Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓
March 7th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны
У бліжэйшым нумары Новага Часу, які з’явіцца ў шапіках у суботу 9 сакавіка, чытайце мой артыкул пра фемінізм трэцей хвалі. А дакладней, пра яго моцныя і слабыя бакі. Упэўнены, вам будзе цікава! 🙂
March 6th, 2018 — Бягучыя навіны
Сначала убиваешь в Восточной Гуте 700 мирных жителей за 3 недели, потом твой самолет ВНЕЗАПНО разбивается недолетев до базы. Заметьте, не первый такой случай с российскими самолетами. Вспомните хор Александрова, который летел петь и плясать на костях мертвых сирийцев. Та же судьба. Карма – дело такое.
February 25th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
“Каардынатарка форума «Свабоду палітвязням Беларусі» Ганна Шапуцька паведаміла, што 23 і 24 лютага атрыманы адказы на зварот, падпісаныя начальнікам упраўлення ДВП МУС па Магілеўскай вобласці Таўкачовым Ю.У. і першым намеснікам ДВП МУС І.Б. Мысліцкім.” Новы Час.
Таўкачоў, што падпісаўся пад гэтым адказам, быў намеснікам начальніка па аператыўнай і рэжымнай працы (па-зэкаўскі: “зампорором”) ў пятнашцы (ПК-15), дзе я быў пачынаў свой доўгі 5-гадовы шлях. Дарэчы, там ён быў адным з самых нармальных легавых. Зараз вось, бачыце, на павышэнні. Што яшчэ раз кажа – нармальных ТАМ не бывае.
February 21st, 2018 — Бягучыя навіны
Street agitation by anarchist comrades in Minsk.
Anarchist posters in Minsk for the «elections»
February 21st, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны
“Нам сапсавалі рэпутацыю” – жаляцца мярзотнікі з барбершопу “Чэкіст”.
Хай скажуць дзякуй, што сапсавалі толькі рэпутацыю а не твары.
http://novychas.by/hramadstva/za-navedvanne-barberszopa-daszkevicza-asztrafava
February 20th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
Пракаментаваў справу Барановіча для сайту палітвязні.інфо. Коратка: абараняць анархістаў – куды горшае злачынства ў вачах дзяржавы, чым проста ляснуць менту.
https://palitviazni.info/naviny/2018/02/23532
February 20th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
На спецПТВ былыя мусара збіваюць выхаванцаў. У школах-інтэрнатах гвалтуюць. У псіхіятрычных лякарнях здзекваюцца і закалываюць псіхатропаміі. Што адбываецца ў турмах увогуле маўчу. І так будзе надалей пакуль у нас будуць існаваць інстытуцыі, закрытыя ад усіх, пакуль дзяржава будзе вырашаць, каму і ў якім напрамку можна фізічна перасоўвацца жыхарам тэрыторыі пад назвай “Беларусь”.
Адзіным метадам барацьбы з гэтым я бачу бунты жыхароў такіх устаноў пры моцнай падтрымцы звонку. Гугліце #prisonstrike – з амерыканскіх зэкаў у гэтым плане можна браць прыклад.
п.с. а за спасылку на Спутнік Партызану вялікі дызлайк.
February 19th, 2018 — Бягучыя навіны
February 17th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
Пабываў на пікеце за легалізацыю марыхуаны. Не самая актуальная праблема для Беларусі, імхо, аднак людзі робяць нешта, і тое добра.
Каментатары пад артыкулам “дастаўляюць” як мае быць.
http://novychas.by/hramadstva/u-minsku-adbyusja-piket-za-lehalizacyju-maryhuany
February 8th, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны
Цікавыя вынікі апытанкі апублікавала Delfi. Нібыта 18% літоўцаў лічаць Беларусь несяброўскай краінай да Літвы. Гэта – другое месца пасля Расіі, якая набрала 65%.
Агулам пражыў у Літве амаль тры гады, аднак адкуль такія вынікі апытанкі – зразумець не магу. Колькі не сустракаў літоўцаў, усе яны да беларусаў настроеныя альбо нейтральна, альбо пазітыўна. Ні разу не сустракаў негатыву (нават самага дробнага, невербальнага) пры паведамленні аб тым, што я – з Беларусі. Мо ў каго з літоўскіх фрэндаў быў іншы досвед?
Ды і ўвогуле заўважыў, што, пэўна, няма у свеце краіны, дзе б не любілі беларусаў. Ад Бліжняга ўсходу да той жа Расіі, ад Украіны да Эстоніі. Часам “рахманасць” і “памяркоўнасць” – а яшчэ адсутнасць імперскіх амбіцый выліваюцца ў плюс – ніхто цябе не ненавідзіць 🙂