Валадарка пераязджае

На старой турэманай лякарні (тая што была ў ПК-1, дзе зараз новыя дамы на Кальварыйскай) смяротнасць была немаверная. Старыя зэкі казалі, што аўтамабілі, што забіралі трупы, пад’язджалі туды літаральна штодзень. Нічога дзіўнага, за здароў’е зэкаў асабліва ніхто не парыцца – ні большасць турэмных лекараў, ні тым больш адміністрацыя, ані, па праўдзе, большасць саміх зэкаў.

Чуткі ж пра новую РБ (республіканскую больніцу) ходзяць стабільна яшчэ з года 2010-га. Але так як уся структура Дэпартаменту выканання пакаранняў наскрозь прагніўшая, то нічога дзіўнага, што ступень гатоўнасці за амаль 8 год – усяго 75% (а новага СІЗА ўвогуле 12%). “Господам офіцерам” таксама хочацца смачна есці і ездзіць на дарагіх аўтамабілях і нават Лука з гэтым нічога не можа зрабіць.

З усяго гэтага аповеду МУС мне найбольш цікава, па якіх нормах будуецца турма. Калі па беларускіх КВКшных то гэта будзе чарговае Жодзіна з 2,5 кв.м. на чалавека, закалочанымі вокнамі, азвярэлымі калгаснікамі ў якасці кантралёраў і гнілой капустай у баландзе. Але паколькі еўрапейскія нормы ў нас у заканадаўстве не замацаваныя, то, відаць, так яно і будзе. У новага пакалення зэкаў жа цалкам адсутнічае традыцыі і жаданне змагацца за свае правы, таму паляпшэнняў умоваў утрымання чакаць няма чаго. Гледзячы па ўсім, далей будзе толькі горш.

https://news.tut.by/society/575360.html