбы

[ENGLISH FOLLOWS]

Новым падпісчыкам (і старым, калі хто не чуў): кніга “Фарбы паралельнага свету” – 16 апавяданняў, дзе апісваецца і аналізуецца турэмная рэчаіснасць, зараз даступная анлайн. Заходзьце, пампуйце, і чытайце на здароў’е!

А хто хоча папяровы варыянт – яго можна купіць ў кнігарні “Логвінаў” і сядзібе БНФ! Гэтым вы падтрымаеце мяне і мае далейшыя актыўнасці.

________________

Dear friends, I remind you that my book “The Colours of the Parallel World” – 16 essays with description and analysis of prison system, is available online. You can read it and support me if you like it 😉

Калі мент можа быць тэатралам, чаму ён не можа ўладарыць над прасторай і часам? Сёння судзілі Зміцерам Галко – і хутка, думаю, суд пацвердзіць што адзін і той жа ўчастковы можа быць на Бурдзейнага і на Мележа адначасова.

Чытаю лісты, ад палітвязняў і проста сябраў, што за кратамі: у Беларусі адкрываюцца новыя зоны. ПК-10 (Наваполацк), якую былі ў 2013 годзе перарабілі пад ЛПП (Лячэбна-працоўны прафілакторый) ізноў перарабілі ў калонію і назвалі ПК-1.

Канешне, калі пачкамі саджаць моладзь за канапляны пыл у кішэні, то трэба ж некуды іх дзяваць.

Аналізую прысуд. Коратка па высновах: грамадзянскай супольнасці і ўсім хто думае што ён супраць улады трэба вучыцца дзейнічаць у новых умовах

Выдатныя і жыццёвыя малюнкі ад Алана Сміта з ПК №3.
______________
Drawings from Alan Smith – British citizen in Belarusian prison.
 

Справа Манько

Вось вам чарговы палітвязнеўскі кейс у беларускім стылі.
 
1. Чалавек займаецца прадпрымальніцтвам (стварыў таварыства), яшчэ ў 2016 годзе заняўся крыптавалютамі, нават выпусціў сваю (!)
2. Пачаў здымаць смелыя відэаролікі з жорсткай крытыкай мясцовых чыноўнікаў і ў асаблівасці мусароў. Некаторыя – па 30-40 тыс. праглядаў.
3. РАПТОЎНА аказаваецца што ён арганізатар фінансавай піраміды. Крымінальная справа, змяшчэнне ў СІЗА.
4. Чалавек галадае ў СІЗА ўжо 18 дзён, дазнаемся мы аб гэтым толькі ўчора.
 
Вось так бывае, праўда? Мне аднаму падаецца што трэба пашыраць крытэры таго, хто есць палітвязень? Бо з сённяшнімі беларускія ўлады навучыліся выдатна спраўляцца.
 
 

Алан Сміт аб’явіў галадоўку/ Alan Smith is on hunger strike

Брытанец Алан Сміт аб’явіў галадоўку у ПК-3. Найбольш верагодная прычына – сістэматычныя парушэнні ягоных правоў (пазбаўленне перапіскі, перадач, медычнай дапамогі)
________
British citizen Alan Smith is on hunger strike in a Belarusian prison in Vitebsk. The most likely reason is systematic abuses of his rights in this penal colony – depriving of correspondence, food parcels, and medical aid.

http://novychas.by/hramadstva/alan-smit-ab-javiu-haladouku