Entries Tagged 'Бягучыя навіны' ↓

Фарбы паралельнага свету ў Стакгольме \ The Colours of the Parallel World in Stockholm

Стакгольм. Анархісцкі кніжны кірмаш. На прэзентацыі “Фарбаў паралельнага свету” – 10 чалавек.
_____________
Stockholm. Anarchist bookfair. Presentation of “The Colours of the Parallel World” – 10 ppl attended.

Ізноў пра ПК-9

Жамчужны не пабаяўся, нават будучы ў калоніі, раскрыць агідную схему супрацы горкаўскіх блатных з адміністрацыяй. Нажаль, ён ня першы, каму блатныя ў ПК-9 па ўказцы мусароў спрабавалі навесіць статус “петуха”. Той самы выпадак, калі агалошванне спрацавала.
Жамчужны – моцны чалавек. Абасалютна адзін супраць усёй сістэмы. А ўзровень крывадушша, подласці і ілжывасці горкаўскіх мусароў па-ранейшаму ўвяргае мяне ў шал.

Сірыя ператвараецца для Расіі ў новы Афганістан. Ані дня без паведамленняў аб загінулых. Прытым забіваюць рускіх там пераважна ІДІЛаўцы, ужо сто разоў “пераможаныя” і “разгромленыя”.

http://novychas.by/palityka/u-siryi-zabity-czacvera-rasijskih-vajskoucau

Дзень народзінаў Зміцера Паліенкі

А ў Зміцера Паліенкі сёння – Дзень народзінаў. Маё пажаданне на сайце palitviazni.info ён канешне не прачытае, а вось лісту, спадзяюся, парадуецца.

http://novychas.by/palityka/berazy-zdarou-e-jano-spatrebicca-u-buduczaj-bar

Слухайце, мне адному здаецца, што Шуневіч робіцца галоўным ньюсмейкерам краіны? Адкрываеш навіны: “Шуневіч пракаментаваў тое”, “Шуневіч пракаментаваў сёе”, “Шуневіч апрануўся гэтак”. Паўсюль ён.

 

Хаця тут і журналісты вінныя, што столькі ўвагі надаюць гэтаму персанажу і тым самым, нават не жадаючы, надзяляюць яго яшчэ большай уладай.

Ноч музеяў – свята не для ўсіх

Вы, мусіць, заўважылі, што кошты на культурныя мерапрыемствы ў Беларусі амаль заўседы кусаюцца. Вось і з “Ноччу Музеяў” тое ж самае. Увогуле, музеі даражэйшыя за кінатэатры, культурныя імпрэзы даражэйшыя за забаўляльныя, піва, таннейшае за сок, пякельныя кошты на адукацыю – усё гэта з’явы аднаго парадку.

Паразважаў аб гэтым на старонках НЧ.

http://novychas.by/kultura/svjata-ne-dlja-usih-1

Та-дам! Дробязь а прыемна

“Уладальнікі крамы Adidas выбачыліся перад хлопцам, якому адмовілі ў прыёму на працу з-за беларускамоўнасці. І запрасілі на суразмоў’е”.

p.s. А той хто адмовіў, будзе прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

http://novychas.by/hramadstva/krama-jakaja-admovilasja-uzjac-na-pracu-belaruska

Гісторыя з адыдасаўскай крамай у Мінску дзіўная не тым, што адбылася (упэўнены, падобны адказ далі б многія іншыя крамы), а ў тым што ў дадзеным выпадку яна здарылася з беларускамоўным чуваком. І таму ўзняўся рэзананс.

Ніжэй па спасылцы – сайт Адідас у Беларусі, дзе мноства іхніх кантактаў. Я ўжо паскардзіўся. Чарга за вамі 🙂 Думаю, агульнымі высілкамі чагосьці ды дасягнем.

http://www.adishop.by/

Gaza revolts

55 dead in a single day. And just in a few kilometers away – satisfied, holier-than-thou, unconcerned elitist scum celebrating new geopolitical shift. The Masters never will face their relatives slaughtered, their houses searched, and being derogated each time they cross the border of their tiny ghetto. Just look at this picture and imagine it happens in Your country.

Israel punishes the revolt of the opressed with cruelty of middle-age inquisition. But still is a friend of all democratic countries.

For those who love to say “but Palestinians are terrorists” – victims among Israeli armed forces: 1 wounded. One wounded for 55 dead.

Пакутнікі Чыкага не будуць забытыя. Скрозь кроў, хлусню і нянавісць мы працягнем барацьбу да перамогі.
Усіх, хто сэрцам пакутуе за прыгнечаных, віншую з нашым святам непакорнасці!

_____________
Chicago martyrs will not be forgotten. Through blood, lies and hatred we will continue our struggle till the victory.
I wish everyone, who’s heart suffers for the opressed happy holiday of our disobidience!