Entries from January 2018 ↓

Валадарка пераязджае

На старой турэманай лякарні (тая што была ў ПК-1, дзе зараз новыя дамы на Кальварыйскай) смяротнасць была немаверная. Старыя зэкі казалі, што аўтамабілі, што забіралі трупы, пад’язджалі туды літаральна штодзень. Нічога дзіўнага, за здароў’е зэкаў асабліва ніхто не парыцца – ні большасць турэмных лекараў, ні тым больш адміністрацыя, ані, па праўдзе, большасць саміх зэкаў.

Чуткі ж пра новую РБ (республіканскую больніцу) ходзяць стабільна яшчэ з года 2010-га. Але так як уся структура Дэпартаменту выканання пакаранняў наскрозь прагніўшая, то нічога дзіўнага, што ступень гатоўнасці за амаль 8 год – усяго 75% (а новага СІЗА ўвогуле 12%). “Господам офіцерам” таксама хочацца смачна есці і ездзіць на дарагіх аўтамабілях і нават Лука з гэтым нічога не можа зрабіць.

З усяго гэтага аповеду МУС мне найбольш цікава, па якіх нормах будуецца турма. Калі па беларускіх КВКшных то гэта будзе чарговае Жодзіна з 2,5 кв.м. на чалавека, закалочанымі вокнамі, азвярэлымі калгаснікамі ў якасці кантралёраў і гнілой капустай у баландзе. Але паколькі еўрапейскія нормы ў нас у заканадаўстве не замацаваныя, то, відаць, так яно і будзе. У новага пакалення зэкаў жа цалкам адсутнічае традыцыі і жаданне змагацца за свае правы, таму паляпшэнняў умоваў утрымання чакаць няма чаго. Гледзячы па ўсім, далей будзе толькі горш.

https://news.tut.by/society/575360.html

The Colours of the Parallel World in Haifa, Israel

[ПА-БЕЛАРУСКУ НІЖЭЙ]
The Colours of the Parallel World in Haifa, Israel
11 people have came to listen about anarhcist movement and prison system in Belarus.
Thanks to dear comrades Елена Пасынкова and Ghassan Abu !
_________________
Фарбы паралельнага свету ў Хайфе.
На прэезантацыі, якая была прысвечаная пераважна анархісцкаму руху і турэмнай сістэме ў Беларусі – 11 чалавек.

Вялікі дзякуй паплечнікам, дзякуючы якім івэнт стаў магчымы!

Братва уже не та

1. Фоткаешься в соцсетях со своей крутой тачилой изрисованной как в Форсаже
2. Едешь на этой тачиле гасить коммерса, у которого сам же раньше работал водителем
3. У коммерса хата на сигнализации
4. ???
5. Profit! (лежишь в больничке простреленный)

Ограбление века по-пински. Реал за такое можно премию Дарвина выдавать. Хотя в зонах таких горе-разбойников процентов 90.

https://news.tut.by/society/575675.html

Чалавек трымаў анты-урадавую групу ўкантакце, а потым шчыра здзіўляецца, што да яго прыйшлі мусара

Вынікі з гэтай гісторыі можна зрабіць наступныя:
1. “Пошук наркотыкаў” усе часцей будзе рабіцца легітымацыяй рэпрэсіўных дзеянняў там, дзе іншыя апраўданні не канаюць. Мы ўжо бачылі як пад нагодай “пошуку наркатычных рэчываў” накрывалі панк-канцэрты, дзе, па меркаванні ГУБАЗу, могуць быць анархісты, альбо гей-вечарыны. Зараз вось праз гэта вырашылі націснуць на адміністратара пратэстнай групы ВК. А што, нагода высакародная, можна апраўдаць што заўгодна.
2. Калі ты адмініш супрацьурадавыя суполкі ВК (ды і ў любых сацсетках) – юзай Tor ці VPN на худы канец. А то займацца такой справай у Беларусі а потым чакаць, што цябе абмінуць увагай спецслужбы – вяршыня наіўнасці.
 

Here is the Holy Land. Haifa is awesome, despite the rain 🙂 On a street you can hear the confusing mix of Hebrew, Arabic, Russian and English.
___

А вось я і на Святой Зямлі. У Хайфе – афігенна, нягледзячы на дождж 🙂 На вуліцы чуеш дзіўны мікс з іўрыта, арабскай, расейскай і ангельскай.

МУС хоча заканадаўча забараніць ужыванне гвалту супраць дзяцей

#нешта_у_лесе_здохла

 

http://novychas.by/hramadstva/nelha-bic-dzjacej-pa-azadku-mus-hocza-zabaranic-v

Беларускія мусара, аказваецца, спрабуюць касплэіць Еўропу не толькі ў АМАПаўскага абмудзіравання

Сама ідэя, канешне, добрая, але мяне цярзаюць смутныя сумневы, што ў нашых умовах пафігізма і бюракратычнага маразма прагрэсіўная ініцыятыва як заўжды скаціцца ў лайно. Дзяцей “пятай калоны” будуць забіраць у дзіцячы дом пасля скаргі суседа на гучную музыку за сцяной, а алкашы як лупцавалі сваіх дзяцей, так і працягнуць гэта рабіць (участковы проста не дойдзе да іх, альбо будуць біць так што слядоў не застанецца).

Я веру ў spillover effect. Калі сістэма – заганная ў сваей сутнасці, то асобныя добрыя расткі ў ей непазбежна загінуць альбо ператворацца ў карыкатуру і “очковтирательство”.

п.с. яшчэ тут можна паразважаць аб тым як можа спыніць гвалт структура, дзе гвалт узведзены ў прынцып (у адносінах начальнік-падначалены, супрацоўнік – грамадзяне і г.д.), і за яго ніхто ніколі не нясе адказнасць. Але гэта асобная тэма

Чарговы год запар расказываю СМІ, як праходзіць святкаванне Новага Году за кратамі. Коратка: людзі стараюцца зрабіць усё гэтаксама, як зрабілі б дома.

 

https://novychas.by/hramadstva/tearetyczna-mahczyma-u-kamery-navat-pastavic-brah

Начни утро с хороших новостей

“Смерть России!” – один из лозунгов иранских протестующих.

http://www.bbc.com/russian/features-42542346