МУС хоча заканадаўча забараніць ужыванне гвалту супраць дзяцей

#нешта_у_лесе_здохла

 

http://novychas.by/hramadstva/nelha-bic-dzjacej-pa-azadku-mus-hocza-zabaranic-v

Беларускія мусара, аказваецца, спрабуюць касплэіць Еўропу не толькі ў АМАПаўскага абмудзіравання

Сама ідэя, канешне, добрая, але мяне цярзаюць смутныя сумневы, што ў нашых умовах пафігізма і бюракратычнага маразма прагрэсіўная ініцыятыва як заўжды скаціцца ў лайно. Дзяцей “пятай калоны” будуць забіраць у дзіцячы дом пасля скаргі суседа на гучную музыку за сцяной, а алкашы як лупцавалі сваіх дзяцей, так і працягнуць гэта рабіць (участковы проста не дойдзе да іх, альбо будуць біць так што слядоў не застанецца).

Я веру ў spillover effect. Калі сістэма – заганная ў сваей сутнасці, то асобныя добрыя расткі ў ей непазбежна загінуць альбо ператворацца ў карыкатуру і “очковтирательство”.

п.с. яшчэ тут можна паразважаць аб тым як можа спыніць гвалт структура, дзе гвалт узведзены ў прынцып (у адносінах начальнік-падначалены, супрацоўнік – грамадзяне і г.д.), і за яго ніхто ніколі не нясе адказнасць. Але гэта асобная тэма