Карацей, сябры. У мяне з’явіўся план. ПЛАН! Як выратаваць нашу краіну і кожнага з нас у прыватнасці. І каб усе было добра. Усім. Адразу. Я прапаную усім маім чытачам заняцца рэалізацыяй гэтага плану, і аб’яўляю набор людзей. Пачнем па пунктах:
1. Збіраем каманду навукоўцаў і спецыялістаў. Фізікаў рознага профілю і інжынераў, матэматыкаў.
2. Падцягваем таксама бізнесменаў – нам спатрэбіцца шмат грошай.
3. З дапамогай акумуляванага інтэлктуальнага рэсурсу і капіталу будуем тэлепорт. Ну то бок вы ж ведаеце што недаўна вучоныя навучыліся тэлепартаваць асобныя фатоны, напрыклад. А значыцца можна і з фізічнымі аб’ектамі гэтаксама. Трэба проста нармальна папрацаваць над гэтым.
4. Вылічваем (пакуль не вырашыў як, гэта задача таксама для інжынераў) 26 адсоткаў людзей, якія лічуць, што “уся ўлада ў руках Лукашэнкі – на дабро краіне.”
5. Збіраем іх у адным месцы. Напрыклад, ўчыніўшы бясплатную раздачу гарэлкі. Альбо канцэрт Петрасяна ці Стаса Міхайлава (бясплатны канешне).
6. З дапамогай тэлепорта адпраўляем гэтыя 26% на Месяц. Не атрымаецца на Месяц – можна проста ў адкрыты космас.
7. Ура! Свабода!
Ну што, хто са мной?